Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г.

Мужчынскі і жаночы бернардинскiя кляштары Берасця складалі адзіны ансамбль, які размяшчаўся ў паўднёвым прадмесці горада — Замухавеччы (Валынскае прадмесце). Берасцейскi кляштарны комплекс — адзiны на тэрыторыі Беларусі выпадак арганізацыі прасторы вакол плошчы ў адзіны ансамбль. Касцёлы абодвух кляштараў знаходзіліся адносна побач, пад невялікім вуглом павернутыя адзін да аднаго.

Жаночы кляштар быў заснаваны з фундыцыi Алены Копцавай (з Дольскiх), насупраць ужо iснуючага на той час мужчынскага. Дата кансекрацыi кляштарнага касцёла — 1750, у гонар Бязгрэшнага Зачацьця Панны Марыi.

Па сваёй аб'ёмна-прасторавай кампазiцыi касцёл больш блiзкi да "сармацкага", а не "вiленскага" барока: мае строгi прамавугольны абрыс прэсбiтэрыя, на галоўным фасадзе дзве невысокiя чаверыковыя вежы з двума ярусамi аднолькавага сячэння i вышынi, якiя накрыты нiзкiмi распластанымi купаламi-банькамi. Аднак па насычанасцi i характары ордэрнай пластыкi гэты фасад ужо цалкам познебарочны i нагадвае фасад крыху больш ранняга касцёла езуiтаў у Юравiчах (гэтага ж Палескага рэгiёну). Бакавыя навы мураванымi перагародкамi падзялялiся на асобныя неглыбокiя каплiцы з разьбянымi алтарамi (характэрная рыса Палесься).

У 1781г. да заходняй сцяны касцёла быў прыбудаваны двухпавярховы мураваны кляштарны корпус, утвараючы у плане квадратны замкнуты двор-клуатр, у якiм знаходзiўся сад. У паўночна-захадняй частцы кляштара, афармляючы фронт плошчы, за агароджай быў зладжаны другі невялікі манастырскі двор, а ў паўднёва-ўсходняй частцы - рэгулярны сад.

Пасля падаўлення паўстання 1830 кляштар быў скасаваны, а пабудовы прыстасаваны пад патрэбы ваеннага ведамства (кадэцкi корпус, якi тут месцiўcя 3 1842 па 1863гг., пазней тут быў змешчаны ваенны шпiталь). У 1831 афіцэрамі генеральнага штаба расейскай армii былi праведзены абмеры кляштарных пабудоў, дзякуючы чаму мы дакладна ведаем дакладны выгляд святынi.

Пасля перабудовы барочны кляштарны комплекс быў ператвораны ў будынак казарменнага тыпу з прэтэнзіяй на стыль імперскага класіцызму.

Болей за ўсё кляштар пацярпеў у 1915 пры адступленьні царскіх войскаў з Брэст-Літоўска падчас Першай Сусветнай вайны. Будынак быў цалкам выпалены знутры, абсыпалася нават вапнава-пяшчаная тынкоўка.

Гэта пацягнула за сабой далейшае руйнаванне былога касцёла, і за польскім часам 1920-39 парэшткi сценаў касцёла былі разабраны, а рэшткі комплексу былі прыстасаваныя пад сталовую. У гэтай якасці яны выкарыстоўваўся і пасля другой сусветнай вайны.

Берасьце, РБ Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г. Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г. Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г. Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г. Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г. Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Графiчная рэканструкцыя на перыяд да 1830г. 3D-мадэль, арыгiнальныя фота, фотамантаж by А.Невар, - 2016г.

У 1980-х будынкi прыйшлi ў заняпад, хоць i выкарыстоўвалiся пад склады вайсковай часкi. І ў 1992, пасьля абвешчаньня незалежнасьці РБ, была ўтворана беларуская археалагічная экспедыцыя, якую ўзначаліў вядомы археолаг Валянцін Собаль.

У 1993 г. ім на Шпітальным востраве была зроблена шурфоўка ўсяго Замухавецкага прадмесьця з мэтай вызначэння ахоўнай зоны. Былi праведзены абмеры кляштарных пабудоў.

Але ў 1994, пад час скасаваньня нацыянальнага герба і сьцяга, было спынена фiнансаваньне i экспедыцыі не далі магчымасцi правесцi кансервацыю гэтага аб'екта.

Да нашага часу часткова захаваўся толькi першы паверх з скляпенiстымi перакрыццямi ў аварыйным стане. Ад касцёла засталася толькі заходняя сцяна, якая адначасова з'яўляецца сцяной кляштарнага корпуса.

Парэшткi бернардынскага кляштара — адзінае, што засталося ад старажытнага Берасця XVIII-XIX ст., увогуле зруйнаванага i перанесенага на 2км. на усход дзеля пабудовы на гэтым месцы фартэцыi.

Сёньня аб распрацоўцы праекта па захаванні парэшткаў Бернардынскага кляштара ўвогуле не ідзе гаворка. Аднак валанцёры ўсё ж не губляюць надзеі захаваць гісторыка-культурную спадчыну.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Берасце. Былы касцёл кляштару бэрнардынак, перабудаваны пад патрэбы ваеннага ведамства (кадэцкi корпус (1842 -1863гг., пазней -ваенны госпiталь). Фота 1914г. (пасля пажару). Апублiкавана - Budownictwo wojskowe. 1936г. Электронны рэсурс - wikipedia.org Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Абмерныя чарцяжы 1830г. Галоўны фасад (РДВГА). Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -236стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/236 Берасце. Былы касцёл кляштару бэрнардынак, перабудаваны пад патрэбы ваеннага ведамства (параўнальныя выявы галоўных фасадаў да i пасля перабудовы i фота пачатку XXст.). Апублiкавана - Andrei Varabei - Монастырь бернардинок на госпитальном острове Брестской крепости, Вестник БГТУ. 2012. №1. Электронны рэсурс - http://www.bstu.by/uploads/vestnik/1/2012_1_vorobej_a.v._monastyr_bernardinok_na_gospitalnom_ostrove_brestskoj_kreposti.pdf Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Абмерныя чарцяжы 1830г. Прадольны разрэз (РДВГА). Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -236стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/236 Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Абмерныя чарцяжы 1830г. Папярочны разрэз (РДВГА). Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -236стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/236 Берасце. Былы касцёл кляштару бэрнардынак, перабудаваны пад патрэбы ваеннага ведамства. Выявы iнтэр'ераў пасля пажару. Фота 1914г. Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay,de з прыватнай калекцыi Берасце. Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі кляштару бэрнардынак. Абмерныя чарцяжы кляштара (РДВГА). Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -234стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/234 Касцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі. Абмеры.  Электронны рэсурс - wikipedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com