Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Гласарый
слоўнік скарыстаных тэрмінаў

Манаскія Ордэны

Манаскі ордэн (у каталіцкай і грэка-каталіцкай царкве) — супольнасць манахаў, чальцы якой выконваюць агульны статут манастыра і прымаюць урачысты зарок. Кароткі агляд складаньня стракатай рэлігійнай палітры нашага Краю можна пагледзіць ТУТ.

Базыліяне

Базыльяне (Ordo Sancti Basilii Magni) — агульная назва некалькіх каталіцкіх манаскіх ордэнаў візантыйскага абраду, якія трымаюцца статуту св. Васіля Вялікага (архібіскуп, адзін з трох Кападакійскіх Айцоў Царквы, 330-379 г.н.э).

Базыльяне св. Язафата — з супольнасьці манастыроў ВКЛ, што прынялі Берасцейскуюю унію 1596, быў створаны Ордэн Найсвяцейшай Тройцы. Пасля ён быў перайменаваны ў гонар архібіскупа Полацкага, св. Язафата Кунцэвіча. Вялікі ўпор у дзейнасьці Ордэна быў зроблены на выхаваньне моладзі. На гэтай ніве базыльяне, пры падтрымцы езуітаў, імкнуліся падняць узровень сваіх навучальных устаноў да іх стандартаў (лепшых у Эўропе).

Бенедыктынцы

Бенедыктынцы - манахі найстарэйшага ў Еўропе каталіцкага манаскага ордэна св. Бенедыкта. Заснаваны ў 530 Бенедыктам Нурсійскім у горадзе Монтэкасіна (Італія). Статут бенедыкцінцаў патрабаваў сталага жыхарства ў кляштары , паслушэнства, устрыманьня і беднасьці. Мэта ордэна — кантэмпляцыя (прывядзеньне псіхікі ў стан глыбокай засяроджанасьці), фізічная і разумовая праца, выхаваньне моладзі.

У IX-X ст. кляштары ордэна мелі аўтаномію, карысталіся шматлікімі прывілеямі, сабралі вялікія багацьці. Гэта прывяло да адходу ад статута ордэна. Дзеля вяртаньня да першапачатковых ідэалаў была праведзена Клюнійская рэформа (10-11 ст.), у выніку якой утварыліся новыя кангрэгацыі: картузаў, цыстэрцыянцаў, трапістаў, камедулаў.

У 13 ст. бенедыктынцы страцілі першынства, саступіўшы яго дамініканцам і францысканцам. У 1947 Папа Леў XIII прысвоіў св. Бенедыкту тытул "Бацька Эўропы", а Папа Павел VI у 1964 абвясціў яго "Патронам Эўропы".

Бернардынцы

Бернардынцы (Ordo Fratrum Minorum, Ордэн братоў меньшых) — распаўсюджаная назва галіны францысканаў ва Усходняй Эўропе, у першую чаргу ў Рэчы Паспалітай.

У 1415 францысканскі прапаведнік Бернардыні Сиенский звярнуўся да Папы Марціна V з просьбай пацвердзіць першапачатковы статут, зацверджаны Францыскам Асізскім. Прашэньне было задаволена і ў 1431 у францішканаў-абсэрвантаў з'явілася пасада генеральнага вікарыя, якую заняў Бернардыні. У 1467 годзе быў створаны Польскі вікарыят.

У Вільню бернардынцы прыбылі па запрашэньні Казіміра IV, які пабудаваў для іх над ракой Вілейкай, вялікі драўляны кляштар з царквой у гонар св. Францыска і Бернарда, што пацвердзіў дароўнай граматай ад 30 верасня 1469 года.

Дамініканцы

Дамініканцы /Domini canes - Псы Гасподні, не афіцыйна/ (Ordo fratrum praedicatorum, O.P.) — каталіцкі манаскі ордэн, створаны святым Дамінікам (1170-1221). Дэвіз ордэна — «усхваляць, бласлаўляць, прапаведваць» (Laudare, Benedicere, Praedicare). Дамініканцы у свой час ажыцьцяўлялі функцыі інквізіцыі, нават першы яе перыяд названы "дамініканскім".

Першым дакумэнтальна вядомым дамініканцам, які з'явіліся на беларускіх землях, быў манах Віт (Vitus), вучань Яцэка Одровонжа (св. Гіяцынт), тагачаснага кіраўніка ордэна дамініканцаў у Польшчы. "Па слядах святога Яцэка прыходзіць у Літву яго вучань, дабраславёны Віт, … і, як заўзяты дамініканец, стварае касцёл і літоўска-рускае біскупства ў Любчы [Гараденскі край]". Дамініканскі кляштар у Любчы заснаваны ў 1250 годзе.

У 1253 годзе на каранацыі Міндаўга карону на яго ўскладаў дамініканец Гейдэнрык, біскуп хелмскі. Да дамініканскіх і францысканскіх манахаў зьвяртаўся в.кн. Гедымін у сваім знакамітым лісце, калі у 1323 годзе пабудаваў два першых храма — у Вільне і Наваградку.

Езуіты

Езуіты (Societas Jesu, Таварыства Езуса) — мужчынскі манаскі Ордэн, заснаваны ў 1534 годзе Ігнатам Лойола і зацьверджаны Паўлам III ў 1540.

Ордэн створаны ў ходзе Контррэфармацыі (каталіцкі рух супраць рэфарматараў царквы), і яго чальцы, разам з трыма традыцыйнымі (беднасці, паслухмянасці і цноты), даюць і чацвёрты — паслушэнства Папе "у пытаннях місій".

У нашым Крае езуіты з'явіліся ў Вільні ў 1569 годзе пры Стэфане Баторыі. У 1570 годзе быў закладзены Віленскі езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў 1579 годзе ў акадэмію (універсітэт). У 1581 годзе быў адчынены калегіум у Полацку, у 1584 годзе — у Нясвіжы. Езуіты стварылі першую ў нашым Крае сістэму адукацыі эўрапескага ўзроўню.

Пасьля скасаваньня Ордэну ў 1773 годзе Папай Клімэнтам IV, наступныя 40 год (да аднаўленьня ў 1814 годзе) генераламі Ордэну былі ўраджэнцы нашага Краю — Станіслаў Чарневіч, Гаўрыіл Лянкевіч, Францыск Карэ (з сям'і англійскіх перасяленцаў з Оршы).

Кармеліты

Кармеліты (Ordo fratrum Beatae Virginis Mariae de monte Carmel — ордэн братоў Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармель) — манаскі каталіцкі жабрацкі ордэн.

Заснаваны ў сярэдзіне 12 стагоддзя падчас крыжовых паходаў манахамі, якія прыбылі ў Святую Зямлю з Заходняй Еўропы і пасяліліся ў крыніцы св. Іллі на гары Кармель.

Мэта манаскага жыцьця кармелітаў — яднаньне з Богам шляхам безупыннае малітвы. Статут кармелітаў вельмі строгі, надае вялікае значэньне аскезе і складаецца нават з абмежавання славесных зносін, вялікая ўвага надаецца шанаваньню Панны Марыі.

У Беларусі з XVII ст. дзейнічаў ордэн кармелітаў босых, якія жылі на міласціну вернікаў. Кляштары ордэна існавалі ў Глыбокім, Магілёве, Мядзелі, Вільні, Пінску, Гродне і Гудагаі, Мсціславе, самыя буйныя былі ў Гародне і Глыбокім. За расейскім часам касцёлы і кляштары кармелітаў былі знішчаны ці выкарыстоўваліся ў іншых мэтах. У наш час дзейнічаюць суполкі кармелітаў у Нарачы, у Мядзелі, Канстанцінаве і Гудагаі.

Картузіянцы

Картузіянцы — каталіцкі манаскі Ордэн, заснаваны ў канцы XI стагоддзя, які атрымаў назву ад першага свайго кляштара «Grande Chartreuse» (лат. Cartusia). На сёняшні дзень Картэзіянскі Ордэн налічвае па ўсім сьвеце каля 400 манахаў і манашак, якія жывуць у 23 кляштарах.

Картэзіянцы займаліся рамёствамі, перапіскай кніг і г.д. Яны славіліся сваёй гасціннасьцю і дабрачыннасьцю. Адным з асноўных крыніц багацьця Ордэна было прыгатаваньне і продаж лікёру "Шартрэз".

Ва Усходняй Еўропе найбольш вядомым быў кляштар у Бярозе-Картузскай (Беларусь), заснаваны ў 1648 годзе. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай кляштар апынуўся на тэрыторыі Расійскай Імперыі, і быў зачынены ў 1831 годзе.

Місіянеры

Місіянеры, Лазарысты, Кангрэгацыя місій, вікенційцы, бацькі Поля (Congregatio Missions) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя, заснаваная Св. Вікенціем дэ Полем у XVII ст. Лазарыстаў, разам з жаночай кангрэгацыяй дочак міласэрнасьці Св. Вікенція дэ Поля часта называюць вікенційцамі.

Галоўныя кірункі дзейнасці кангрэгацыі — пропаведзь Евангельля сярод бедных, каталіцкая адукацыя, у тым ліку і адукацыя кліру, кіраўніцтва семінарыямі, аказаньне дапамогі ў кіраванні прыходамі, місіянерская дзейнасьць.

У адпаведнасьці з запаветамі свайго заснавальніка вялікая ўвага надавалася семінарыям і багаслоўскай падрыхтоўцы будучых святароў. Да канца XVIII стагодьдзя лазарысты ўзначальвалі амаль 100 семінарый (з іх 60 — у Францыі).

Францысканцы

Францысканцы, францішкане (Ordo Fratrum Minorum, "минарыты", "меньшыя браты") — супольная назва каталіцкіх ордэнаў, звязаных з імем Францыска Асізскага (1181-1226), заснавальніка жабрацкага Ордэна Братоў Меньшых, створанага ў 1209 годзе. Існуюць таксама пратэстанцкія арганізацыі, звязаныя з францысканскай духоўнасцю.

Карысталіся вялікім уплывам ў свецкіх справах, пакуль не былі выцесненыя езуітамі. Нараўне з дамініканцамі францішкане ажыцьцяўлялі функцыі інквізіцыі, якая была заснавана ў XIII стагоддзі. Францысканцам была даручана інквізіцыя ў Венсене, Правансе, Форкальке, Арлі, Эмбрене, цэнтральнай Італіі, Далмаціі і Багеміі.

Да францысканскіх і дамініканскіх манахаў зьвяртаўся в.кн. Гедымін у сваім знакамітым лісце, калі у 1323 годзе пабудаваў два першых храма — у Вільне і Наваградку.

Падзеі

Берасьцейкая унія 1596

Берасьцейкая унія — злучэньне вернікаў усходняга ("грэчаскага") абраду заходняй (рымскай) царквой. Рэлігійны кампраміс дзеля зьмяншэньня ўплыву Маскоўскага царства на ўнутраныя справы ВКЛ. "...Унія не была выпадковай з'явай... Яна была абумоўлена гістарычным жыцьцем царквы ў Літве і з'явілася ягоным прамым вынікам..." Слоўнік Бракгауза і Эфрона.

Унія была скасавана ў 1839 годзе — пасьля падзелаў Рэчы Паспалітай і Паўстаньня 1830 году. Уніяцкія храмы і кляштары перададзены МП РПЦ. Базыльянскія адукацыйныя ўстановы былі ліквідаваны. Праз год, у 1840, на абшарах былога ВКЛ было скасавана дзеяньне Статута.

Грамадзянская вайна 1696-1702

Грамадзянская вайна 1696-1702 разгарнулася за часам "бескаралеўя" пасьля сьмерці Яна III Сабескага. Но той момант амаль уся ўлада ў ВКЛ была сканцэнтравана ў роду Сапегаў. Замежныя дыпламаты лічылі Бенедыкта Паўла Сапегу ўладаром ВКЛ. ягоны брат, Ян Казімір, быў вялкім гетманам Літоўскім.

Абраньне новага караля справакавала раскол сярод магнацкіх радоў — Сапегі падтрымлівалі французскага прынца Луі де Контэ, іх супраціўнікі падтрымлівалі саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста. Фрыдрых быў абраны каралем і даручыў Грыгорыю Агінскаму пазбавіць Сапег манаполіі на ўладу. Сфармавалася канфедэрацыя супраць Сапег — Агінскія, Вішневецкія, Радзівілы, Пацы.

У выніку атрымаўшайся вайны Сапегі пацярпелі паразу, іх палац у Ружанах быў зруйнаваны, былой палітычны уплыў страчаны.

Вялікая Паўночная вайна 1700-1720

Вялікая Паўночная вайна 1700-1720 паміж Швэцыяй пад кіраўніцтвам Карла II і суполкай паўночна-эўрапейскіх дзяржаў (Рассія, Данія, Прусія, Саксонія, Рэч Паспалітая).

"Тое, што атрымалася з Рэччу Паспалітай за перыяд Паўночнай вайны не ўкладаецца ў звычайную плыню гістарычных працэсаў. Вялікая дзяржава атрымала дэмаграфічную і эканамічную катастрофу толькі таму, што абраны на трон саксонскі курфюрст Аўгуст уцягную яе у канфлікт на карысьць зусім іншай дзяржавы — Саксоніі"
А. Тарас

Разборы Рэчы Паспалітай 1772-1795

Разборы Рэчы Паспалітай — падзел тэрыторыі дзяржавы паміж Прусіяй, Расейскай імперыяй і Аўстрыяй. Першы захоп ворагам нашага Краю за ўсю гісторыю існаваньня.

Цягам XVIII ст. — стагодьдзя магнацкай анархіі, — у Рэчы Паспалітай саслабела цэнтральная улада і не адбыліся пэўныя рэформы, выкліканыя часам. Стагодьдзе пачалося з Грамадзянскай вайны Сапегаў з іншымі магнацкімі радамі і падоўжылася выправамі шляхецкіх канфедэрацый. Спроба выправіць становішча шляхам прыняцьця новай Канстытуцыі заспазьнілася. Дзяржава трапіла ў палітычную залежнасьць ад суседзяў і была знішчана.

Паўстаньне 1830-1831

Паўстаньне 1830 — нацыянальна-вызваленчая інсурэкцыя* ў межах Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі. Асноўныя падзеі адбываліся ў Царстве Польскім і тэрыторыях, захопленых у выніку трэцяга падзелу РП.

Незадаволенасьць стратай незалежнасьці краіны і грамадзянскіх свабод выклікала нараджэньне такіх грамадзкіх суполак як філаматы і філарэты і непрыяцьце існуючага стану. Паўстаньне адбылося неўзабаве пасьля вайны Напалеона з Рассіяй. Каталізатарам паслужыла Французская рэвалюцыя 1830 года.

*Інсурэкцыя — паўстаньне з палітычнымі мэтамі. Інсургенты — узброеные атрады грамадзянскага насельніцтва, што змагаюцца за зьмену ўлады ці за нацыянальную незалежнасьць. Інсургенты лічылісы палітычнымі (не крымінальнымі) злачынцамі.

Паўстаньне 1863-1864

Паўстаньне 1863 (паўстаньне Каліноўскага) — нацыянальна-вызваленчая інсурэкцыя ў межах Рэчы Паспалітай супраць Расейскай імперыі. У межах былога ВКЛ падрыхтоўкай паўстаньня займаўся Літоўскі правінцыйны камітэт пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Баявымі дзеяньнямі, што працягваліся даўжэй за год, была ахоплена амаль уся тэрыторыя сучаснай РБ.

Некаторыя гісторыкі лічаць яго ключавым этапам стаўленьня мадэрновай беларускай нацыі.

Тэрміны. Назвы і сэнсы

Кальварыя

Кальварыя (лат. Calvaria - Галгофа; Calvariae locus - месца черапоў) — паводле Эвангельляў, месца поруч Ерусалімскіх муроў, дзе быў укрыжаваны Ісус Хрыстос. На Беларусі й Летуве — сьвятое месца ў каталікоў.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com