Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Місіянерскі касцёл св. Тройцы
Лыскава, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Лыскава (Пружанскi раён). Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў.

Першы пісьмовы ўспамін пра Лыскаў змяшчаецца ў Літоўскай метрыцы за 1504 годам. У XVI ст. паселішча з'яўлялася велікакняжацкім сталовым уладаньнем і ўваходзіла ў Ваўкавыскі павет Навагрудскага ваяводства.

Згодна з даследваннямi Т.Габрусь, каталiцкая парафiя з першым драўляным касцёлам у мястэчку Лыскава заснавана ў 1527 па фундацыi ваяводы вiцебскага i старасты жмудскага Мацея Клочкi. У 1751 ваўкавыскiм маршалкам Янам Быхаўцам тут асаджаны манахi ордэна мiсiянераў, якiмi ў 1763-1785 узведзены мураваны Троiцкi касцёл.

Стылiстыка збудавання, час будаўнiцтва i рэгiён дазваляюць меркаваць, што яго ўзвядзення далучаўся прыдворны архiтэктар А. Сапегi, майстар барочнага класiцызму Я. С. Бекер. У той жа час ён працаваў над палацавым комплексам i унiяцкай Петрапаўлаўскай царквой у суседнiх Ружанах.

Лыскаўскi касцёл мiсiянераў складаецца з высокай прамавугольнай навы, роўнавысокай з ёй, амаль квадратных у плане, алтарнай апсiды i бакавых каплiц, перакрытых крыжовымi скляпеннямi. У параўнаньнi з адноснай строгасцю алтарнай часткi вежа на галоўным фасадзе - гэта ўвасабленне познебарочнага мастацкага мысленьня. Яна не мае ў плане нiводнай прамой лiнii, магутнымi паўдугамi адыходзiць ад фасаднай лiнii сцяны, што як тэатральная кулiса выступае за межы навы.

Цікава параўнаць Лыскаўскі касцел з місіянерскім касцелам св. Вінцэнта у Смілавічах, пабудаваным крыху раней па фундацыi Мiрабелы Завiшы, што уяўляў сабой тыповую трохнававую базiлiку без трансепта з двухвежавым фасадам-нартэксам у стылi вiленскага барока.

У склад архітэктурнага ансамбля былога кляштара уваходзіць таксама жылы корпус, пабудаваны ў другой палове XVIII ст. праз дарогу насупраць касцёла. Былы кляштарны корпус адрэстаўраваны ў 2007 годзе, у iм цяпер месціцца тутэйшая лякарня, а некалi пры кляштары існавалі школа, шпіталь і бібліятэка.

Таксама трэба згадаць, што на тэрыторыі былога кляштара, побач з касцёлам, захавалася магіла Францішка Карпінскага (1741-1825) — знакамітага паэта і драматурга. Апошнія гады ягонага жыцьця прайшлі ва ўласным маёнтку побач з Лыскавам. У Траецкім касцеле знаходзіўся сямейны склеп роду Быхаўцаў, што запрасiлi мiсiянераў у Лыскаў.

Па здушэньні вызваленчага Паўстаньня 1830 i скасаваньнi кляштара, касцёл стаў парафіяльным. А пасля наступнага Паўстаньня 1863 касцёл быў перададзены Маскоўскаму патрыярхату РПЦ. У 1880-я храм рэстаўраваўся пасля вялікага пажару i нязначна перабудаваны.

У 1921 годзе, калі Лыскава ўваходзіла ў склад міжваеннай Польшчы, храм вярнулі каталiкам. У 1933 ў Лыскаве, дарэчы за польскім часам, была пабудавана новая праваслаўная царква, захаваўшаяся i дагэтуль.

Касцёл значна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны, i быў зачынены ў 1950-я "з нагоды аварыйнага стану", а ксёндз быў сасланы у Казахстан тэрмiнам на 10 год . Але на паваенным фота выразна вiдаць, што касцёл вонкава не пастрадаў, захаваліся ня толькi вокны, але i дах.

Сеньня касцёл не дзейнічае, не рэмантуецца i павольна разбураецца. Аб манахах-місіянерах у Лыскаве нагадваюць вінаградныя смаўжы, якiх завезлі з Еўропы каталіцкія ордэны — з-за забароны есцi мяса i пасцiцца, яны спрабавалі замяніць яго такiм чынам. жыхары Лыскава i дагэтуль збіраюць смаўжоў для сталічных рэстарацыяў.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы i кляштара мiсiянераў. Фота часоў Другой сусветнай вайны. (1941г.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay,de Апублiкавана - форум skyscrapercity, com Электронны рэсурс - http://www.skyscrapercity.com/showthread.php?t=1959493 Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы i кляштара мiсiянераў. Малюнак да Другой сусветнай вайны. Крынiца - volkovysk.by Электронны рэсурс - http://foto.volkovysk.by Лыскава (Пружанскi раён). Надмагільле Францішка Карпінскага на могiлках побач з касцёлам св. Тройцы кляштара мiсiянераў. Акварэль Напалеона Орды 1887г. Крынiца - MNK III-r.a-4383, Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Лыскава (Пружанскi раён). Надмагільле Францішка Карпінскага на могiлках побач з касцёлам св. Тройцы кляштара мiсiянераў. Сучасны стан і выява 1904г. Апублiкавана - Sokolowski A. Dzieje porozbiorowe narodu polskiego ilustrowane. T. 2. Warszawa, 1904. S. 452. Электронны рэсурс - http://artem-ablozhei.livejournal.com/231890.html і https://wikipedia.org Лыскава (Пружанскi раён). Мясцовыя жыхары на адкрыццi помнiку вызвалiцелям на фоне касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў. Пасляваеннае фота. Апублiкавана - суполка ЛЫСКОВО. Беларусь Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў. Фота часоў Другой сусветнай вайны. (1942г.) Выгляд са званiцы Чырвонага касцёла. Апублiкавана - артыкул Я. Сенкевіч -Было мястэчка Лыскава… у Народнай волi Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Лыскава (Пружанскi раён). План касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 261 стар. Электронны рэсурс - https://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/261 Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў на панараме мястэчка Выгляд з з паўднёвага боку. (з правага боку выява Чырвонага касцёла) Фота часоў Другой Рэчы Паспалiтай. (да 1939г.) Апублiкавана - Volkovisker yizker-bukh / Ed. Dr. M. Einhorn. 2 vols. Vol. 2. New York, 1949. P. 580. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў (па цэнтры) на панараме мястэчка Выгляд з з паўднёвага боку. Фота часоў Другой Сусветнай вайны. (1941г.) З левага боку - пабудаваная ў мiжваеннай Польшчы ў 1933г. праваслаўная(!) царва. Апублiкавана - Foto.volkovysk.by. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Лыскава (Пружанскi раён). Выява касцёла св. Тройцы кляштара мiсiянераў/ Сучасны стан. Электронны рэсурс - http://artem-ablozhei.livejournal.com/231890.html


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com