Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Кальвінскі збор
Асташын, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Асташын (Карэлiцкi раён). Графiчная рэканструкцыя былога кальвiнскага збору.

Упершыню ў дакументах Асташын узгадваецца ў 1428 г. як уладанне вялікага князя літоўскага Вітаўта, якое ён перадаў сваёй жонцы Ульяне. У 1507 узгадваецца ў «Хроніцы Быхаўца» ў сувязі з татарскім нападам. Пасьлядоўна належаў Астрожскім, Чартарыйскім, Бакам, Саламярэцкім, Швыкоўскім.

У 17 ст. Швыкоўскімі пабудаваны мураваны кальвінскі збор. Храм уяўяляў сабой мураванае 1-нефавае збудаванне, якое ў плане мела форму выцягнутага прамавугольніка, завершанага трохгранёнай усходняй сцяной, а не апсідай. Сцены (да 2 метраў таўшчыні) былі прарэзаны 7 вокнамі.

У XIX — пачатку XX ст. Асташын — вёска і два маёнткі ў Цырынскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, радзіма Яна Булгака, знакамiтага майстра мастацкай фатаграфіі, этнографа, мемуарыста.

Ян Булгак у кнiзе успамiнаў так апiсвае родныя мясцiны:

"Побач з нашым Асташынам, паўсюдна званым "мураваным", на адлегласцi чвэрць вярсты на поўнач знаходзiўся другi Асташын, таксама мураваны, якi належыў сям'i кальвiнiстаў графаў Грабоўскiх... Як чулi з падання, Асташын Грабоўскiх некалi быў галоўным, а наш быў пабудаваны пазней.

Побач з гэтым дваром на другiм баку дарогi на ўзгорку стаяў невялiкi, але вельмi прыгожы, а таксама старажытны касцёл, уласна кажучы, кальвiнскi збор, у сутарэннях якога знаходзiўся забальзамаваны фундатар Швыкоўскi. Збор быў мураваны, крыты чырвонай дахоўкай, абапiраўся, як i дом, на масiўныя каменныя падпоры i таксама меў паважны i абарончы выгляд.

Стоячы на пагорку, ён свяцiўся сваiмi белымi сценамi i быў вiдаць на некалькi мiляў наўкола. Калi я вяртаўся дадому, гэта светлая пляма вiтала мяне ўжо здалёк, як усмешка знаёмага твару, ..., належыў ужо не столькi людзям, колькi навакольнаму пейзажу. А трэба прызнаць, што ён меў першараднае значэнне для пейзажу з-за свайго гмаху i колеру: едучы ажно з Райцы, быў вiдаць яго прысадзiсты сiлуэт, вясёлы i светлы, якi вянчаў асташынскiя пагоркi..." [ Ян Булгак, "Край дзіцячых гадоў", Мн.: Беларусь, 2004. стар. 21-23 ]

Асташын, РБ Асташын (Карэлiцкi раён). Графiчная рэканструкцыя былога кальвiнскага збору. 3D мадэль - А. Невар. 2017г. Асташын (Карэлiцкi раён). Графiчная рэканструкцыя былога кальвiнскага збору. 3D мадэль - А. Невар. 2017г Асташын (Карэлiцкi раён). Графiчная рэканструкцыя былога кальвiнскага збору. 3D мадэль - А. Невар. 2017г

Асташынскi кальвiнскi збор не збярогся i ў свой час мала даследваны. У часы першай сусветнай вайны праз вёску праходзiла лiнiя фронту, панскія двары i амаль усё пабудовы былi поўнасцю знішчаны. Храм быў моцна пашкоджаны. Канчаткова разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я г.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графічная рэканструкцыя зробена на падставе старых фотаздымкаў Яна Булгака і фота з калекцыi прыватнага вiртуальнага музею MUSEUM TOMATORUM

Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. Фота 1916г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. Фота 1894. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. Аўтар - Ян Булгак (J. Bulhak) Фота 1905 г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. З калекцыi прыватнага вiртуальнага музею MUSEUM TOMATORUM (myvimu,com) Фота 1915 г. Электронны рэсурс - http://myvimu.com/exhibit/54746525-ostaszyn-kosciol-po-zniszczeniu-w-1915 Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. З калекцыi прыватнага вiртуальнага музею MUSEUM TOMATORUM (myvimu,com) Фота 1915 г. Электронны рэсурс - http://myvimu.com/exhibit/54746524-ostaszyn-kosciol-po-zniszczeniu-w-1915 Асташын (Карэлiцкi раён). Выява былога кальвiнскага збору. З калекцыi прыватнага вiртуальнага музею MUSEUM TOMATORUM (myvimu,com) Фота 1915 г. Электронны рэсурс - http://myvimu.com/exhibit/54746526-ostaszyn-kosciol-po-zniszczeniu-w-1915 Асташын (Карэлiцкi раён). Абмерны план (крокi) былога кальвiнскага збору


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com