Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі
Мазыр (Кімбраўка), Гомельскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Мазыр. Графiчная рэканструкцыя цыстэрыянскага кляштара і касцёла Унебаўзяцця Панны Марыі на перыяд пачатку мiнулага стагоддзя, калi касцёл ужо пераабсталяваны пад праваслаўную царкву царскімі ўладамі.

Першы пісьмовы ўпамін пра Мазыр датуецца 1155 г., калі ён перайшоў ад Кіеўскага да Чарнігаўскага княства. Працяглы час Мазыр знаходзіўся ў складзе Тураўскага княства, князі і епіскапы якога называліся тураўскімі і мазырскімі. З сярэдзiны XIV ст. Мазыр далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага.

Пасля пераходу Кіеўскага ваяводства да Каралеўства Польскага па вынiках Люблінскай уніі 1569г. і з ініцыятывы мясцовай шляхты Мазырскі павет далучыўся да Менскага ваяводства. 28 студзеня 1577г. Стэфан Баторы надаў Мазыру Магдэбургскае права і герб.

Манахі-цыстэрцыянцы з’явіліся тут яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя. Мужчынскі кляштар гэтага ордэна у прадмесці Мазыра — Кімбараўцы, быў заснаваны ў 1711г. мазырскім маршалкам павятовым (па iншых звестках - навагародскiм каштэлянам) Антоніем Аскеркай. Пазней кляштар атрымліваў вялікія ахвяраванні не толькі ад прадстаўнікоў роду Аскерак, але і ад каралёў Рэчы Паспалітай.

Цыстэрыянцы — Ордэн, заснаваны ў 1098 годзе бенедыкцінам Раберам Малемскім. Назва ад першага манастыра ордэна — Цыстэрцыум. Статут ордэна 1119 года прадпісваў фізічную працу, аскетычны лад жыцця.

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай і паўстаньня 1863 года "... у Мазырскім павеце ў 1864 г. скасаваны Кiмбараўскi рыма-каталіцкі мужчынскі кляштар і зачынены існаваўшы пры iм касцёл", — з паведамленьня начальніку Паўночна-Заходняга краю.

Пабудовы з былым касцёлам былі малапрыдатнымі для размяшчэння ваенных і грамадзянскіх аб'ектаў i з 1893г. былi прыстасаваны пад праваслаўную царкву, якая дзейнiчала да 1917г. Пазней тут месцiлася запалкавая фабрыка. А ў апошнія гады ў старадаўніх будынках працавала мэблевая фабрыка. Аднак яна збанкрутавала i напрыканцы 2014г. мазырскія ўлады прапанавалі Касцёлу прыняць будынак.

Мазыр (Кімбраўка), РБ Кiмбараўка (Мазыр). Графiчная рэканструкцыя касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2016г. Кiмбараўка (Мазыр). Сучасны выгляд касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў. Арыгiнальныя фота размешчаны у суполцы Мозырь XXвек (mozyrxxvek.blogspot,com.by). Электронны рэсурс - https://mozyrxxvek.blogspot.com.by/2016/01/blog-post_8.html Кiмбараўка (Мазыр). Графiчная рэканструкцыя касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2016г. Кiмбараўка (Мазыр). Сучасны выгляд касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў. Арыгiнальныя фота размешчаны у суполцы Мозырь XXвек (mozyrxxvek.blogspot,com.by). Электронны рэсурс - https://mozyrxxvek.blogspot.com.by/2016/01/blog-post_8.html Кiмбараўка (Мазыр). Графiчная рэканструкцыя касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, 2016г. Касцел жаночага кляштара цыстэрыянцаў. Сучасны выгляд

Канцлер дыяцэзіі, кс. Андрэй Рылка патлумачыў, што "на дадзены момант Пінская дыяцэзія не гатовая ўзяць на сябе абавязак па выратаванні будынкаў, якія вельмі моцна былi перабудаваны" , паколькі дыяцезія камэрцыйнай гаспадарчай дзейнасьці не вядзе, а патрэбны фундуш каля $1 млн.

Варта адзначыць, што ў Мазыры існуе адноўлены старажытны будынак жаночага цыстэрцыянскага кляштара. Але парафія ў Мазыры нешматлікая: цяпер ёй патрэбны не будынкі, а людзі. Як заўважыў кс. А. Рылка: " гэты аб’ект усё ж разглядаецца больш з перспектывы сымбаля культурнага значэньня, таму знайсці інвестараў на гэту справу вельмі складана. У такіх выпадках менавіта дзяржава павінна быць зацікаўлена ў тым, каб нас падтрымліваць у такіх справах".

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Архіўныя пляны кляштара і касцела і старыя фотаздымкі з розных крыніц.

Кiмбараўка (Мазыр). Старыя архiўныя фота касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. Фота 1916г. Электронны рэсурс - wikipedia.org Кiмбараўка (Мазыр). Старыя архiўныя фота касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. Фота 1916г. Электронны рэсурс - .wikipedia.org/ Кiмбараўка (Мазыр). Старыя архiўныя фота касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. Фота 1916г. Электронны рэсурс - .wikipedia.org/ Кiмбараўка (Мазыр). Старыя архiўныя фота касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. Фота 1916г. Электронны рэсурс - .wikipedia.org/ Кiмбараўка (Мазыр). Старыя архiўныя фота касцёла былога кляштара цыстэрцыянцаў на перыяд пачатку XX стагоддзя. Фота 1916г. Электронны рэсурс - .wikipedia.org/ Кiмбараўка (Мазыр). Абмерныя чарцяжы касцёла i кляштара цыстэрцыянцаў 1860г. (РДВГА) Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010 Стр. 198 Электронны рэсурс - wikipedia.org Кiмбараўка (Мазыр). Абмерныя чарцяжы касцёла i кляштара цыстэрцыянцаў 1860г. (РДВГА) Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010 Стр. 198 Электронны рэсурс - wikipedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com