Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Аб праэкце
Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

Introduction

За апошнія 200 год архітэктурны воблік нашага Краю зьмянілся непазнавальна. Амаль зьніклі шматлікія адбіткі стракатай палітры рэлігій Беларусі — гатычныя стыря храмы і суворыя кальвінскія зборы Рэнесанса, узнёслае віленскае барока і візантыйскія купалы старой Сафіі, шматлікія велічныя кляштары манаскіх Ордэнаў.

Графічная рэканструкцыя страчанай спадчыны дазваляе атрымаць уяўленьне аб нашых сапраўдных архітэктурных традыцыях. І можа стаць адным з маленькіх крокаў па іх адраджэньню.

Мэты

Аўтарскi праект "Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi" распачаты у 2015г. Графiчныя рэканструкцыi — 3D-мадэляванне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.

Асноўныя мэты i задачы праекта — гэта сістэматызацыя і абагульненне наяўных i разрозненых дадзеных, графiчных ілюстрацыйных матэрыялаў па культаваму дойлідству Беларусі, вiртуальнае аднаўленне страчанай спадчыны i на падставе даследаванняў гісторыі кляштарнага будаўніцтва ў краі, вывучэнне тыпалогіі помнікаў культавага дойлідства, спецыфікi развіцця нацыянальнай культуры Беларусі.

Даследванне помнiкаў архiтэктуры, як захаваўшыхся, так і вядомых па графічных крыніцах i вiртуальна аднаўлёных на падставе архiўных дадзеных, дазваляе раскрыць складаныя хітраспляценні фактараў культурных уплываў і захавання этна-нацыянальных каранёў, ролю традыцый ў сістэме агульнаеўрапейскага працэсу змены мастацкіх стыляў.

Крынiцы i архiўныя звесткi

Кляштары i манастыры Беларусі, як асобны i адмысловы тып манументальных комплексаў, упершыню быў уведзены ў навуковы зварот Аленай Дзмiтрыеўнай Квiтнiцкай. Яе публікацыi па найбольш каштоўных помніках храмавага дойлідства Беларусі дагэтуль з'яўляюцца базавай навуковай асновай па вывучэнні гісторыі архітэктуры і мастацтва абшараў былога ВКЛ.

Ключавымі працамі па культаваму дойлідству на тэрыторыi Беларусі, значная частка помнікаў якога ўваходзіла ў склад кляштарных ансамбляў i якiя з'яўляюцца працягам гэтага кірунка даследаванняў А. Квiтнiцкай - гэта манаграфii, навуковыя даследваннi i публiкацыi А. М. Кулагіна, Т. В. Габрусь, I. М. Слюньковай, А. М. Кушнярэвiча, Ю. А. Якiмовiча, С. Адамовiч, Ул. Трацэўскага, Т. І. Чарняўскай, А. Яроменкi, В. Кудрашова, I. Б. Лауроўскай - ансамблi i асобныя культавыя пабудовы, Ю. А. Чантурыя, М. А. Ткачова (кнігі і навуковыя публікацыі па гісторыі архітэктурна-планіровачнага развіцця асобных гарадоў, вывучэнне i апiсанне градафармiруючай ролі помнікаў манастырскага дойлідства ў сістэме паселішчаў).

Асабліва каштоўныя графічныя матэрыялы па згубленым помнікам - гэта калекцыя фотаздымкаў канца XIX - пачатку XX ст., апiсаннi i фотаграфiчны матэрыял Кс. Язафата Жыскара, Яна Булгака, Яна Балзункевiча i iнш.

Графiчны матэрыял, выкарыстаны i ўведзены ў навуковы зварот у манаграфiях i публiкацыях даследчыкаў - з фондау Расейскага дзяржаўнага Гiстарычнага архiва (РГИА), архіва ВМФ Расеі, Расейскага дзяржаўнага архiва старажытных актаў (РГАДА), Расейскага дзяржаўнага ваенна-гiстарычнага архiва (РГВИА), Цэнтральнага гiстарычнага архiва Рэспублікі Беларусь, рукапісных аддзелаў Віленскага дзяржаўнага Універсітэта і Бібліятэкі Акадэміі навук Летувы, НГАБ у Горадні i iнш.

Вынікі і падтрымка

Геаграфічныя межы працы пакуль вызначаюцца межамi сучаснай тэрыторыі Беларусі.

На бягучы момант апрацаваны 36 аб'ектаў

І да, не адрынаюцца аніякія падтрымка ці супрацоўніцтва. Зьвяртайцеся, калі ласка.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com