Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Прэабражэнская царква
Наваспаск, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны), былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Графiчная рэканструкцыя прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой унiяцкай царквы кляштару базылiянаў). Выгляд на пачатак XX ст.

Згодна даследваннямi Чэслава Янкоўскага, маёнтак Суцькаў у першай палове XVIII ст. належыў Казiмеру Акушку. Затым яго разам з вёскамi Суцькава, Царыкi, Бурчакi, Кунава набылi мастаўнiчы Ашмянскага павету Уладзiслаў Маркоўскi з жонкай Канстанцыяй з Кназевiчаў. Яны даравалi ў 1731 Суцькаў ордэну Св. Базыля.

З гэтага перыяду i пачынаецца будаўнiцтва тут царквы i кляштарных пабудоў. Так Суцькаўскi манастыр, разам з яшчэ чатырма манастырамi базылiянаў Вiленшчыны, узгадваецца як iснуючы ўжо па III падзеле Рэчы Паспалiтай ў 1795. Калi пачалося будаўнiцтва мураванага храма - дакладна невядома, узгадваецца, што гэтае будаўнiцтва (з фундацыi Маркоўскiх) з перапынкамi расцягнулася на 3 дзесяцiгоддзі.

Бажнiца ў выглядзе выцягнутага крыжа з двума алтарамi, двухпавярховымi закрыстыямi i драўляным купалам. Дах гонтавы. Крыж на купале драўляны, абабiты бляхай. Мелася званiца ў браме кляштарнай агароджы на двух слупах вышынёй у аршын. На званiцы два звана - адзiн у 21 пуд., другi - 5 пудоў. Падмуркi скляпенняў цагляныя на глыбiню трох метраў.

Пасьля скасаваньня Берасьцейскай Уніі (1839) адбылося прыстасаванне базылiянскай святынi пад праваслаўную царкву, якоя не абыйшлося без перабудовы (1858-63).

Наваспаск, РБ Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Графiчная рэканструкцыя прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - V. Tkachev Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Графiчная рэканструкцыя прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - V. Tkachev Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Графiчная рэканструкцыя прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - D. Nedvetskiy Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Графiчная рэканструкцыя прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - D. Nedvetskiy

З 1868 пры царкве iснавала багадзельня, а з 1877. працавала царкоўна-прыхадская школа. Апошнiя набажэнствы ў гэтых сценах прагучалi у 1915, калi напрыканцы верасня сюды падыйшла лiнiя фронту Першай Сусветнай вайны.

У самой царкве месцiўся назiральны пункт царскай армii, у сутарэннях знаходзiўся лазарэт. Храм меў ваенна-стратэгiчнае значэнне, таму любыя баявыя дзеяннi пачыналiся з яго абстрэлу.

Ужо ў мiжваенны час у складзе II Рэчы Паспалiтай аднаўленне храму адклалi да лепшых часоў, а побач у 1930 паўстаў новы драўляны праваслаўны храм у гонар Узвіжання крыжа Гасподняга.

Але лепшыя часы не насталi. Перажыўшы вайну драўляная царква была разабрана ў сакавiку 1968. Частка будматэрыяла пайшла на будаунiцтва школы, частка была разрабавана мясцовымi.

Напрыканцы 1990-х гг. было прынята рашэнне аб будаўнiцтве побач новага драўлянага праваслаўнага храма, а вось паступова руйнуемыя часам мураваныя парэшткi былой базылiянская святынi з захаванымi слядамi ад куль i дзіркамi ад снарадаў так i стаяць нямымi сведкамi тых трагiчных падзей абедзьвух сусветных войнаў

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Фота да 1916г. Author - Unknown. Апублiкавана - http://смаргонь.org/ Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Фота да 1945г. Author - Unknown. Апублiкавана - Андрэй Дыбоўскі, форум Globus.tut.by Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Фота да 1918г. Author - Unknown. Апублiкавана - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Фота да 1918г. Author - Unknown. Апублiкавана - iнтэрнэт-аукцыён ebay de, Уладзімер Ліхадзедаў, прыватная калекцыя Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Сучасны стан, схема плана (PS контур закрыстыi пазначаны некарэктна). Author - Valer Mickievicz. Апублiкавана - Каталіцкія кляштары XIV-XVIII ст.ст. у межах сучаснай Беларусі (ISBN 978-985-665244-1) Новаспаск (Смаргонскі раён Гарадзеншчыны) Былы маёнтак Суцькаў (Суцькава). Выява прыхадской Прэабражэнскай царквы (былой царквы кляштару базылiянаў) Фота да 1939г. Author - Jan Bulhak. Апублiкавана - Musu Lietuva / paruose Bronius Kviklys. T. 1. — Boston, 1964. S. 261. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com