Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Яна Хрысціцеля
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Яна Хрысціцеля і Св. Ганны кляштару бернардынцаў. выгляд на пачатак XIXст.

Паводле даследвання I.М. Слюньковай, першы драўляны кляштар бернардынцаў у Берасцi быў заснаваны ў 1605 бiскупам луцкiм, плоцкiм i кракаўскiм - Марцiнам Шышкоўскiм, а першымi фундатарамi касцёла бернардынцаў былi Ян Галемскі i Л. Сапега.

Першапачатковы драўляны кляштар хутка згарэў, а новыя ўжо адбудаваны з цэглы ў 1623. Ад 1624 побач паўстае драўляны кляштар бернардзынак, якi разам з кляштарам бернардынцаў складалi адзiны ансамбль культавых пабудоў i месцiлiся на паўднёва-усходнiм Валынскiм прадмесцi Берасця, у самым пачатку Луцкага гасцiнца, насупраць адзiн другога праз вулачку (памiж пазнейшымi мураванымi касцёламi па дыяганалi прыкладна 9м., а ранейшы драўляны касцёл бернардынак месцiўся крыху далей i арыентаваны быў алтарнай часткай на ўсход).

Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, першым на тэрыторыi сучаснай Беларусi комплекс бернардынцаў заснаваны ў Гораднi ад 1494 каралём Аляксандрам Ягелончыкам. Наступны кляштар бернардзiнцаў з касцёлам Яна Хрысцiцеля i Св. Ганны паўстаў у Берасцi, змураваны пасля 1623 на месцы ранейшых драўляных пабудоў, паўстаўшых з 1605. Берасцейскi касцёл, як i касцёл бернардзiнцаў у Гораднi, уяўляў сабой трохнававую шасцiслуповую базiлiку з моцна выцягнутым прэзбiтэрыем, маючым паўкруглае завяршэнне, па шырынi роўнай цэнтральнай наве.

Да вялiкай вiмы прэзбiтэрыя, роўнай двум крокам апор базiлiкi, з паўночнага боку прылягаў працяглы кляштарны корпус, перасечаны папярочным аб'ёмам i каплiца Св. Дароты (частка старога касцёла, уключанага ў аб'ём новага), у якую быу уваход i з кляштара.

Уздоўж глухой сцяны паўночнай навы касцёла праходзiў светлы калiдор, аднак кляштарны комплекс не атрымаў замкнутай кампазiцыi (варта дадаць, што на мапе Берасця 1740 недастаючы для ўтварэння замкнутага контура корпус усё ж прысутнiчаў, прычым пазначаны мураваным).

Галоўны фасад меў трохярусную будову: верхняя частка - высокi трохвугольны франтон, на другiм ярусе тарцы дахаў над бакавымi навамi закрывалi масiўныя валюты з фiгурным абрысам.

У месцы блакавання касцёла з кляштарным корпусам месцiлася круглая вежачка з вiтымi ўcходамi, як у чарнаўчыцкiм касцёле. У гэтай берасцейскай бажнiцы прыкметы ранняга бакока ўжо вiдавочна пераважаюць над элементамi мясцовай готыкi ў параўнаннi з помнiкамi "нясвiжскага" барока.

Пасля касацыi берасцейскiх кляштараў у 1831, у сувязi з пабудовай на месцы сярэднявечнага горада Берасцейскай фартэцыi, кляштары бернардынцаў перабудоўваюцца ў 1836-1840 на вайсковы шпiталь, разлiчаны на 600 чалавек, але з-за прынятага пазней рашэньня размесціць шпіталь ў катенборгскiх, дадаткова пабудаваных для гэтых мэтаў драўляных будынках, пабудовы прыстасаваны на кадэцкi корпус.

Александраўскi кадэцкi корпус адчынены 30 жнiўня 1842, але ўжо ўлетку 1854 пасля ўсталяваньня ў фартэцыi ваеннага становiшча (Крымская вайна), кадэты пераводзяцца ў Маскву, а будынкi былых бернардынскiх кляштараў прыстасоўваюцца пад ваенны шпіталь.

Пабудовы на сучасным Шпiтальным востраве (былыя бернардынскiя касцёлы) моцна пацярпелi ад пажару 1915 пасля падпалу адступаючымi часткамi расейскай армii (выгарэлi ўшчэнт). Адзiн з нешматлiкiх выпадкаў, калi яны былi разабраны... ў часы II Рэчы Паспалiтай (!) у другой палове 1930-х. Варта дадаць, што разабраны менавiта з-за наступстваў таго пажару i страты нясучай здольнасцi канструкцый сценаў.

Дакладна невядома цi былi далейшыя планы па iх адбудове, перарваныя падзеямi ў 1939. Ацалелыя часткi карпусоў i будынкi ў 1921-1939 былi адрамантаваны i адноўлены, з 1939 па 1941 былi зноўку пераабсталяваны пад патрэбы ваеннага шпіталя.

Падчас Другой сусветнай вайны былыя пабудовы бернардынцаў зноўку моцна пацярпелi i пасля вайны напрыканцы 1940-х захаваўшыеся шпітальныя пабудовы, у тым ліку рэшткі мужчынскага бернардынскага кляштара былі разабраны на цэглу мясцовымі жыхарамі. У 1993 тут былi праведзены археалагічныя даследаванні археолагамі В. Собалем і А. Ліпніцкай.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Берасце. Выява ансамбля культавых пабудоў з касцёламi Яна Хрысціцеля і Св. Ганны Кляштару бернардынцаў i Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бернардынак на макеце. Аўтар макета М.М Уласюк (старэйшы) Берасце. Выява пабудоў былога кляштару бернардынцаў, перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота сярэдзiны 1930-х гг. Апублiкавана - Budownictwo wojskowe - 1936г. Берасце. Выява пабудоў былога кляштару бернардынцаў, перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота часоў Другой Сусветнай вайны, 1941г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява ансамбля культавых пабудоў з касцёламi Яна Хрысціцеля і Св. Ганны Кляштару бернардынцаў i Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бернардынак на макеце. Аўтар макета М.М Уласюк (старэйшы) Берасце. Выява галоўнага фасада касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі Кляштару бернардынак, перабудаванага на ваенны шпiталь. Фота часоў Першай Сусветнай вайны, 1915 г. Крынiца - IS PAN. Арыгiнальнае фота - з архiву Irena Lawrowska Берасце. Выява былога касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (леворуч) кляштару бернардынак (з правага боку), перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота мiжваеннага перыяду часоў II Рэчы Паспалiтай, 1930-я гг., Апублiкавана - Budownictwo wojskowe- 1936г. Берасце. Выява ансамбля пабудоў былых касцёлаў Яна Хрысціцеля і Св. Ганны бернардынскiх кляштараў, перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота мiжваеннага перыяду часоў II Рэчы Паспалiтай, 1921г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява былога ансамбля культавых пабудоў бернардынцаў i бернардынак, перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота часоў Другой Сусветнай вайны, 1941г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява апсiды былога касцёла Яна Хрысціцеля і Св. Ганны Кляштару бернардынцаў, перабудаваных на ваенны шпiталь. Фота часоў Першай Сусветнай вайны, 1915 г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Сумяшчэнне аэрафотаздымка ў 1915г. з пазначэннем былога касцёла Яна Хрысціцеля і Св. Ганны кляштару бернардынцаў, перабудаваных на ваенны шпiталь (пазначаны чырвоным) i фрагмент яго выявы на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне мапы 1823г. з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада i сучаснага спадарожнiкавага здымка. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Берасце. Выява ансамбля культавых пабудоў з касцёламi Яна Хрысціцеля і Св. Ганны Кляштару бернардынцаў i Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бернардынак на мапе 1830г. Апублiкавана - форум fortification ru Берасце. Выява ансамбля былых культавых пабудоў Кляштару бернардынцаў i бернардынак, перабудаваных на ваенны шпiталь на мапе 1855г. Апублiкавана - форум fortification ru Берасце. Выява ансамбля культавых пабудоў з касцёламi Яна Хрысціцеля і Св. Ганны i Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі бернардынскiх кляштарау, перабудаваных на ваенны шпiталь. Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з аэрафотаздымкам часоў Першай Сусветнай вайны, 1915г. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de Берасце. Выява ансамбля культавых пабудоў з касцёламi Яна Хрысціцеля і Св. Ганны i Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі бернардынскiх кляштарау, перабудаваных на ваенны шпiталь. Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з аэрафотаздымкам часоў Другой Сусветнай вайны, 1941г. Чырвоным пазначана месцазнаходжанне былога касцёла бернардынцаў. Крынiца - iнтэрнэт аукцыён ebay de


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com