Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл св. апосталаў Пятра і Паўла
Новадзевяткавiчы, Гарадзенскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Новадзевяткавiчы. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Выгляд на сярэдзiну XIX ст. да перабудовы пад праваслаўную царкву.

Новадзевяткавiчы - аграгарадок Слонiмскага раёна, знаходзiцца на былым гасцiнцы Слонiм-Косава. Першыя ўзгадваннi пра вёску адносіцца да 1598 г., калi яна належала старадаўняму шляхецкаму роду Мялешкаў герба "Корчак".

У 1677 г. Т. Мялешка прадаў сваю частку маёнтка Дзевятковічы Аляксандру Казіміру Слізню i гэтага часу па 1939 г. гаспадарамі Дзевятковічаў становяцца прадстаўнікі шляхецкага роду Слізняў. У 1779 г. Тадэвуш Слізень пабудаваў у Дзевятковічах драўляны касцёл, а потым, у 1786г. у сваiм маёнтку - мураваны Петрапаўлаўскі, якi будаваўся як радавы касцёл-пахавальня роду.

Напачатку 19 ст. маёнтак Слізняў згадваецца ў дакументах як Новыя Дзевятковічы, а былыя Дзевятковічы з гэтага часу становяцца Старымі Дзевятковічамі і пераходзяць да шляхецкага роду Каллупайлаў. Неўзабаве пасля Паустання 1863-1864 касцёл быў зачынены, а ў 1869-71 гг. згодна з праектам гарадзенскіх губернскіх архітэктараў Ціхвінскага і Крыжаноўскага быў перабудаваны пад царкву.

Знешнi выгляд святынi быў зменены. У часы II Рэчы Паспалiтай напачатку 1920-х гг. быў вернуты каталiкам i са стварэннем парафii ў Новадзевяткавiчах быў кансекраваны ў 1926г. пасля падзей 1939г. касцёл быў зачынены.

У 1941г. нямецкiмi акупацыйнымi ўладамi быў даны дазвол на аднаўленне богаслужэння. У 1944г. ужо пасля адыходу нямецкiх захопнiкаў быў падпалены партызанамi (з атраду Шчорса, што спалiлi паблiзу (19км. на поўдзень) палац Пуслоўскiх у Косава).

Святыня была пераабсталявана на склад i да пачатку 1990-х гг. зазнала занядбанне i руйнаванне, пакуль не была вернута вернiкам каталiкам. Аднавіліся набажэнствы. Рэстаўрацыя касцёла распачалася ў 2001 г. Асобна размешчаная вежа-званiца касцёла i дагэтуль знаходзіцца ў вельмі дрэнным стане і мае патрэбу ў рэстаўрацыі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Новадзевяткавiчы. Выявы касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла i званiцы на абмерных чарцяжах. Выгляд на сярэдзiну XIX ст. да перабудовы пад праваслаўную царкву i пасля. Параўнанне зменаў вонкавага выгляду. Новадзевяткавiчы. Выява касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Выгляд часоў Другой сусветнай вайны. Фота 1941г. Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de Новадзевяткавiчы. Выява касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Выгляд на пачатак XX ст. пасля перабудовы пад праваслаўную царкву. Крынiца - Слонімскі краязнаўчы музэй, апублiкавана - эл. архiў Мікалая Мацюшына Новадзевяткавiчы. Выява касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла. Выгляд на пачатак XIX ст. да перабудовы пад праваслаўную царкву. Аўтар - M. Kognowicki, 1805г.; апублiкавана - Kalamajska-Saeed M. Koscioly i klasztory rzymskokatolickie dawnego wojewodztwa nowogrodzkiego. Czesc II, tom 1. Krakow: MCK, 2006 Новадзевяткавiчы. Выявы касцёла Св. Апосталаў Пятра і Паўла на абмерных чарцяжах. Выгляд на сярэдзiну XIX ст. да перабудовы пад праваслаўную царкву i пасля. Параўнанне зменаў вонкавага выгляду.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com