Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Пратэстанцкая капліца
Гайцюнішкі, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны, у памежнай 3 км. зоне на поўдзень ад мяжы з Lietuvos Respublika). Графiчная рэканструкцыя былой евангельскай пратэстанцкай каплiцы (па адных звестках кальвiнскай, па iншых лютэранскай), якая стала сямейнай пахавальняй Нонхартаў, а пазней - Стэцкевічаў і інш. уладальнікаў-пратэстантаў Гайцюнішак.

Першы пісьмовы ўспамін пра Гайцюнішкі датуецца 1512г., калi маёнтак належыў Рымшам У XVII ст. Гайцюнішкі перайшлі да Нонхартаў.

Пётр і Станіслаў Нонхарты ў 1590г. атрымалі пацвярджэнне свайго шляхецтва, што мелі раней ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыi, за вялікія заслугі перад краінай ў часе ваенных дзеяняў з Масквой і шведамі. Пётр Нонхарт меў пасады віленскага гараднічага і будаўнічага. У 1613-14 ен збудаваў тут дом-фартэцыю і пратэстанцкую бажнiцу.

У Вялікую Паўночную вайну ў доме-фартэцыі паспяхова вытрымалі аблогу швэды, атакаваныя войскамі Аўгуста Моцнага. У Першую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыi загінулі архіў і бібліятэка, што месціліся ў доме-фартэцыі. У XIX ст. была філіялам ("прычэтнай" царквой) Віленскай лютэранскай парафіі (па звестках з "Беларуская Лютэраніка" (lutheranica.at.tut.by)).

Гайцюнішкі,РБ Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны). Графiчная рэканструкцыя былой пратэстанцкай бажнiцы. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - S. Yarohovich Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны). Графiчная рэканструкцыя былой пратэстанцкай бажнiцы. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - S. Yarohovich

Каплiца-пахавальня - помнiк архiтэктуры з элементамi готыкi i рэнесансу. Бажнiца мела прамавугольны ў плане будынак. Асноўны аб'ём быў накрыты вальмавым дахам, алтарная частка — двускатным. Галоўны фасад не меў шчыта-франтона, а над уваходам узвышалася вежачка-сігнатурка. Дэкор на фасадах амаль адсутнічаў.

У інтэр'еры асноўны аб'ём быў перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. У сутарэннях знаходзіліся труны з муміфікаванымі целамі пахаваных. Высокую каштоўнасць мелі алтар і казальніца XVII ст. Капліца зруйнавана ў часы, калі ў доме-крэпасці знаходілася школа механізатараў. Пры гэтым гатычная цэгла выкарыстоўвалася на будаўніцтва гаспадарчых пабудоў.

Да нашага часу засталіся толькi руіны, часткі паўночнай і заходняй сцен. На адной з iх усталявана шыльда, якая сведчыць, што гэта помнiк рэспублiканскага значэння...

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны). Выява былой пратэстанцкай бажнiцы. Фота каля 1900г. Крынiца - Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар - Uladzimir Parfianok, эл. архіў галерэі NOVA Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны). Выява былой пратэстанцкай бажнiцы. Сучасны стан. 2012г. Апублiкавана - сайт Radzima org. Аўтар фота - Віктар Валынец Гайцюнішкі (Воранаўскі раён Гарадзеншчыны). Выява былой пратэстанцкай бажнiцы. Фота - да 1939г. Крынiца - IS PAN, Author - Unknown


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com