Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касьцел св. Дамініка кляштару дамінікнаў
Пінск, Берасьцейскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Пiнск. Графiчная рэканструкцыя свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў).

Сталіца Палесся Пінск - горад незвычайны. Тут сярод праваслаўнага насельніцтва, побач з Ляшчынскім манастыром, гісторыя якога губляецца ў першых вяках хрысціянства, адразу пасля хрышчэння Літвы ўзнік кляштар францішканаў.

Калі не лічыць напаўлегендарных дамініканцаў у Наваградку, непрацяглага місіянерства гаштолдаўскіх францішканаў у Вільні і цьмяных звесткаў пра аўгустынцаў пры Вітаўце, то пінскі францысканскi кляштар, які рэальна існаваў да 1352, можа лічыцца самым старажытным каталіцкім кляштарам у Вялікім Княстве Літоўскім.

Акрамя францысканцаў, пазней ў горадзе прысутнiчала шмат iншых каталiцкiх ордэнау: езуiтаў, бернардынаў, бенедыктынаў (у Гарадзiшчы пад Пiнскам), дамiнiканаў, кармелiтаў, марыявiтак, базылiянаў i нават камунicтаў (!), касцёл якiх, перапрафiляваны ў наш час на канцэртную залу, дагэтуль радуе пiнчукоў i гасцей горада арганнай i камернай музыкай.

Згодна з даследваннямi А. Ярашэвiча, кляштар дамініканаў заснаваны Марыяй Лукрэцыяй Строццы, жонкаю полацкага ваяводы Копаця. Сваячка каралевы Цэцыліі Рэнаты, яна прыехала ў Варшаву разам з ёю. У 1642 зашлюбёна з Аляксандрам Людвікам Радзівілам, пасля яго смерці — з Янам Каралям Копацем.

9 жніўня 1667 Копацева ўчыніла фундацыю. Instrumentum Fundationis ад 24 ліпеня 1668 паведамляе, што будзе збудаваны касцёл св. Дамініка, таму што з яго дапамогаю ацаліўся яе паміраючы сын ад першага шлюбу Дамінік Радзівіл.

Копацева прызначыла 12700 злотых з прыбыткаў маёнтка Шышова (у Берасцейскім павеце), фальварак над Ясельдай каля царквы на Лешчу з грунтам ворным, пляц з домам і садам і яшчэ 9 пляцаў для пабудовы кляштара. Яна падаравала ў капліцу сярэбраныя рэчы: 9 ліхтароў больш за локаць вышынёю, пульпіт на імшал, круцыфікс, манстранцыю, лямпу і інш. Фундатарка хацела, каб у кляштары было не менш чым 12 законнікаў, лектар Св. Пісання для навучання школьнай моладзі. Яна асобна запісала 3000 злотых на алтар Маці Божай Ружанцовай, абяцала сама вымураваць касцёл, а калі не паспее, то гэта павінны зрабіць дамініканцы з фундушаў.

У хроніцы кляштара пад 1678 узгадваюцца досыць шматлікія воты пры алтарах (здаецца, яшчэ ў капліцы) св. Дамініка, Маці Божай Ружанцовай, св. Ружы, пры абразе Маці Божай Пултускай.

Хроніка прастадушна зафіксавала цікавы факт з гісторыі кляштара: нягледзячы на красамоўскія таленты дамініканцаў, пінчукі не надта хадзілі на Імшу; каб заахвоціць іх, дамініканцы нанялі езуіцкую капэлу ў дзень па 4 злотых, і людзі прызвычаіліся бываць на набажэнствах (1750 ).

Пры кляштары дамініканцаў ў 1726 у Пінску адкрылася Вышэйшая школа Рускай дамініканскай правінцыі, якая мела права прысваення вучоных ступеняў сваім гадаванцам. Вышэйшая школа ўтрымоўвала двух прафесараў багаслоўя і прафесара філасофіі. Пры гэтай навучальнай установе існавала бібліятэка ў 889 тамоў.

У 30-40-я гады XIX стагоддзя гісторык Антоні Машынскi знайшоў у манастырскай бібліятэцы гістарычную хроніку манастыра, складзеную ў 1762 Клементам Жэбраўскім, дзе быў рукапіс з падрабязным распавяданнем пра бунт пінскіх жыхароў у 1648. падтрымаўшых казакоў Хмяльнiцкага i яго падаўленьнi.

Кляштар знаходзіўся на ўездзе ў горад ад поўначы, з правага боку Пецярбургскай вуліцы. Першы драўляны касцёл згарэў у 1797, пасля таго ў якасці часовай капліцы асвяцілі рэфектар (трапезную), у якую, відаць, перанеслі ацалелыя пры пажары алтары:

а) вялікі, сніцарскі, з абразом Панны Марыі Беззаганнага Пачацця ў сярэбранай шаце вагой больш за тры фунты, б) Езуса, з вялікім "Укрыжаваннем", аздобленым шатамі, на пазалочаным крыжы, в) св. Вінцэнта з Ферары, з новым абразом у шаце, г) св. Дамініка, абраз у шаце вагой больш за 4 фунты. У закрыстыі - два фундатарскія партрэты, абразы, сніцарскія крэслы і літургічнае начынне з серабра (агульнаю вагою 17 ф. 101 лот, 11 пр), "Таямніцы Ружанцовыя", чаканеныя на сярэбранай блясе (вага больш за 2 кг), брацкі алтар двухбаковы з абразамі Маці Божай і Езуса, зноў жа ў сярэбраных шатах.

Міжволі ўзнікае пытанне: куды падзеліся гэтыя горы сярэбраных прадметаў з пінскіх і іншых касцёлаў?

Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота сярэдзiны XXcт. пасля Другой сусветнай вайны (1947г.) Пiнск. Выявы свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выявы свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. (да 1918г.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de

Новы касцёл памерам 40 х 20 х 18 локцяў з дзвюма капліцамі і закрыстыяй пачалі мураваць у 1798 г. уласным коштам кляштара. Храм з франтальнай вежай і бабінцам на двух мураваных слупах у 1818 яшчэ не быў скончаны ў дэталях, але ўжо перакрыты скляпеннем. Будаўніцтва касцёла і кляштара (гатова была адна лінія) прыпынілася на дзесяць гадоў з-за недахопу сродкаў, таму што дзяржава адабрала фундушы.

Толькі ў 1828 радца стану Пуслоўскі працягнуў будаўніцтва (адсюль пазнейшая назва "касцёл Пуслоўскага"). У 1850 дамініканскі кляштар быў зачынены, а ў 1857 г. касцёл перадалі праваслаўным для перабудовы пад саборную царкву Св. Фёадора Тырона (Theodore Tyron (eng); Фёдора Тирона (рус), мужчынскага заступніка Пінска.

"Саборная мураваная царква з прыдзелам ў гонар св. Божага Міхаіла ўладкавана ў 1864 са скасаванага касцёла. Да прыходу належыць большая частка праваслаўных жыхароў Пінска і 7 вёсак." (Гісторыка-статыстычная даведачная кніга Мінскай Епархіі. 1903 г.).

Інвентарныя кнігі Свята-Фёдараўскага сабора амаль не захаваліся, але і тое, што засталося захоўвае скупую інфармацыю. "... базілікальнае збудаванне з вокнамі ў два святла. Скляпенні падтрымліваюцца шасцю слупамі, галоўны ўваход - порцік з трохкутным франтонам. Пры перабудове касцёла пад праваслаўны храм было узведзена два купала ..."

Бажнiца зазанала сур'ёзныя руйнаваннi падчас безперашкоднага уступлення ў горад войска Чырвонай Арміi ў верасні 1939 года.

Пасля Другой Сусветнай вайны была нават зроблена спроба аднаўлення будынка прыхаджанамі горада. Былi усталяваны два новых цыбулепадобных купала i нават накрыты дах, але да асвяшчэння храма справа не дайшла - скляпеннi з купалам абрынулiся пад уздзеяннем павялiчаннай нагрузкi на аслабленыя за 10г. i прастаяўшыя без даху сцены.

Хоць пашчасцiла нiкому не пацярпець падчас гэтай аварыi, але было прынята рашэнне разабраць святыню. Праз некалькi год прыкладна на гэтым месцы быў пабудаваны кiнатэатр па тыпавому праекту.

У сярэдзіне 1990-х кiнатэатр збанкрутаваў i будынак быў аддадзены пад царкву - Сабор Уваскрэсення Славушчага. А новы храм у гонар пiнскага заступнiка - Св. Фёадора Тырона быў пабудаваны ў рэтраспектыўна-рускім стылі ў новым мiкрараёне Лугi.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фотапараунанне бажнiцы (з боку алтарнай часткi) Першае фота - пачатку XXcт., другое - апошняя спроба (у вынiку чаго будынак увогуле разбяруць) рэмантаваць i рэканструяваць святыню у 1948г. Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота першай паловы XXcт. мiжваеннага перыяду II Рэчы Паспалiтай (да 1939г.) Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Аэрафота пачатку XXcт. часоў Першай сусветнай вайны (1915г.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Панарама цэнтра горада (былы касцёл св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў - з правага боку) Фота пачатку XXcт. з вежы касцёла францiшканаў (1915г.) Па цэнтру - званiца францысканскага касцёла, з левага боку - касцёл Св. Станiслава), з правага боку - Св.Фёдараўскi сабор Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фота пачатку - першай паловы XXcт. (першае 1916г., другое 1930-я гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Пiнск. Малюнак з панарамай Пiнска з-за ракi сярэдзiны XIXст. Адна з нешматлiкiх выяў касцёла св.Дамiнiка i кляштару дамiнiканаў да перабудовы. Аўтар малюнка - Вінцэнт Дмахоўскі, Карціна Ля перавозу (1847г.) Крыніца - Нацыянальны музей у Варшаве. Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org/wiki/ Пiнск. Выява свята-Фёдараўскага сабора (былога касцёла св.Дамiнiка кляштару дамiнiканаў) Фотапараўнанне з фiксацыяй на сучасным аэрафотаздымку i iснуючым на месцы былога касцёла Саборам Уваскрэсення Славушчага з аэрафота 1944г. Фотамантаж by А. Nеvar 2018г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com