Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Картузіянскі кляштар
м. Бяроза (Бяроза-Картузская), Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Мястэчка Бяроза вядома з 1477 года. Кляштар картузiянцаў у Бярозе быў адзiны на абшарах былога ВКЛ і найвялікшым ва ўсей Усходняй Эўропе, касцёл кансекраваны ў 1666г., годзе смерцi яго фундатара — Казiмiра Льва Сапегi, якi дарэчы i быў пахаваны ў паўдневай сцяне храма. У гэты ж час завяршаецца будаўнiцтва асноўнай замкнёнай часткi кляштара. У пачатку 18ст. кляштар некалькi разоў разбураўся i аднаўляўся, пасля далучэння да Расiйскай iмперыi пачаўся заняпад.

З мэтай скасавання, у 1823г. расiйскiя ўлады распачынаюць судовыя справы аб матэрыяльнай дапамозе кляштарам у 1794г. паўстанцам пад кiраунiцтвам Т. Касцюшкi, што аднак, засталося не даказаным. Юрыдычнай нагодай для закрыцця стаў удзел трох манахаў у паўстаннi 1831г., а пасля паўстання 1863г., спадзяванняў на захаванне барокавай святынi не засталося зусiм i ў 1868г. былы касцёл быў разабраны "для злому i скарыстання годнага матэрыялу".

Ордэн Картузіянцаў — каталіцкі манаскі Ордэн, заснаваны ў канцы XI стагоддзя, які атрымаў назву ад першага свайго кляштара «Grande Chartreuse» (лат. Cartusia). На сённяшні дзень Картэзіянскі Ордэн налічвае па ўсім свеце каля 400 манахаў і манашак, якія жывуць у 23 кляштарах.

Бяроза, РБ Бяроза, кляштар картузіянцаў. Графічная рэканструкцыя Бяроза, кляштар картузіянцаў. Графічная рэканструкцыя Бяроза, кляштар картузіянцаў. Графічная рэканструкцыя

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Графiчная выява кляштару картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Апублiкавана ў артыкуле Dorota Piramidowicz i Rafal Witkowski Kosciol p.w. Sw.Krzyza i klasztor Kartuzow w Berezie w tomie 2, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa brzeskolitewskiego, Krakow,2014  Электронны рэсурс - http://www.mab.lt/lt/naujienos/1512 , http://euimedia.com/manager/data/220 Графiчная выява кляштару картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Апублiкавана ў артыкуле Dorota Piramidowicz i Rafal Witkowski Kosciol p.w. Sw.Krzyza i klasztor Kartuzow w Berezie w tomie 2, Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa brzeskolitewskiego, Krakow,2014  Электронны рэсурс - http://www.mab.lt/lt/naujienos/1512 , http://euimedia.com/manager/data/220 Графiчная выява кляштару картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Малюнак Б.Падбельскага 1861г. Кляштар картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Абмерныя чарцяжы 1837г. З матэрыялаў Публічнай Базы  http://euimedia.com/manager/data/220 Кляштар картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Штрыхпункцiрам пазначана страчаная забудова. Астатняе - захаваўшыяся парэшткi гаспадарчых пабудоў кляштара i званiцы касцёлу (па-цэнтру) Графiчная рэканструкцыя кляштару картузiянцаў (картузаў) у Бярозе. Макет, выкананы Мiкалаем Мiкалаевiчам Уласюком (старэйшым), Брэстрэстаўрацыяпраект.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com