Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Святой Сафіі
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Святой Сафіі кляштару дамініканаў. выгляд на пачатак XIXст.

Згодна з даследваннямi Т. М. Габрусь, кляштар дамiнiканаў у Берасцi заснаваны ў 1635 Зоф'яй Бухавецкай (дачкой каралеўскага сакратара Мар'яна Лакніцкага) на паўночна-ўсходнiм Заўгрынецкiм прадмесцi. Першапачаткова драўляны, а пазней мураваны касцёл быў пабудаваны i асвячоны ў 1696 у гонар Св. Сафii.

Архiтэктонiка касцёла добра вядома па абмерных чарцяжах 1830-х, выкананых iнжынерамi Расейскага ваеннага ведамства. Касцёл уяўляў сабой аднанававы зальнага тыпу храм, перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі з распалубкамі i характэрным для будаўнiцтва дамiнiканцаў прамавугольным прэзбiтэрыем. Па баках фасада, у адну лiнiю з iм, размяшчалiся чацверыковыя аб'ёмы вежаў з вiтымi усходамi знутры, што вiзуальна рабiла яго больш шырокiм за шырыню навы i самастойным у мастацка-кампазiцыйных адносiнах. Па чарцяжах вiдаць, што фасад-кулiса завяршаўся па ўсёй шырынi пластычным "брамкавым" франтонам, характэрным для позняга барока, бакавыя часткi над аб'ёмамi вежаў не мелi другога яруса.

Аднак польская даследчыца М. Брыковска слушна лiчыць, што першапачаткова фасад касцёла быў двухвежавы. Неабходна адзначыць што, верагодна, прапорцыi верхнiх чацверыкоў вежаў былi некалькi iншымi, больш груваздкiмi i аскетычнымi, як тыпiчныя ўзоры "сармацкага барока". Трансэпт у бажнiцы адсутнiчаў, але кампазiцыю храма ўзбагачалi вялiкiя, амаль квадратныя ў плане дзве купальныя каплiцы (дабудаваныя пазней), размешчаныя сiметрычна з абодзьвух бакоў па папярочнай восi ў цэнтры асноўнага аб'ёма бажнiцы. Наяўнасць каплiц таксама характэрна для будаўнiцтва дамiнiканскага ордэна.

Галоўны алтар меў арыентацыю на ўсход, а ўваход ажыццяўляўся з процiлеглага ад вулiцы (Кобрыньскi тракт) заходняга боку. Канфiгурацыя кляштарнага участка i наяўнасць арыентацыi алтара касцёла на ўсход запатрабавалi будаўнiцтва двухпавярховага кляштарнага копуса, злучонага з касцёлам на значнай адлегласцi ад ажыўлённага тракту з усходу i спераду ад храма.

Для арганiзацыi злучэння памiж кляштарам i касцёлам была створана працяглая двухпавярховая галерэя калiдорнага тыпу, блакуючаяся з паўночнай каплiцай, прэзбiтэрыем касцёла i сакрыстыяй. Тэрыторыi з поўначы i ўсходу ад касцёла i жылога корпуса займалi кляштарныя сады, а з захаду невялiчкi гаспадарчы двор з пабудовамi i плошчай перад храмам. З поўдня i паўднёвага захаду - рака Угрынка (адгалiнаванне дэльты Мухаўца). Пры кляштары існавалі навіцыят (установа для падрыхтоўкі новых членаў ордэна) і школа філасофіі.

У даследваннях I.М. Слюньковай зазначана пэўнае падабенства архiтэктонiкi берасцёскага дамiнiканскага касцёла (безстаўповага зальнага аб'ёма з плоскай алтарнай сцяной прэзбiтэрыя i бязвежавым фасадам, разчлянёнага пiлястрамi з развiтым антаблементам, атыкавым франтонам з лучковым завершаннем i валютамi па баках) з падобным праектным вырашэннем, суаднясеннем у параўнаннi дамiнiканскiх бажнiц Берасця (1696) i Дзярэчына (1690), а таксама з больш раннiмi па часу пабудовы касцёламi ў Ружанах (1617) i Гораднi (1633) Прычынай верагоднага падабенства архiтэктурных вырашэнняў вышэйзгаданых бажнiц з'яўляецца iх блiзкае тэрытарыяльна-геаграфiчнае становiшча ў гэтым рэгiёне.

Пасля касацыi ўсiх клаштараў сярэднявечнага Берасця i пачатку будаўнiцтва Берасцейскай фартэцыi, у адрозненне ад усiх iншых мураваных кляштарных комплексаў (езуiцкага, аўгустынскага, абодвух бернадынскiх, трынiтарскага, брыгiтскага, базылiянскай царквы), якiя перабудоўвалiся пад патрэбы ваеннага ведамства, былы касцёл Св. Сафii на некаторы час быў пакiнуты ў некранутым выглядзе з прычыны таго, што яго часова зрабiлi парафiяльным храмам Берасця.

На вядомай выяве Марцiна Залескага "Панарама Берасця ў часе пабудовы расейскай фартэцыі" 1840г. былы касцёл дамiнiканцаў - адзiная з усiх змешчаных на выяве пабудоў, захаваўшая свой першапачатковы выгляд.

Але неўзабаве быў разабраны на будматэрыялы да сярэдзiны XIXст., а з мап фартэцыi знiк яшчэ ў 1840г., тым больш значна раней да пабудовы на месцы былога кляштара артылерыйскай "Базiлiянскай батарэi" у 1865-1867, згодна з планам першага этапа ўзмацнення фартэцыi па праекце Татлебена.

Зараз тут месцiцца кафэ "Цытадэль", але функцыю аб'екта грамадскага харчавання былая артылерыйская батарэя набыла раней, яшчэ ў мiжваенны перыяд II Рэчы Паспалiтай. З 1922 па 1939 ў былых казармах быў створаны кааператыў 9-й ваеннай акругі войска польскага, якi забяспечваў неабходнымі прадуктамі харчавання і іншымі таварамі сем'і ваенных і вольнанаёмных, атрымаўшых працу пры гарнізоне. З тых часоў тут меўся невялікі магазін і буфет.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Берасце. Выява Цытадэлi - пабудоў былой артылерыйскай Базылiянскай батарэi, пабудаванай ў 1865-1867гг. на месцы жылога корпуса кляштару дамініканаў, побач з былым касцёлам Святой Сафіі. Фота часоў Першай Сусветнай вайны (1915-1917гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Берасце. Выява Цытадэлi - пабудоў былой артылерыйскай Базылiянскай батарэi, пабудаванай ў 1865-1867гг. на месцы жылога корпуса кляштару дамініканаў, побач з былым касцёлам Святой Сафіі. Фота часоў Першай Сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Выява бакавога паўднёвага фасада былога касцёла Святой Сафіі кляштару дамініканаў на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага. Апублiкавана - Kocioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa brzeskolitewskiego. Cz 5. Tom 1. - Krakow, 2013 Берасце. Выява Цытадэлi - пабудоў былой артылерыйскай Базылiянскай батарэi, пабудаванай ў 1865-1867гг. на месцы жылога корпуса кляштару дамініканаў, побач з былым касцёлам Святой Сафіі. Фота мiжваеннага перыяду часоў II Рэчы Паспалiтай (1921-1939гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Берасце. Выява Цытадэлi - пабудоў былой артылерыйскай Базылiянскай батарэi, пабудаванай ў 1865-1867гг. на месцы жылога корпуса кляштару дамініканаў, побач з былым касцёлам Святой Сафіі. Фота мiжваеннага перыяду часоў II Рэчы Паспалiтай (1921-1939гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Берасце. Выява Цытадэлi - пабудоў былой артылерыйскай Базылiянскай батарэi, пабудаванай ў 1865-1867гг. на месцы жылога корпуса кляштару дамініканаў, побач з былым касцёлам Святой Сафіі. Фота часоў Першай Сусветнай вайны (1915-1917гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Сумяшчэнне аэрафотаздымка ў 1915г. з пазначэннем былога касцёла Святой Сафіі i кляштару дамініканаў (пазначаны чырвоным), на месцы пабудаванай тут пазней артылерыйскай Базылiянскай батарэi (сучаснае кафэ Цытадэль) i фрагмент выявы з былым дамiнiканскiм (на той момант фарным) касцёлам на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi i iх
выявы на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а
з 1854г. на ваенны шпiталь
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а з 1854г. на ваенны шпiталь
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаваны 3 1833г. першапачаткова на камiтэт інжынераў фартэцыi, з ў 1865г. разабраны
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра, перабудаваныя з 1837г. пад апартаменты iмператара (асобныя памяшканні выкарыстоўвалі для кватэравання імператарскай сям'і ў час наведвання ёю крэпасці) i камендантскай управы (пазней iнжэнернай управы, пасля разбору прыстасаванага пад патрэбы апошнiх пабудоў былога кляштару аўгустынцаў)
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква. Так i не была скончана яе перабудова, а ў пачатку 1840-х гг. разабрана на будматэрыялы
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла з не скончаным завяршэннем вежаў, была перабудавана на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Кляштар з 1833г. прыстасоўваецца пад шпiталь, якi згарэў у 1835г.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі, с пачаткам будаунiчых прац пры перабудове старажытнага горада на фартэцыю, першапачаткова быу пакiнуты гарадскiм парафiяльным (фарным) касцёлам, але неўзабаве ў сярэдзiне XIXст. разабраны на будматэрыялы.
Фотамантаж by A. Nevar 2019г.
Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi.
Чырвоным пазначаны:
...
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі
...
Фотамантаж by A. Nevar 2019г
Выява былога кляштара дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі на мапе горада 1740г. (пазначаны чырвоным) Сумяшчэнне мапы 1823г. з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада i сучаснага спадарожнiкавага здымка. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а
з 1854г. на ваенны шпiталь
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны, перабудаваны з 1842г. на Кадэцкi корпус, а з 1854г. на ваенны шпiталь
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаваны 3 1833г. першапачаткова на камiтэт інжынераў фартэцыi, з ў 1865г. разабраны
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра, перабудаваныя з 1837г. пад апартаменты iмператара (асобныя памяшканні выкарыстоўвалі для кватэравання імператарскай сям'і ў час наведвання ёю крэпасці) i камендантскай управы (пазней iнжэнернай управы, пасля разбору прыстасаванага пад патрэбы апошнiх пабудоў былога кляштару аўгустынцаў)
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква. Так i не была скончана яе перабудова, а ў пачатку 1840-х гг. разабрана на будматэрыялы
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла з не скончаным завяршэннем вежаў, была перабудавана на афiцэрскае казiно (будынак афiцэрскiх сходаў), атрымаўшы пазней назву Белы Палац. Кляштар з 1833г. прыстасоўваецца пад шпiталь, якi згарэў у 1835г.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі, с пачаткам будаунiчых прац пры перабудове старажытнага горада на фартэцыю, першапачаткова быу пакiнуты гарадскiм парафiяльным (фарным) касцёлам, але неўзабаве ў сярэдзiне XIXст. разабраны на будматэрыялы
Фотамантаж by A. Nevar 2019г.
Выява былога кляштара дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі (пазначаны чырвоным) на мапе горада 1830г., плануемага пад перабудову на фартэцыю. Выява былога кляштара дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі на мапе фартэцыi 1838г. (пазначаны чырвоным пад нумарам 7) Праектная мапа фартэцыi 1840г. Ужо з гэтага часу кляштар больш не iснуе на мапах пазнейшага выдання i неўзабаве будзе разабраны (былыя пабудовы кляштара дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі ўмоуна пазначаны чырвоным пад нумарам 7) Выявы былога кляштара дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі на фрагментах панарама Дальберга (1657г.) i М.Залескага (1840г.) Апублiкавана - Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa brzeskolitewskiego. Cz 5. Tom 1. - Krakow, 2013 Выява галоўнага заходняга фасада былога касцёла Святой Сафіі i кляштару дамініканаў з абмераў 1830г. (РГИА, Ф. 349. Главное военно-техническое управление. Оп. 4. Д. 149. Доминиканский монастырь. Дата: 1830г.) Апублiкавана - Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa brzeskolitewskiego. Cz 5. Tom 1. - Krakow, 2013 План першага паверха былога касцёла Святой Сафіі i кляштару дамініканаў з абмераў 1830г. (РГИА. Ф. 349. Главное военно-техническое управление. Оп. 4. Д. 149. Доминиканский монастырь. Дата: 1830г.) Апублiкавана - Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojew?dztwa brzeskolitewskiego. Cz 5. Tom 1. - Krakow, 2013.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com