Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Свята-Мікалаеўская царква
Леніна (Папоўка), Гомельскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Веска Ленiна (раней веска Папоўка, яшчэ раней Сiзоўка), Добрушскі раён Гомельскай вобласці. Графiчная рэканструкцыя Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на пачатак XX ст.

Па пісьмовых крыніцах вёска вядомая з XVIII ст. як вёска Сiзоўка Рэчыцкага павета Менскага ваяводства ВКЛ. У 1740 на сродкі вернікаў тут была пабудавана драўляная царква. Больш за 50 гадоў прастаяў гэты храм ў Ciзоўцы, пакуль не згарэў.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расейскай імперыі. Значная частка сучаснай Гомельскай вобласці ў тыя часы ўваходзіла ў склад Магілёўскай губерні, а царкоўныя прыходы таго часу - у склад Магілёўскай епархіі.

У 1775 вёска знаходзілася ў валоданьні фельдмаршала графа П. А. Румянцава-Задунайскага, з 1834 адыйшла да фельдмаршала графа і. Ф. Паскевіча. Частка сяла належала графу Пятру Завадоўскаму (фаварыту Кацярыны II, сенатару, члену Дзяржаўнага савета і кіраўніку Дваранскага і Дзяржаўнага банкаў).

У 1800 граф Завадоўскi на ўласныя cродкi пабудаваў вялiкi крыжападобны храм з адным купалам ў імя свяціцеля Мікалая, роўных якому не было ва ўсёй акрузе. Царква была абнесена цаглянай агароджай. Побач месцiлася драўляная званіца, якая ў 1873 пры рэканструкцыi-дабудове злучаная ў адзiн аб'ём з асноўным храмам.

У верхнім аддзяленьні званіцы на другiм паверсе зладжаны другі храм у імя Ушэсця Гасподняга, пры гэтым плошча Двухпрастольнай святынi складала каля 800 кв. м.

У артыкуле газеты "Добрушскі край" №66 ад 24 жніўня 2011 змешчана такое апiсаньне: "...1-2 чэрвеня 1897г. Начлег. Сяло Папоўка. Храм, пабудаваны стараннем і працаю графа Заводоўскага, былога ўладальніка, у 2 паверха, каменны, двухпрэстольны, благалепны. Начынне каштоўнае, добра аздобленае, у дастатковай колькасці; рызніца небагатая, але прыстойная; бібліятэка царкоўная дастатковая і ў парадку. Спяваюць у царкве на два хоры, пад кіраўніцтвам селяніна настаўніка царкоўна-прыхадской школы, руплівага і ўмелага, вельмі добра як на слых, так і па нотах. Вернікаў 2417 душ абоега полу; народ да Царквы Божай прыхільны, да духавенства размешчаны; прыход добры, хоць прыхаджане бедныя ў матэрыяльным стане..." (гісторык Вадзім Лось).

На вялікія святы з'язджалася сюды мноства людзей. Пазней Сiзоўка была перайменавана ў Папоўку (сапраўды была шмат папоў). У 1858 святаром Пятром Садоўскім пры царкве была адкрыта школа для сялянскіх дзяцей.

с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Графiчная рэканструкцыя Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на пачатак XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - Sastouski Kanstancin с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Графiчная рэканструкцыя Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на пачатак XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - Sastouski Kanstancin с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Графiчная рэканструкцыя Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на пачатак XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - Sastouski Kanstancin с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Графiчная рэканструкцыя Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на пачатак XX стагоддзя. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar 2018г., арыгiнальныя фота - Sastouski Kanstancin

З прыходам Савецкай улады царкву зачынілі. У 1931 у ёй змесціўся сельскі клуб. Падчас вайны снарад трапіў ва ўсходнюю сцяну будынка, разбурыўшы алтарную частку. Пасля вайны тут былі калгасныя склады. У 1961 ў былую бажнiцу трапіла маланка і ўсе драўляныя часткі згарэлі (купал, дах, перакрыццi).

З тых часоў будынак паступова руйнаваўся. У 1992-1993 побач з парэшткамi старой царквы ўтварылася парафiя, пабудаваны малітоўны дом Свяціцеля Мікалая Цудатворца. У 2001 храм наведаў патрыярх Аляксій II. У 2003 узведзена званіца, адкрыта духоўная бібліятэка пры храме. Вядзецца аднаўленьне будынка, якi з'яуляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Выява былой Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на сярэдзiну XX стагоддзя. (да пажара 1961г.) Крынiца - Комплексныя навуковыя вышуканнi Белспецпраектрэстаўрацыя 1989г. Апублiкавана - сайт hram.by (Праваслаўная архiтэктура Беларусi ) с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Выява былой Свята-Мікалаеўскай царквы. Чарцёж-перспектыва. Крынiца - Комплексныя навуковыя вышуканнi Белспецпраектрэстаўрацыя 1989г. Апублiкавана - сайт hram.by (Праваслаўная архiтэктура Беларусi ) Электронны рэсурс - https://hram.by/ с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Выява былой Свята-Мікалаеўскай царквы. Чарцяжы праекцый. Крынiца - Комплексныя навуковыя вышуканнi Белспецпраектрэстаўрацыя 1989г. Апублiкавана - сайт hram.by (Праваслаўная архiтэктура Беларусi ) Электронны рэсурс - https://hram.by/ с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Выява былой Свята-Мікалаеўскай царквы. Чарцяжы праекцый. Крынiца - Комплексныя навуковыя вышуканнi Белспецпраектрэстаўрацыя 1989г. Апублiкавана - сайт hram.by (Праваслаўная архiтэктура Беларусi ) Электронны рэсурс - https://hram.by/ с.Ленiна (Папоўка, Добрушскі раён Гомельскай вобласці). Выява былой Свята-Мікалаеўскай царквы. Выгляд на сярэдзiну XX стагоддзя. (пасля пажара 1961г.) Крынiца - Комплексныя навуковыя вышуканнi Белспецпраектрэстаўрацыя 1989г. Апублiкавана - сайт hram.by


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com