Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Звеставання найсвяцейшай Панны Марыі кляштару брыгiтак
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі кляштару брыгiтак. Выгляд y першай палове XIXст. да перабудовы пад казармы гарнiзона фартэыi.

Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, кляштар жаночага каталwiкага ордэна брыгiтак ў Берасцi быў заснаваны ў 1623 у прадмесцi Пяскi ля дарогi на Падляшша. Яго фундатарамi з'яўлялiся буйныя магнаты Ян Пац з жонкай Кацярынай, Аляксандр Гасеўскi i Iгнацiй Садоўскi, стараста слонiмскi.

Першапачаткова кляштарныя пабудовы былi драўляныя. Мураваны касцёл брыгiтак узведзены ў першай палове XVIIIст., да 1751, калi адбылася яго кансекрацыя ў гонар Звеставання Дзеве Марыi. Адначасова з iм пабудаваны i двухпавярховы мураваны п-падобны кляштарны корпус, далучаны да паўднёвага боку храма праз сакрыстыю i вялiкую прамавугольную ў плане каплiцу, прызначаную для манашак асобна ад парафiян.

Як i ўсе кляштары Берасця, скасаваны пасьля Паўстаньня-1830 i вядомы па абмерных чарцяжах таго часу, выкананых для прыстасавання карпусоў пад патрэбы ваеннага ведамства. На iх прадстаўлены планы, разрэзы i галоўны фасад, але адсутнiчае бакавы, што неадходна пры незвычайнай i арыгiнальнай схеме плана для паўнаты ўяўлення яго аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi. Кафалiкон касцёла ўяўляў трохнававую структуру з базiлiкальным сячэннем, але не прамавугольную ў плане, а ў выглядзе незавершанага авала.

З усходу i захаду яго завяршалi строгiя прамавугольныя аб'ёмы алтарнай часткi i прасторнага нартэкса. Падоўжанасць цэнтральнай навы сведчыць пра тое, што ён быў перакрыты цылiндрычным скляпеннем i накрыты вальмавым дахам, а не шатровай вежай, як лiчыла А. Д. Квiтнiцкая. Адначасова з абмерных чарцяжоў вынiкае, што ў кампазiцыi збудавання прысутнiчаў невысокi трансэпт (з паўднёвага боку упрыгожаны выцягнутым франтонам), у вынiку чаго ўтваралася арыгiнальнае крыжовае ядро, абмежаванае авальным планам.

Дзякуючы арыгiнальнай схеме плана касцёла брыгiтак даволi незвычайна быў арганiзаваны яго iнтэр'ер. Над усiм дамiнiравала геаметрычна неакрэсленая авальная прастора цэнтральнай навы з мармуровай падлогай. Крывiзна бакавых наваў карэктавалася тонкiмi перагародкамi, якiя падзялялi iх на прамавугольныя травеi, памiж якiх захоўвалася анфiладная сувязь. Складанасць прасторавых суадносiн узмацнялася стукавай пластыкай з разбярнымi (з дрэва) алтарамi, белымi з пазалотай (каларыстычнае вырашэнне характэрна для стылiстыкi ракако).

Акрамя вялiкага галоўнага алтара было яшчэ 10 малых, размешчаных у рамёнах трансэпта i каплiцах. Галоўны фасад меў багатую познебарокавую пластыку з яго вязкамi пілястраў, завершанымi дэкаратыўнымi вазамі і статуямі, памiж якімi узвышаўся фiгурны выцягнуты па вышынi франтон на разкрэпаваным антаблеменце.

Пасля афiцыйнага пачатку прац па перабудове сярэднявечнага горада на фартэцыю ў 1833г., карпусы скасаванага кляштара брыгiтак разам з пабудовамi базылiянаў i аўгустынцаў пачалi перабудоўвацца да размешчання тут вайсковых гарнiзонаў аднымi з першых i ў тым жа годзе былi прыстасаваны пад патрэбы ваеннага ведамства.

Комплекс у перабудаваным выглядзе складаўся з двух карпусоў і называўся брыгіцкімi казармамi. У былым касцёле, перабудаваным на 3-х павярховы корпус месцiўcя арсенал, каравульная рота і кузні, а былы кляштарны двухпавярховы будынак выкарыстоўваўся як склад недатыкальнага запасу. Пасля паўстання 1863г. брыгiцкiя казармы спачатку пераабсталёўваюцца на ваенна-выпраўленчую, а крыху пазней - у перасыльную вязнiцу цi турму.

З 1876г. зноўку прыстасоўваецца пад ваенна-перасыльную турму, якой заставалася да падзей Першай сусветнай вайны. З вядомых вязняў дарэвалюцыйнага перыяда, утрымліваючыхся ў сценах "брыгітак" былi адзін з кіраўнікоў паўстання 1863г. Раман Рагінскі i неаднаразова арыштоўваемы і не раз адбываўшы пакаранне ў гэтых сценах перад этапацыяй ў Сiбiр будучы лідэр усерасейскай надзвычайнай камісіi па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам - Ф. Э. Дзяржынскi.

А з 1938 па 1939г. тут знаходзіўся лідэр АУН Сцяпан Бандэра. Дарэчы, у мiжваенны перыяд у часы II Рэчы Паспалiтай брыгіцкая вязнiца была ператворана на турму строгага рэжыму, дзе ўтрымліваліся самыя небяспечныя палітычныя зняволеныя (тут ўтрымлівалі дэпутатаў цэнтрысцкіх і левых партый Польшчы, абвінавачаных у 1930г. па так званаму "Берасцейскаму працэсу", пазней стаўшым адным з найбуйнейшых палітычных працэсаў даваеннай Рэчы Паспалiтай.

У перыяд з 1939 па 1941 гг. ўжо ў Савецкiм Саюзе турма атрымлівае статус турмы строгага рэжыму для палітычных зняволеных, а ахову ажыццяўлялі канваiры батальёна войскаў НКУС, дыслакаваныя ў казармах Берасцейскай фартэцыi. У чэрвені 1941 г. будынак атрымаў шэраг пашкоджанняў, болей не аднаўляўся i ў 1955г. быу разабраны савецкiмi жаўнерамi-сапёрамі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Берасце. Выява былога Брыгiцкага маста. З левага боку трапляе ў кадр будынак кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму (пазначаны чырвоным) на фота 1933г. Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay. de Берасце. Выява касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі кляштару брыгiтак y першай палове XIXст. да перабудовы пад казармы гарнiзона фартэыi паводле абмерных чарцяжоу i пасля прыстасавання на турму на фота пачатку XXст. (на дальнiм плане). Берасце. Выява галоўнага фасада былога касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму на фота пачатку XXст. Фотакалаж з архiўных паштовак (Biblioteka Narodowa. Poczt.12234, 1961г.; Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa brzeskolitewskiego. Cz 5. Tom 1. - Krak?w, 2013., да1939г.; iнтэрнэт-аукцыёну ebay de) Берасце. Выява фасадаў былога касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму на фота пачатку XXст. Фотакалаж з архiўных паштовак (Budownictwo wojskowe 1918-1935. T. 2. Warszawa, 1936.; фота з iнтэрнэт-аукцыёну ebay. de) Берасце. Выява былога касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі i з будынкам кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму на фота часоў Другой сусветнай вайны. Крынiца - фота з iнтэрнэт-аукцыёну ebay. de Берасце. Выява былога касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі i з будынкам кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму (пазначаны чырвоным) на аэрафота часоў Першай сусветнай вайны. Крынiца - фота з iнтэрнэт-аукцыёну ebay. de Берасце. Выява былога касцёла Звеставання найсвяцейшай Дзеве Марыі i з будынкам кляштару брыгiтак пасля прыстасавання на турму (пазначаны чырвоным) на аэрафота часоў Другой сусветнай вайны. Крынiца - фота з iнтэрнэт-аукцыёну ebay. de


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com