Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Базіліянская царква Богаз'яўленьня
Імянін, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Графiчная рэканструкцыя царквы Богаз'яўлення былога базылiянскага кляштару ў Імяніне (Таракані) Драгiчынскага раёну. Гэта невялічкая вёска некалі была цэнтрам уніяцтва ў ВКЛ. Пры кляштару пабудаваў сабе рэзідэнцыю сам уніяцкі мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Кіпрыян Жахоўскі. А калі ён памёр, Таракань стала рэзідэнцыяй кіраўніка ўсяго ордэна базыліянаў.

Базіліяне — уніяцкі мніхскі Ордэн, заснаваны ў 1617 годзе на падставе кляштароў, што ўспрынялі Берасьцейскую унію 1596 года. Асноўнымі напрамкамі іх дзейнасьці былі навуковая, адукацыйная і выдавецкая праца, пастырства і выхаваньне моладзі.

Цiкава, што ад 1743г. базыліянскі кляштар у Таракані быў адной з двух сядзібаў протаархімандрыта (генерала) ордэна разам з манастыром у Пачаеве, таксама быў адным з пяці базыліянскіх дамоў ордэна, якія функцыянавалі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай да полацкага сінода 1839 года, калі ўсе структуры уніяцкай царквы ў Расiйскай імперыі, акрамя хелмскай дыяцэзіі, былі ліквідаваны і далучаны да расійскай праваслаўнай царквы.

Імянін (Таракань), РБ Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Графiчная рэканструкцыя by A. Nevar 2016г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Графiчная рэканструкцыя by A. Nevar 2016г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Графiчная рэканструкцыя by A. Nevar 2016г.

Манастыр у Таракані быў канчаткова зачынены ў 1874г. ў сувязі з малой колькасцю манахаў і агульнай галечы абшчыны. Іншыя манстырскія аб’екты да 1897 заставаліся пакінутымі. Затым у іх знаходзілася двухкласная школа.

У 1950 былая базылiянская царква была знішчана.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1930г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1900г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1940-я гг. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1900г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1938г. Імянін (Таракань) Драгiчынскi раён. Царква Божага аб'яўлення былога базылiянскага кляштару. Фотаздымак 1938г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com