Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Kасцёл Святой Барбары кляштару трынітарыяў
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Графiчная рэканструкцыя касцёла Святой Барбары кляштару трынітарыяў. Выглад у першай трэцi XIXст. да перабудовы пад казармы ваенна-працоўнай роты фартэцыi.

Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, аналагiчную касцёлу брыгiтак кампазiцыйна-мастацкую iдэю увасабляла архiтэктура ў нечым падобнага берасцейскага касцёла кляштару трынiтарыяў, закладзенаму ў 1738г. i кансекраванаму ў гонар св. Барбары ў 1761г.

Яго, вiдавочна, будаваў архiтэктар, якi ўзводзiў касцёл брыгiтак, цi згаданы касцёл быў узорам для пераймання. У той жа час кампазiцыя комплексу строга сiметрычная, а архiтэктурная пластыка больш стрыманая. У абодвух храмах ядро кампазiцыi складае авальная прастора, выцягнутая па восi ўсход-захад, з заходняга боку завершаная прамавугольным прэзбiтэрыям, а пасярэдзiне перасечаная невысокiм трансэптам, што надае кафалiкону дзве ўзаемна перпендыкулярныя восi сiметрыi.

У трынiтарскiм касцёле бакавыя навы адсутнiчалi, а вуглавыя часткi памiж рамёнамi прасторавага крыжа, апранутага звонку ў прамавугольны аб'ём , займалi невялiкiя каплiцы. Авальны кафалiкон завяршаў васьмiгранны барабан, накрыты хутчэй за ўсё вальмавым гонтавым дахам.

Галоўны фасад касцёла тыпова "брамкавы". Ён вылучаны канструцыйна як фасад-нартэкс, у выглядзе вузкай аб'ёмнай пласцiны з плоскiм рызалiтам па цэнтры. У параўнаннi з папярэднiкам (берасцейскi касцёл брыгiтак) стылiстыка касцёла трынiтарыяў значна спрошчана.

Першапачаткова на тымпане франтона з паўцыркульным завяршэннем iснавала фрэска з выявай анёла, якi трымаў у адной руцэ нявольнiка-хрысцiянiна, а ў другой - маўра. Гэта выява з'яўлялася сiмвалам ордэна трынiтарыяў, якi быў створаны з мэтай вызвалення нявольнiкаў. Пазней фрэску замянiлi выявай крыжа, што адлюстравана на абмерным чарцяжы святынi.

Сакральная знакавасць, iдэя абярогу хрысцiян, закладзеная ў вырашэннi галоўнага фасада, падкрэслiвалася сiметрычнай кампазiцыяй кляштара, якi складаў з касцёлам адзiн цэльны аб'ём. Iх аб'ядноўвалi ўбудаваныя абапал прэзбiтэрыя сiметрычныя маршавыя лесвiцы, што злучалi паверхi кляштара i вялi ў паддашак храма. падобная строгая сiметрыя агульнай кампазiцыi кляштарнага комплексу, незалежнасць яе ад горадабудаўнiчай сiтуацыi зусiм не ўласцiвыя для беларускага манументальнага дойлiдства.

Аднак, як аналаг разгледжанага помнiка можна адзначыць касцёл Звеставання Дзеве Марыi кляштарнага комплексу ў Вамбержыцы на Шлёнску (Wambierzyce, zwany slaskim Jeruzalem). Спецыфiчныя асаблiвасцi архiтэктонiкi некаторых берасцейскiх касцёлаў тлумачацца хутчэй за ўсё тым, што некаторыя тутэйшыя мiсii каталiцкiх ордэнаў адносiлiся не да Лiтоўскай, а да Польскай правiнцыi.

Пасля касацыi ўсiх берасцейскiх кляштараў у 1831г. у сувязi з плануемай будоўляй на месцы сярэднявечнага горада Берасцейскай фартэцыi, мураваныя пабудовы ордэну трынiтарыяў таксама чакала прыстасаванне пад патрэбы ваеннага ведамства. 6 чэрвеня 1833 г. адбылося афіцыйнае адкрыццё пачатку работ з набажэнствам у прысутнасці духавенства, ваенных і грамадзянскіх чыноўнікаў, маршалка і гарадскога галавы., а ўжо ў 1634г. было скончана прыстасаванне былога трынiтарскага кляштара для памяшканняў ваенна-працоўнай роты. Перабудаваныя карпусы атрымалi назву трынiтарскай казармы.

Праз 3 дзесяцiгоддзi у 1864г. згодна з планам першага этапа ўзмацнення фартэцыi па праекце Татлебена (1865-1876гг.) разам з былым кляштарным комплексам аўгустынцаў, трынiтарскiя казармы планавалася разабраць з паследуючай пабудовай лiтаральна побач Усходняга рэдута, якi сваiм валам на некалькi метраў налазiў на месцiўшыеся тут паўднёва-заходнi вугал кляштарнага комплекса.

Разборка былых пабудоў кляштару трынiтарыяў скончана ў тым жа 1864г., а да 1869г. была скончана будоўля i насып рэдута, якi ўяўляў сабой асобна размешчанае земляное ўмацаванне замкнутага тыпу, з валам і ровам, прызначанае для кальцавой абароны. Хуткае развіццё артылерыі прымусіла інжынераў перагледзець логіку і функцыянальнасць пабудоў фартэцыi XIX ст., здолеўшы павялічыць земляны вал да вышыні 10 м. і пабудаваць Заходні і Усходні рэдуты i менавiта з Кобрыньскага ўмацавання пачалася мадэрнізацыя крэпасці Брэст-Літоўск усяго праз 20 гадоў пасля афiцыйнага завяршэння будаўніцтва.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Выява галоўнага фасада касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў. Апублiкавана - Т. М. Габрусь (Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока. Мн.: Ураджай, 2001, старонка 211) Электронны рэсурс - https://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/211 Выява фасада i планаў паверхаў касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана - Marcin Zglinski Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa brzeskolitewskiego. Czesc 5. Tom 1. — Krakow, 2013. Выява плана першага паверха касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана - Marcin Zglinski Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa brzeskolitewskiego. Czesc 5. Tom 1. — Krakow, 2013. Выява фасада i плана першага паверха былога касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў, перабудаваных пад казармы ваенна-працоўнай роты з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана: А.Варабей & А.Жаркоў - Горад i замак Брэст-Лiтоўскi Выява разрэза i плана другога паверха былога касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў, перабудаваных пад казармы ваенна-працоўнай роты з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана: А.Варабей & А.Жаркоў - Горад i замак Брэст-Лiтоўскi Выява плана трэцяга паверха былога касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў, перабудаваных пад казармы ваенна-працоўнай роты з абмерных чарцяжоў. Апублiкавана: А.Варабей & А.Жаркоў - Горад i замак Брэст-Лiтоўскi Выява былога касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў (пазначаны чырвоным) на мапах розных часоў (1823г. да пабудовы фартэцыi, праектных планах 1830 i 1839гг. i сумяшчэннi плана 1854г. с сучасным аэрафотаздымкам Яндэкс. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Выява былога касцёла Святой Барбары i кляштару трынітарыяў перабудаванага на казармы (пазначаны чырвоным) на мапе 1856г. i сумяшчэннi мапы 1854г. с сучасным аэрафотаздымкам Яндэкс. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com