Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Базыліянская саборная царква
Быцень, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Графiчная рэканструкцыя саборнай царквы былога базылiянскага кляштару ў Быценi, што пад Слонiмам (зараз Iвацэвiцкi раён Берасцейшчыны). Першы фундатар кляштара, маршалак слонiмскi Рыгор Трызна заснаваў манастыр у 1607г. Мураваная царква была ўзведзена пасля 1673г., кансекравана ў гонар святапакутніка Iасафата (I. Кунцэвiча) у 1710г. Сам св. Іасафат, "апостал яднаньня", быў ігуменам манастыра з 1613 года.

Базіліяне — уніяцкі мніхскі Ордэн, заснаваны ў 1617 годзе на падставе кляштароў, што ўспрынялі Берасьцейскую унію 1596 года. Асноўнымі напрамкамі іх дзейнасьці былі навуковая, адукацыйная і выдавецкая праца, пастырства і выхаваньне моладзі.

Базыліянскі кляштар у Быцені быў адным з багацейшых уніяцкіх манастыроў на тэрыторыі Беларусі. Ён даваў прытулак уніятам-уцекачам з Украіны пад час паўстаньня Хмяльніцкага. У часы Крывавага Патопу 1654-67 у ім хаваліся прадстаўнікі ордэна з Вільні, Полацка, Віцебска, Мінска, а таксама тут захоўваўся абраз Божай Маці Жыровіцкай. Слуцк (побач з чкім знаходзіцца Быцень) і Ляхавічы — адзіныяна Беларусі фартэцыі, што не былі захоплены маскоўскім войскам у гэтую вайну.

Спадчыннiк роду Трызнаў А.Тызенгаўз у 1775г. перадаў кляштар каталiкам, храм ператытулаваны ў гонар святой Тройцы бiскупам Пiнскiм i Тураўскiм Г. Дашкевiчам у 1780г. у 1839г. кляштар перадаецца праваслаўным. Храм моцна пацярпеў у часы першай сусветнай вайны, у 1929г. часткова адноўлены, дзейнiчаў. Наступстваў другой сусветнай вайны не вытрымаў...

Быцень, РБ Быцень, Базыліянская саборная царква. Графічная рэкнструкцыя, 3D-мадэль і фотаапрцоўка — А. Невар Быцень, Базыліянская саборная царква. Графічная рэкнструкцыя, 3D-мадэль і фотаапрцоўка — А. Невар Быцень, Базыліянская саборная царква. Графічная рэкнструкцыя, 3D-мадэль і фотаапрцоўка — А. Невар Быцень, Базыліянская саборная царква. Графічная рэкнструкцыя, 3D-мадэль і фотаапрцоўка — А. Невар Быцень, Базыліянская саборная царква. Графічная рэкнструкцыя, 3D-мадэль і фотаапрцоўка — А. Невар

Ад велiчнага некалi архiтэктурнага ансамбля захавалася толькi былая каплiца, пазней — малая Спаса-Праабражэнская царква, якая да непазнавальнасцi змянiлася пазнейшымi перабудовамi, тым не менш, занесена ў "Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусi".

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графічная рэканструкцыя распрацавана на падставе нешматлікіх старых фотаздымкаў і абмерных плянаў, захаваўшыхся ў розных архівах і прыватных калекцыях.

Быцень, Базыліянская саборная царква — старыя фотаздымкі і абмерныя пляны Быцень, Базыліянская саборная царква — старыя фотаздымкі і абмерныя пляны Быцень, Базыліянская саборная царква — старыя фотаздымкі і абмерныя пляны Быцень, Базыліянская саборная царква — старыя фотаздымкі і абмерныя пляны


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com