Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Гарадзенскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Да XII ст. — дзікі край, куды кн. Рагвалод-Барыс, хрысціцель Дзвінскіх камянёў, "хадзіў на яцьвяг і, перамогшы іх, па вяртаньні паставіў горад ва імя свае". Заснаваны нешматлікія валынскія гарады-анклавы, як цэнтры славянскай культуры.

З XIII ст. — калыска княства Літоўскага. Каралеўскі Наваградак, пагорак Міндаўга і келіх св. Ядвігі. Гародня, скуль пачыналіся амаль усі паходы Гедыміна і куды Стэфан Баторы плянаваў перанесьці сваю сталіцу. Крэва — сакральнае месца, радавое гняздо Ягелонаў, дзе быў забіты Кейстут і была абвешчана Унія.

Спрадвечна існуюць тут абодве плыні хрысьціанства — заходняя і ўсходняя. Ваяўнічая Калжская царква і францысканы з бенедыктынцамі, якіх запрашаў Гедымін у сваім знакамітым лісце, пабудаваўшы першыя храмы ў Вільне і Наваградку. З гэтых краёў распачалі хрышчэньне Літвы 1387 в. князь и кароль Ягайла і ягоны стрыечны брат Вітаўт.

Гарадзенскі край. Гебры гістарычных ваяводстваў, да якіх належылі гэтыя землі і герб горада Ваяводствы Вялікага княства Літоўскага на мапах XVII ст. Аб рабаваньні Рэвеля (Талліна) і Мазовіі войскам Гедыміна, узначаленым Давідам Гарадзенскім.  Chronicon Terrae Prussiae, 1326. Litwani — ад Віліі да балот Прыпяці, ад Мазовіі да Беразіны Хрост Літвы 1387 Вітаўтам і Ягалай. Першыя касцёлы

Аб'екты страчанай спадчыны


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com