Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцел Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў
Берасьце, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Берасце. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў. выгляд на пачатак XIXст.

Аўгустынцы (лацiнск. Аugustiniani) - назва чальцоў некалькіх манаскіх ордэнаў і кангрэгацый каталіцкай царквы, кіруючыхся "Статутам св. Аўгустына", які быў напісаны праз шмат стагоддзяў пасля смерці Аўгустына ў 430 годзе і выкарыстоўваўся духавенствам i аскетамi, якія жадалі жыць па нормах, блізкім да манаскіх (акрамя звычайных пастоў прадпісваецца яшчэ асаблівыя).

Ордэн аўгустынцаў створаны ў 1256 булай Папы Аляксандра IV "Licet Ecclesiae catholicae". Рымскi Папа Пій V прылічваў аўгустынаў (1567) да аднаго з чатырох жабрацкiх ордэнаў (дамініканцы, францысканцы, кармеліты і аўгустынцы). Асноўнай дзейнасцю аўгустынцаў першапачаткова было пастырскае служэнне, пропаведзь і заняткі тэалогіяй.

Прадстаўнікоў гэтага ордэна запрасіў у Берасце Вялікі князь Вітаўт каля 1410 (па некаторых звестках нават з 1380-х), якi фундаваў для ордэна зямлю ў прадмесцi горада паміж рэкамі Мухавец і Угрынка, даў кляштару 2 карчмы ў Берасцi, загадаў выплачваць манахам па 4 грошы з мыта, па дзесяціне ад берасцейскіх мяшчан і з вёсак Бучэмля і Трасцяніца, а таксама вёску Кастамлоты (зараз ў Бельскім павеце Польшчы), ад якой аўгусцінцы атрымлівалі асноўны даход.

Першыя касцёл i кляштар былi драўляныя i месцiлiся на вулiцы, названай пазней Прыорскай (ад лацiнск. "Prior"- першы). Падчас Крывавага патопу 1654 - 1667 у выніку рэйду Хаванскага, Брэст-Лiтоўскi (1666) быў "увесь да апошняга будынка спустошаны і спалены", а насельніцтва засталася "лiтаральна вельмі малая жменька", загінулі ўсе члены магістрата, згарэлі цэхавыя дакументы і магістрацкія кнігі.

Пасля гэтай навалы касцёл i кляштар аугустынцаў адбудоўваецца на новым месцы - на ахвяраваных шляхтай i мяшчанамi пляцоўках з будынкамi з паўночнага боку гандлёвай плошчы горада. У выніку аўгустынцы атрымалi аж пяць сумежных камянiц з пляцоўкамi на рынкавай плошчы, што было дастаткова для пабудовы прасторнага касцёла з кляштарам. Мураваны касцёл асвячоны ў 1686 ў гонар Святой Тройцы.

У пачатку 18 ст. (падчас падзей Паўночнай вайны 1700-1721) касцёл быў зруйнаваны, пасля 1714 года адноўлены, пасля пажараў 1801 і 1808 гадоў зноўку аднаўляўся i капітальна адбудоўваўся.

Вiзiтацыяй 1804 i 1820 адзначалiся значныя руйнаваннi падчас пажараў, якiя тлумачылiся адсутнасцю мураваных скляпенняў у касцёле, зальная прастора якога (без выяўленага прэзбiтэрыя) да пажараў пач. 19ст. была перакрыта драўлянай столлю па бэльках i пакрыта дахам з гонты па драўляным жа бэлькам-страпiлам. Аднанававы аб'ём бажнiцы з боку плошчы фланкавала мураваная вежа-званiца. Мiж тым у кляштарных запiсах двойчы фiгуруюць запiсы 1686 са значнымi фундацыямi ад мяшчанiна Марцiна Стэфановiча (Marcina Stefanowicza) i падпрэора берасцейскiх аўгустынаў Бальцэра Брахаровiча (Balcera Brachorowicza) на скляпеннi i купал, што ўскосна можа сведчыць аб першапачатковай наяўнасцi ў касцёле скляпенняў, якiя ў вынiку нейкай катастрофы (тыя ж руйнаваннi падчас Паўночнай вайны) больш не аднаўлялiся i былi заменены драўлянай столлю.

У вiзiтацыйных опiсах багата месца займае апiсанне кляштара, амаль не кранутага пажарам у 1801, часткова перабудаванага з ахвяраваных для аўгустынаў камянiц ў 1678-1686. Кляштарны двухпавярховы корпус калiдорнага тыпу Г-падобны ў плане, меў некалькi ўваходаў, у тым лiку праз галерэю-тамбур непасрэдна на рынкавую плошчу i ў касцёл, з якiм перпендыкулярна блакаваўся з заходняй сцяны бажнiцы амаль па цэнтры зальнага аб'ему.

На першым паверсе кляштара месцiлiся "вялiкiя запасы", камора, кухня з трапезнай, гаспадарчыя памяшканнi, закрыстыя, невялiчкая каморка насупраць. Бiблiятэка да пажару месцiлася на першым паверсе ў асвячоным, але неацяпляемым памяшканні. На першым паверсе таксама месцiлася восем добра асвячоных i ацяпляемых пячамi памяшканняў, перакрытых скляпеннямі "моцнымi старадаўнiмi" паўцыліндрычнай формы.

Другі паверх займалі жылыя памяшканні для манахаў пад двухскатным гонтавым дахам. Функцыi некаторых памяшканняў змянялiся згодна з патрэбамi канвенту. Акрамя таго з боку горада да агароджы дабудаваны шэраг iншых камор, таксама пакрытых гонтавым дахам для прапановы ў арэнду гандлярам. Трапецыявiдную ў плане кляштарную тэрыторыю займалi фруктовыя сады, у цэнтральнай частцы месцiўся невялiчкi агарод. Аўгустынцам падчас пажару атрымалася выратаваць ад агню Большасць начыння, абрусаў, мэблі і абсталявання. Такiм чынам захавалася вядомая выява фундатара кляштару - старажытны партрэт вялікага князя Вітаўта (цяпер знаходзіцца ў Летуве).

Пакуль касцёл не паўстаў з руйнаванага стану, усе набажэнствы праходзілі ў кляштарнай рызніцы на першым паверсе, меўшай магутныя мураваныя скляпеннi, не закранутыя агнём. Кляштар аўгустынцаў у Берасцi да сярэдзiны XVIIIст. лічыўся самым багатым сярод аўгусцінскіх кляштараў Вялікага Княства Літоўскага.

Шчодрасць дабрачынцаў дазваляла пабудаваць аўгустынцам мураваныя кляштар i касцёл у самым цэнтры сталiцы ваяводства, дзе праводзiлiся сеймiкi, а да Люблiнскай Унii 1569 - сеймы ВКЛ.

У 1714 на берасцейскiм сеймiку ухвалiлi падняцце налогу з кожнага дыма горада на адбудову касцёла, пацярпелага падчас Паўночнай вайны, у якiм, дарэчы як i ў шэрагу iншых касцёлаў Берасця, у тым стагоддзi якраз i праводзiлiся паседжаннi соймікаў шляхты і судоў.

Заняпад пачаўся ў другой палове XVIIIст., у часы кiравання Станiслава Аўгуста Панятоўскага. У 1771 гарадскiя ўлады Берасця, дагэтуль вельмi прыязна ставячыся да аўгустынцаў, пачалi канфiскоўваць у iх надзелы ў горадзе i прадмесцях. З матэрыялаў судовых спрэчак вядома, што аўгусцiнцы страцiлi частку сваiх уладанняў, але яшчэ больш значныя страты кляштар зазнаў пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалiтай ў 1795, калi вёска Кастамлоты, ад якой аўгусцінцы атрымлівалі асноўны даход, апынулася ў "Новай Галiцыi", даяднанай да Аўстрыi.

Пад уладай Расейскай Iмперыi кляштар праiснаваў 35 гадоў. З пачатку новай эпохі ў яго не было моцнай пазіцыі ў вачах новай ўлады, паколькі ён не адпавядаў асноўнай умове: "дэманстрацыя карыснасці для краіны".

У Берасцейскай канвенцыi з 1628 выкладалi фiласофiю i тэалогiю для клерыкаў ордэна, а таксама для навiцыата з абшараў усяго Вялiкага Княства Лiтоўскага. Берасцейскiя манахi-аўгустынцы не праводзiлi парафільная службы (хоць у XVII ст. часам дапамагалi парафii), не утрымлiвалi шпiталь цi прытулак i не займалiся публiчным навучаннем, нават на пачатковым узроўнi. Cпроба стварыць пачатковую школу - скончылася фiяскам: вiзiтатары ў 1804-1805гг. зафiксавалi толькi аднаго вучня.

Па загадзе ўрада пры кляштары быў створаны невялікі прытулак для чатырох шляхецкіх дзяцей, але i гэту дзейнасць спынiла катастрофа 1801, калi пажарам была знiшчана большая частка вялiкай бiблiятэкi (якая нiбыта налiчвала каля 1200 кнiг, з якiх было выратавана толькi 10 адсоткаў), а ад будынка касцёла засталiся толькi апаленыя муры.

Напачатку стагоддзя ў аўгустынцаў заставалiся яшчэ немалыя сродкi, дзякуючы закладзенаму пад працэнты капiталу ў жыдоў берасцейскага кагалу. Да таго ж пасля пажару кляштар быў вызвалены ад падаткаў на нерухомасць. Адбудова касцёла за сродкi вернiкаў i дапамогi царскага ўраду пачалася ў тым жа 1801, але незадоўга да чакаемага асвячэння неўзабаве адбыўся яшчэ адзiн пажар 1808, якi знiвелiраваў усе намаганнi, i толькi ў 1814 абнаўлённая бажнiца была пераасвячона.

Архiтэктонiка касцёла мала змянiлася. Прылеглыя да вежы часткі фасаду завяршаліся валютамі і пінаклямі. Акрамя новага класiцыстычнай формы шлему на вежы-званiцы, хiба што значней змянiлiся iнтэр'еры - паўстала ілюзіяністычная выява Святой Тройцы, намаляваная на сцяне галоўнага алтара i драўляныя, упрыгожаныя разьбой бакавыя алтары Божага Распяцця i Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Таксама былі ўстаноўлены новыя арганы. У гэтай форме касцёл быў апісаны падчас вiзiтацыi ў 1820 Захаваліся драўляныя столi "з хваёвых піламатэрыялаў", але ў форме скляпення. Падлога таксама была драўлянай. Сцены былі атынкаваныя, а на даху была закладзена керамiчная дахоўка.

Але ў такiм выглядзе касцёл праiснаваў крыху менш за два дзесяцiгодзi - як i большасць кляштароў Берасця акрамя Дамiнiканскага (стаўшага на некаторы час парафiяльным), усе яны былi амаль адначасова скасаваны ў 1830, але не з прычыны адбыўшагася пазней ў лiстападзе вызвольнага паўстання, а з нагоды пабудовы на месцы старадаўняга горада фартэцыi.

Пры гэтым старую гарадскую забудову было запланавана знесцi, жыхароу перасялiць на 2 км. на ўсход у нановапабудаваных кварталах будучага горада, а былыя кляштары прыстасаваць пад патрэбы ваеннага ведамства. У 1840 на акварэлi Марціна Залескага панарамы будоўлi Берасцейскай фартэцыi былы касцёл Св. Тройцы кляштару аўгустынаў ужо паўстаў у перабудаваным выглядзе (дарэчы як i былыя касцёлы езуiтаў i бернардынцаў. У перапланаваных кляштарных пабудовах аўгустынцаў першапачаткова размяшчаўся камiтэт інжынераў фартэцыi. У 1851 (па iншым звесткам з 1856) з паўночнага боку ад былога касцёла аўгусцінцаў на былой кляштарнай тэрыторыi пачалося будаўнiцтва Свята-Мікалаеўскага сабора - гарнiзоннага сабора Берасцейскай фартэцыi. На некаторых планах фартэцыi таго перыяду былы кляштарны комплекс аўгустынцаў яшчэ пазначаны побач з праектуемым (будуечымся) саборам.

Але ўжо на больш пазнейшых - не, i на момант заканчэння будаўнiцтва сабора былы кляштарны комплекс згодна з планам першага этапа ўзмацнення фартэцыi па праекце Татлебена (1865-1876) разам з кляштарным комплексам трынiтарыяў планавалася разабраць. Разборка былых пабудоў кляштару аўгустынцаў пад №10 па генплану ў Цытадэлі скончана ў 1865г.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Берасце. Выява касцёла Св. Тройцы i кляштара аўгустынцаў з абмерных чарцяжоў РДГА 1830г. Апублiкавана - А. М. Кулагiн - Каталiцкя храмы Беларусi Выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. 488 с.: іл., старонка 392 Берасце. Схематычная выява касцёла Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў (пазначаны чырвоным) з панарамы горада з боку Тэрэспаля ў 1801г. Крынiца - артыкул Irena Lawrowska - Исчезнувший Брест... Берасце. Схематычная выява касцёла Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў з панарамы горада з боку Тэрэспаля. Крынiца - Widok Brzescia Litewskiego ze strony Terespola, 1823г., Biblioteka Narodowa Берасце. Выява былога касцёла Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў, перабудаванага з 1833г. на камiтэт інжынераў фартэцыi з акварэлi Марцiна Залескага з боку Тэрэспаля на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Берасце. Выява былога касцёла Св. Тройцы кляштару аўгустынцаў, перабудаванага з 1833г. на камiтэт інжынераў фартэцыi з акварэлi Марцiна Залескага з захадняга боку (з боку горада) на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. Фотамантаж by A. Nevar 2019г Сумяшчэнне аэрафотаздымка ў 1915г. з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi i iх выявы на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi i iх выявы на момант пабудовы фартэцыi ў 1840г. з акварэлi Марцiна Залескага. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне сучаснага аэрафотаздымка з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада, перабудаваных пад патрэбы фартэцыi.
Чырвоным пазначаны:
...
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы
...
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Сумяшчэнне мапы 1823г. з пазначэннем былых кляштараў сярэднявечнага горада i сучаснага спадарожнiкавага здымка.. Чырвоным пазначаны:
1. Былы Кляштар бернардынак з касцёлам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
2. Былы кляштар бернардынцаў з касцёлам Яна Хрысціцеля і Св. Ганны
3. Былы кляштар аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы
4. Былая калегiя езуiтаў з касцёлам Пана Езуса і Святога Казіміра
5. Былая катэдральная Свята-Мікалаеўская царква
6. Былы кляштар базылiянаў з царквой Святых Пятра i Паўла.
7. Былы кляштар дамініканаў з касцёлам Святой Сафіі
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Выява былога кляштара аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаванага з 1833г. на камiтэт інжынераў фартэцыi на мапе фартэцыi 1838г. (пазначаны чырвоным пад нумарам 3) Выявы былога кляштара аўгустынаў з касцёлам Святой Тройцы, перабудаванага з 1833г. на камiтэт інжынераў фартэцыi на мапах 1840г., 1856г., 1859г. (на аснове мапы 1847г.) i 1861г. З поўначы пазначаны спачатку праектуемая, а з 1851г. будуемая Свята-Мiкалаеўская гарнiзонная царква.
Фотамантаж by A. Nevar 2019г. Берасце. Выява касцёла Св. Тройцы i кляштара аўгустынцаў з абмерных чарцяжоў 1830г. План цокальнага паверха. Крынiца - абмерныя чарцяжы РДГА, Фонд 349. Галоўнае ваенна-тэхнiчнае упраўленне. Опiс 4. Справа 144. План Аўгустынскага кляштара, Апублiкавана - сайт IBREST.RU Берасце. Выява касцёла Св. Тройцы i кляштара аўгустынцаў з абмерных чарцяжоў РДГА 1830г. План першага паверха. Апублiкавана - А. М. Кулагiн - Каталiцкя храмы Беларусi Выдавецтва Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2008. 488 с.: іл., старонка 392 Берасце. Выява касцёла Св. Тройцы i кляштара аўгустынцаў з абмерных чарцяжоў 1830г. План другога паверха. Крынiца - абмерныя чарцяжы РДГА, Фонд 349. Галоўнае ваенна-тэхнiчнае упраўленне. Опiс 4. Справа 144. План Аўгустынскага кляштара, Апублiкавана - сайт IBREST.RU


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com