Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Звеставаньня Панны Марыі
Вялікая Бераставіца, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Бераставiца Вялiкая. Графiчная рэканструкцыя былога кармелiцкага касцёла Звеставаньня Панны Марыі (Наведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі)

Першы пісьмовы ўспамін пра Бераставіцу згаданы пад 1506 i змяшчаецца ў прывілеі вялікага князя Аляксандра аб перадачы паселішча за заслугі перад Айчынай ў вечнае карыстанне маршалку гаспадарскаму Аляксандру Хадкевічу. На мапе Тамаша Макоўскага ("Мапа Радзівіла Сіроткі", 1613) паселішча пазначана як мястэчка Гарадзенскага павета.

Вядома, што з XVI ст. у Бераставіцы існаваў касцёл (першапачаткова драўляны), спалены пазней маскавiтамi i адбудаваны нанова на месцы згарэлага. Згодна з даследваньнямi Т. Габрусь, вядома, што касцёл асвечаны ў гонар Звеставаньня Панны Марыі біскупам віленскім Бенедыктам Войнам.

Ад 1615 з фундацыі Гераніма Хадкевіча пачала адбудоўвацца тутэйшая міссія кармелітаў, касцёл якіх да пажару 1741 быў драўляны. Пасля гэтага пажару была не адрамантавана, а нанова ўзведзена мураваная святыня, што цалкам пацвярджае яе архітэктурная стылістыка.

Хаця па кампазіцыі фасада бераставіцкі касцёл кармелітаў нагадвае больш ранні касцёл дамініканаў у Наваградку, але тут магутная гарызантальная цяга антаблемента праходзіць ужо на ўзроўні вышыні цэнтральнай, а не бакавых наваў, што надае яму вытанчаныя прапорцыі вялікага ордэра, характэрныя віленскаму барока. Адпаведныя адметнасці ёсць і ў вырашэнні трансепта, які зроблены роўнавысокім, але не роўнашырокім з цэнтральнай навай, як у класічным варыянце крыжова-купальнай базылікі.

Сакральна-мастацкай рэліквіяй гэтай святыні з'яўляўся абраз, прысвечаны Анёлам-ахоўнікам, выкананы мастаком Ф.Смуглевічам на мяжы ХVІІІ-ХІХ ст. (Т. М. Габрусь "Мураваныя харалы").

Сэрца Вялікага гетмана — згодна з успамінамі Станіслава Касакоўскага (1837-1905), уладальніка В. Бераставіцы, ў галоўным алтары старога парафіяльнага касцёла над цыборыўмам была замацавана металічная урна з сэрцам легендарнага палкаводца, вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча, якi быў пахаваны у iншым месцы, а яго сэрца засталося ў Бераставiцы.

Пасля перабудовы касцёла ў царкву (1866), гэты саркафаг быў перапраўлены Касакоўскімі з Бераставіцы ў больш бяспечнае месца — сваю рэзідэнцыю Вайткушкі Ковенскай губерні. Там ён быў размешчаны ў алтары палацавай капліцы

Пасьля Паўстаньня 1863 касцел быў перададзены МП РПЦ і прыстасаваны пад праваслаўную царкву — будынак пазбавілі некаторых барокавых дэталяў і разабралі дзве вежы-званіцы. Менавіта яны ніяк не ўпісаваліся ў фасад будучай царквы.

Калі ў 1866 касцёл аддалі пад царкву, зваліўшы вежы, прыляпіўшы да барочнага будынку псеўдавізантыйскія купалочкі, ачысціўшы памяшканьне ад усялякіх абразоў, канфесіяналаў, алтароў, надгробкаў, каталікі сталі праводзіць набажэнствы ў капліцы на могілках.

За часам міжваеннай Польшчы 1920-1940 святыня была вернута каталiкам. Будынку пашчасцiла захавацца ў добрым стане падчас лiхалецьцяў Другой сусветнай вайны.

Пасля вайны тут месцiлiся адмiнiстрацыйныя ўстановы, у канцы 1980-х тут быу магазiн мэблi. Улады наладжваліся правесьцi рэканструкцыю, але адбылося інакш. Каб схаваць недахоп у краме, месьціўшайся ў будынку, яе паспрабавалі спаліць. У выніку пажару абвалiлiся скляпеннi наваў i нават скляпеньнi cутарэньняў.

З тых часоў мала што змянiлася. Знаходзіцца ўнутры касцёла небяспечна. Менавіта таму ўваходы заклалі цэглай. Тым не менш некаторыя яшчэ ведаюць, як прайсці ў храм, дзе ў падзямеллях дагэтуль можна сустрэць прывiдаў. Прывідаў былой велічы.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Сучасны стан. Фота - Сергей Плыткевич Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да 1915г. Апублiкавана - Siarhei Lushchyk Beresta.by. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да 1901г. Аутар - Stanislaw Kazimierz Kossakowski, Апублiкавана - Nacionalinis M. K. Ciurlionio dailes muziejus w Kownie. Ta-5232_6p.3371-SO.Archiwum Cyfrowe Wojtkuszki. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота 1895г. Аўтар - Stanislaw Kazimierz Kossakowski, Апублiкавана - Nacionalinis M. K. Ciurlionio dailes muziejus w Kownie. Ta-5193_35p.262. Archiwum Cyfrowe Wojtkuszki. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да1839г. Крынiца - IS PAN 0000009038. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. Выява былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да 1915г. Крынiца - IS PAN 0000009039. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. Выява iнтэр'ераў былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да 1990г. Крынiца - артыкул TUT,BY ад 29.12.2014г. В центре Берестовицы 20 лет разрушается 400-летний костел Бераставiца Вялiкая. Выява iнтэр'ераў былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Фота да 1939г. Крынiца - IS PAN 0000009040. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Бераставiца Вялiкая. План былога кармелiцкага касцёла Звеставання Панны Марыі. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 222 стар. Электронны рэсурс - https://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/222


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com