Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Езуіцкі касцел св. Тройцы
Чачэрск, Гомельскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Чачэрск (Гомельская вобласць). Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Тройцы. Выгляд на пачатак XIXст.

Паводле археалагічных звестак, горад узнік напрыканцы X ст. на месцы гарадзішча Замкавая Гара на беразе Чачоры пры ўпадзенні яе ў раку Сож. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1159 як горад радзімічаў Чiчерск.

З сярэдзiны XIV ст. Чачэрск у складзе Вялікага Княства Літоўскага, цэнтр воласці, на месцы дзядзінца летапіснага горада тут месцiўся замак. У 1387-1390 - у валоданьні Скіргайлы, потым горадам кіравалі яго намеснікі.

У 1510 горад стаў цэнтрам Чачэрскага староства і атрымаў Магдэбургскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565-66) Чачэрск увайшоў у склад Рэчыцкага павета Менскага ваяводства.

У 1704 у горадзе было 542 будынкі і 7 вуліц, дзейнічалі 4 царквы і касцёл, працавалі карчма, 3 крамы, млын і мытня.

Варта дадаць, што паводле выдадзенай у XIX ст. кнiзе "Гістарычныя звесткi аб узнікненьні ў Польшчы Уніі", пазначана, што 13 верасня 1743 усе чатыры царквы ў Чачэрску [Васкрасенская, Мікольская, Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы (Прачысценская) i Праабражэнская (Спаская)], "праз Казіміра Турчынава, мечніка аршанскага, гаспадара Чачэрскага пераведзены ў унію".

Яшчэ у 1765 у Чачэрску ўзгадваюцца замак і гарадскія ўмацаваньні. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Чачэрск апынуўся ў складзе Расейскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Рагачоўскага павета Рагачоўскай правінцыі, пазней - цэнтрам воласці Рагачоўскага павета.

У 1774 падораны Кацярынай II генерал-губернатару графу З. Чарнышову (вядомаму ваеннаму начальніку, на працягу некалькіх гадоў - кіраўніку ваеннага ведамства Расейскай імперыі, пазней губернатару Масквы), паводле ініцыятывы якога ў горадзе праведзена перапланіроўка згодна рэгулярнага плана з пабудовай новай ратушы, трох праваслаўных i каталiцкай мураваных бажнiц на аснове аднаго праектка храма-ратонды, тэатр, 2 шпіталя і інш.

Пры гэтым былі разбураныя гарадскія ўмацаваньні і замак.

Чачэрск, РБ Чачэрск (Гомельская вобласць). Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Тройцы. Выгляд на пачатак XIXст. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г. Чачэрск (Гомельская вобласць). План горада канца XVIIIст. (рэканструкцыя Ю.Чантурыя) Апублiкавана - Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси стр. 184; Минск. Белорусская наука; 2005г., Электронны рэсурс - https://orda.of.by Чачэрск (Гомельская вобласць). План горада канца XVIIIст. з панарамай горадабудаўнiчага ансамбля з заходняга боку (рэканструкцыя Ю.Чантурыя) + параўнанне з накладаннем на сучасны аэрафотаздымак цэнтральнай часткi горада. Фотамантаж by A. Nevar -2018г.

Езуіцкая місія пачала дзейнічаць у Чачэрску яшчэ з 1754, калi езуiты з магiлёўскай калегii пабудавалi тут каплiцу, а пазней драўляны касцёл. Ужо ў часы Расейскай Iмперыi тут была створана незалежная парафія (пры bp. A. Siestrze?czewicz).

Мураваны ж касцёл, як i шэраг iдэнтычных праваслаўных бажнiц, быў пабудаваны за сродкi новага уладальнiка горада - графа Захара Рыгоравіча Чарнышова. Атрымаўшы Чачэрск ў 1774, граф Чарнышоў задумаў перабудаваць яго па прыкладзе сваёй сядзібы Яраполец Валакаламскага павета, дзе будынкi царквы Казанскай Божай Маці і касцёла былі звязаны агульнай сцяной. Тым самым як бы сімвалізуючы адзінства праваслаўнай і каталіцкай рэлігій.

У Чачэрску ж касцёл і царква стаялі адзін супраць аднаго (праз вуліцу). Паводле звестак А.С. Дэмбавецкага, касцёл быў пабудаваны ў 1784, царква Раства Прасвятой Багародзіцы насупраць - была асвечана ў 1787 у прысутнасці самой імператрыцы Кацярыны II.

З 1788 пры касцёле дзейнiчае парафiяльная школа (1 з выкладчыкаў езуiт, адзiн - свецкi настаўнiк). У 1802 школа налiчвала ўжо 44 вучняў, але праз некаторы час (1806) была зачынена.

Пасля выгнання езуiтаў з Расейскай Iмперыi (1820), касцёл застаецца парафiяльным. Гомельскi дэканат парафii у 1880 годзе налiчваў 1926 вернiкаў-каталiкоў, у 1917г. - 1810. Апошнi вядомы пробашч касцёла (з 1918-1934) - ks. Albin Szaci??o.

Пасля Другой сусветнай вайны застаўся непашкоджаным i ацалеў толькi адзiн з 4-х храмаў Чачэрска. Вядома фота 1950-х, дзе яшчэ будынак касцёла зафiксаваны ў паўзруйнаваным выглядзе.

Пазней канчаткова зруйнаваны, а гэта тэрыторыя зараз занята прыватным сектарам забудовы. Класіцыстычная планіроўка Чачэрска даволi дрэнна захавалася. На асобных участках страчаная квартальная структура, некаторыя вуліцы пашыраныя i ссунутыя, лініі забудовы істотна змяніліся.

Тэрыторыя былой гандлёвай плошчы на тры чвэрці забудавана, астатняя частка выкарыстоўваецца як цэнтральная гарадская плошча. З пабудоў перыяду класіцызму захаваліся толькі ратуша і Царква Праабражэньня Гасподняга.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Чачэрск (Гомельская вобласць). Выявы праекцый фасадау былой царквы Раства Прасвятой Багародзіцы (месцiлася насупраць касцёла Св. Тройцы). Абмерныя чарцяжы Апублiкавана - Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Гомельщина. Минск: Смэлток, 2010 Author - Ю. Татаринов; Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Чачэрск (Гомельская вобласць). Выява былога езуiцкага касцёла Св. Тройцы. Фота сярэдзiны XIXст. (1950-я гг.) Апублiкавана - Слюнькова I.М. Храмы i манастыры Беларусi XIX ст. у складзе Расейскай iмперыi. Пераутварэнне спадчыны. – М.: Прагрэс-Традыцыя, 2009. – 51 стар., Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Чачэрск (Гомельская вобласць). План горада 1915г. (рэканструкцыя Ю.Чантурыя, Г.Шарага) Апублiкавана - Ю.Чантурыя (Прасторавая арганiзацыя прыватнаўласніцкага горада эпохі класіцызму) Электронны рэсурс - https://rep.bntu.by Чачэрск (Гомельская вобласць). Выява бакавога фасада царквы Праабражэння Гасподняга, адзiнага захаваўшагася з чатырох храмаў горадабудаунiчага ансамбля культавых пабудоў Чачэрска. Сучасны стан. Фота з сайта - Планета Беларусь


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com