Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Царква Успеньня Божай Маці
Наваградак, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Наваградак. Гіпатэтычная (!) графiчная рэканструкцыя былой замкавай царквы (Царква Успення Божай Маці). Выгляд на перыяд пазнейшай перабудовы сярэдзiны XVIІI ст.

Царква была пабудавана на тэрыторыі Наваградскага замка ў першай палове XIV ст. пры Гедымiне цi яго сыне Карыяце, якому ў сярэдзіне XIV ст. належала Наваградскае ўдзельнае княства. Царква цікавая перш за ўсё тым, што яна была сведкаю векапомных гістарычных падзеяў. Менавіта ў гэтай царкве па загадзе вялікага князя Вітаўта сабраўся ў 1415 годзе сабор праваслаўных епіскапаў, на якім быў абраны мітрапалітам Кіеўскім Рыгор Цамблак. Масква і Канстанцінопаль такое рашэнне прызналі незаконным. У выніку ў 1420г. мітраполія Вялікага княства Літоўскага перайшла пад кіраўніцтва мітрапаліта Фоція, які двойчы наведаў Наваградак у 1421 і 1430-м гадах.

Пасля утварэння ў 1448г. аўтакефальннай Рускай Праваслаўнай Царквы, праваслаўныя епархіі Вялікага княства Літоўскага праз некаторы час сталі аўтаномнай мітраполіяй Канстанцінопальскага патрыярхата. Наваградак працягваў заставацца кафедрай праваслаўнага мітрапаліта. На 30-я гады ХVІ ст. тут было ужо 10 цэркваў. З XVI ст. у царкве (якая напачатку была праваслаўнай, a пазней уніяцкай) захоўваўся цудоўны абраз Маці Божай Наваградcкай — вядомы многімі цудамі, у тым ліку, па словах Адама Міцкевіча, і яго цудоўным выздараўленнем.

З 1581г. па сярэдзiну XVIІI ст. тут адбываліся паседжанні Літоўскага трыбуналу.

Навагародак, РБ Наваградак. ГIПАТЭТЫЧНАЯ (!) графiчная рэканструкцыя былой замкавай царквы. 3D мадэль - А. Невар. 2017г. Наваградак. ГIПАТЭТЫЧНАЯ (!) графiчная рэканструкцыя былой замкавай царквы. 3D мадэль - А. Невар. 2017г Наваградак. ГIПАТЭТЫЧНАЯ (!) графiчная рэканструкцыя былой замкавай царквы. 3D мадэль - А. Невар. 2017г

У сярэдзiне XVІІI ст. царкву перабудавалі ў стылі позняга барока. Пазней яна пацярпела ад пажару. Яе велiчны сілуэт замаляваны ў 1846г. К. Русецкім.

У 1870-я гады помнік разабралі на цэглу. Сёння на Замкавай гары захаваліся толькі яе фундаменты на глыбіні звыш 1 метра, таму што напрыканцы ХІХ ст. на тэрыторыю замчышча пачалі звозіць смецце з усяго горада, якое пакрыла амаль двухметровым пластом парэшткi замкавых пабудоў.

Які выгляд мела Замкавая царква можна меркаваць па матэрыялах яе археалагічных даследаванняў, праведзеных у 1973-1974гг. ленінградскімі археолагамі. Як высветлілася ў выніку раскопак, збудаваная ў XVI стагоддзі царква паўстала на месцы старажытнага храма. Збудаваная ў першай палове XIV стагоддзя цэркаўка мела ў плане форму крыжа памерамі 12,2х13 м з адной апсідай і невялічкім, на захад скіраваным бабінцам.

У другой палове XIV стагоддзя бажніца перабудоўвалася. Скляпенні ейныя былі ўмацаваныя чатырма слупамі; з паўночна-уcходняга боку быў прыбудаваны алтар, a падлога была выкладзена цэглай. Магчыма, што бакавыя нефы і апсіда царквы мелі рабрыстыя скляпенні. У сярэдзiне XVIІ ст. царква пашыралася у заходнiм накiрунку, а у канцы XVIІ - пачатку XVIIІ ст. - прыбудовы ў пауднёва-ўсходняй частцы. (гл. схематычны план розначасовых культавых пабудоў на наваградскiм дзядзiнцы паводле М. Малеўскай).

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Наваградак. Выява былой замкавай царквы. 1846г. Аўтар - Канут Русецкі. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/ce/Navahradak%2C_Zamkavaja._Наваградак%2C_Замкавая_%281846%29.jpg Наваградак. Выява былой замкавай царквы, краявіды. 1883г. Аўтар - Rozanski M. Крынiца - Tygodnik Ilustrowany. Nr. 14 (1227), 7.04.1883. S. 220. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/51/Navahradak._Наваградак_%28M._Ruzanski%2C_1883%29.jpg Наваградак. Выява былой замкавай царквы, краявіды. 1800г. Аўтар - Юзаф Пешка. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/5/59/Navahradak._Наваградак_%28J._Pieska%2C_1800%29.jpg Наваградак. Схематычны план розначасовых культавых пабудоў на наваградскiм дзядзiнцы паводле М. Малеўскай. Электронны рэсурс - https://radzima.org/images/pamatniki/6543/navagradak-navagrudak-carkva-6543-1295735611_b2.jpg Наваградак. План горада 1834г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com