Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцел дамініканскі
Котчына, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Котчына (Мастоўскi раён). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла дамiнканцаў. Выгляд на пачатак XX ст.

Котчына - даўняя вёска гiстарычнай Слонiмшчыны. Зараз знаходзiцца ў Мастоўскам раёне ў 5км. на поўнач ад Дзярэчына. Дзярэчын вядомы з 1416, калі вялікі князь Вітаўт пану Копачу "За верную службу его, што он чыніл у цэзара і ў папежа. Далі есмо ему Деречін за всімі селы і пушчою, как держал Дремут, вечно і непорушно у прок і его шчадко".

Ад ранейшага гаспадара баярына Дрэмута да новага ўладальніка Дзярэчын перайшоў буйным і добра загаспадараным маёнткам" адначасова 10 чалавек "там" (то бок у Дзярэчыне) вялікі князь даў баярыну Дрэмуцю. Пазней маёнтак Дрэмуця вядомы як сяло Котчын або Кочын. Род Капачоў валодаў паселішчам на працягу цэлага стагоддзя.

9 верасня 1493 г. сыну Васіля Капача двараніну гаспадарскаму Яцку Капачэвічу ваяводам троцкім і маршалкам земскім Пятром Яновічам было выдадзена афіцыйнае пацверджанне, што Дзярэчын вечна мае належаць яму, ягонай жонцы ды іхнім нашчадкам. У пацверджанні паведамлялася, што Дзярэчын быў падараваны Васілю Капачу "со всими тыми присельники: с Лижневичи, з Бахаревичи, з Луконицою, со всею Мерю, с Валкевичи, с Кропою, з Дорогайном, з Неткавичи, с Озеряны, з Дрытовом, с Щаряны, с Котчыною, с Угриняны, з Дворцом Бережки, с ставы и з млыны"

У складзе дзярэчынскiх уладанняў з 1510 з'яулялася агульнай ўласнасцю дзяцей Ганны Капацэвiч - князя Андрэя Сангушкі і дзвюх яго сясцёр, жонак князёў Сямёна Адзінцэвіча і Івана Палубінскага, а затым іх нашчадкаў. Часткай уладанняў валодалi Вішнявецкія, Валовічы, Нарбуты. З 1609 г. адзінымі ўдальнікамі мястэчка Дзярэчын (62 двары у тым лiку i Котчына) сталі Палубінскія.

У 1618 пісар слонімскі земскі Канстанцін Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне Успенскі касцел і кляштар дамініканцаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь.

У 1685 Дзярэчын перайшоў да Сапегаў і стаў адной з іх галоўных рэзідэнцый праз шлюб дачкi Вялікага маршалка літоўскага Аляксандра Гілары Палубінскага - Ізабелы Хелены з Ежы Станіславам Сапегай, але частка уладанняў (у тым лiку сядзiбы ў Котчыне i Лобзава) засталiся ў нашчадкаў Палюбiнскiх, дваюраднага брата Дзмiтрыя Самуэля Палубiнскага, наваградскага ваяводы.

Палубiнскiя былi ўладальнiкамi Котчына яшчэ некалькi стагоддзяў, апошнiя уладальнiцы з Палубiнскiх Хелена i Мырыя не мелi нашчадкаў i пасля iх смерцi 1929-1936, уласнасць перайшла iх сваяку - Ежы Гедройцу, сенатару II Рэчы Паспалiтай (Topolska M. B. Dobra Dereczy?skie od XV do po?owy XVII wieku // Zeszytynaukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. 1971. № 74. Historia. Z. 11. Studia zdziej?w Wielkiego Ksi?stwa Litewskiego XIV-XVIII wieku / Pod. red. J. Ochma?skiego. - S. 47-48.)

Непасрэдна пра сам касцёл у Котчына - вельмi сцiслыя i абрывачныя звесткi. Па стылевых прыкметах пабудаваны верагодна ў другой чвэрцi XVIII ст. дамiнiканцамi з суседняга Дзярэчына. Касцёл знаходзiўся непадалёку ад сядзiбы Палубiнскiх, Пасля таго як Дзярэчын адыйшоў Сапегам, верагодна тут была iх радавая пахавальня ў крыпце.

У 1832 у выніку рэпрэсій, якія праводзілі царскія ўлады ў адказ на Паўстанне-1830, кляштар дамініканцаў у суседнiм Дзярэчыне быў ліквідаваны, касцёл застаўся парафіяльным. Пасля паўстання 1863-64 вядома што з дзярэчынскай парафii два касцёлы (у Котчына i ў Szczarze) былi перададзены праваслаўнай царкве.

З 1866 г. былы котчынаўскi касцёл - прыпісная царква да Дзярэчынскага прыходу святога Мікалая. Апicаннi падкрэслiвалi занядбаны стан святынi. Вонкавы выгляд захаваўся i пакуль выяўлены толькi на адным фотаздымку 1930г. з архiву IS PAN (Instytut Sztuki Polskiej Akademii Nauk). Моцна пацярпеў падчас падзей другой сусветнай вайны i па яе заканчэннi быў разабраны на будматэрыялы.

Котчына (Мастоўскi раён). Выява былога касцёла дамiнканцаў на мапе XIX ст. Котчына (Мастоўскi раён). Выява былога касцёла дамiнканцаў на мапах розных часоў у параўнаннi з сучасным аэрафотаздымкам мясцовасцi. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г. Котчына (Мастоўскi раён). Выява былога касцёла дамiнканцаў на мапе XIX ст. у параўнаннi з сучасным аэрафотаздымкам мясцовасцi. Фотамантаж by A. Nevar. 2019г.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com