Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Берасьцейскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Берасьцейскі край — асобны рэгіён Беларусі, Палесьсе, спадкаемца мора Герадота. Валынскія гарады на землях дрыгавічаў і яцьвягаў. Пінск, як значнае месца Тураўскага княства. Нават сеньня палешукі вылучаюцца ў монаэтнічнай Беларусі, як асобная этнічная суполка. Скрозь палескія багны ніколі не праходзілі ваяўнічыя выправы — таму паміж Берасьцем і Лоевам нямае месцаў значных бітваў з нашымі паўдневымі суседзямі.

Да Вялікага княства Літоўскага Палесьсе было далучана з часоў в. кн. Гедыміна (1316-1341). Разам з Віленскім і Навагародскім краем лічылася спрадвечнай Літвой. У Берасьце працавала адзіная на нашай сучаснай тэрыторыі мынца, вырабляўшая баратынкі ў часы Крывавага Патопу

У Берасьці адбылася мо самая знакавая падзея рэлігійнага жыцьця беларускіх зямель — Берасьцейская царкоўная унія 1596. Гэта быў не рэлігійны, але ж цывілізацыйна-культурны выбар. Вернікі усходняга ("праваслаўнага") абраду захоўвалі свае традыцыйныя набажэнствы, але пераходзілі (вярталіся — у тэрміналёгіі Фларэнтыйскай уніі 1439) ў еднасьць з вернікамі заходняга (каталіцкага) хрысціанства, адкрэсьліваючыся ад маскоўскага ўплыву.

Берасьцейскі край. Гебры гістарычных ваяводстваў, да якіх належылі гэтыя землі і герб горада Ваяводствы Вялікага княства Літоўскага на мапах XVII ст. Яцьвягі ад Віліі да балот Пінска і Прыпяці Палесье і мора Герадота згодна крыніцам XVI-XVII ст. Культурныя адрозьняньні — Саборнае Укладаньне (асноўны закон Масквы 1649-1832) і Статут (асноўны закон ВКЛ 1529-1840). Артыкул першы.

Аб'екты страчанай спадчыны


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com