Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Фарны касьцел св. Тройцы
Івянец, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Iвянец (Валожынскi раён). Графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла св. Тройцы. Выглад па апошняй перабудове станам на сярэдзiну XIXст.

Упершыню Івянец узгадваецца ў другой палове XIV ст., калі ён знаходзіўся ў валоданні вялікага князя літоўскага Вітаўта. У опiсу парафii Св.Тройцы (засн. з 1386) з падляшскага Драгiчына ёсць сцверджаньне пра тое, што "дня 23.11.1492, Вялiкi Князь Лiтоўскi Аляксандр Ягелончык перадаў драгiчынскаму святару Яну з Iвянца шэсць бочак мёду са сваёй данiны"., што ускосна сведчыць пра iснаванне тут каталiцкага прыхода.

У другой палове XV ст. Iвянец - уладанне Давойна-Салагубаў. Пад 1522 годам узгадваецца як мястэчка Менскага павета. У сяр. XVI ст. тут з'явілася пратэстанцкая супольнасць, дзейнічалі кальвінскі збор, школа і шпіталь.

Мураваны парафiяльны (фарны) касцёл пабудаваны з фундацыi Яна Давойны i падцверджаньня Жыгiмонта III Вазы у 1606.

Інвентар ад 1740 паведамляе (А. Ярашэвiч "Iвянецкiя касцёлы"), што разьбяны палiхромны алтар з пазалотай, абразамi Тройцы, Мацi Божай, апостала Пятра i скульптурамi св.Станiслава, св. Казiмiра, св. Пятра i св. Роха быў выкананы коштам Пратасовiча i кансекраваны ў 1736.

Захавалiся таксама два больш раннiя разьбяныя алтары з калонамi ў пазалочаныя i пасярэбраныя кветкi. У адным з iх знаходзiўся абраз Панны марыi. Яшчэ два алтары былi прысвечаны Мiхалу Арханёлу i Антонiю падуанскаму. Асобны алтар з фiгурай Мацi Божай у атачэннi шасцi анёлаў, фундаваны Антонам Арэшкам, стаяў у мураванай каплiцы-ратондзе.

З 1662 пры касцёле iснавала Ружанцовае брацтва са сваiм брацкiм алтаром. Праз некаторы час касцёл пацярпеў ад пажару i зноў быў рэстаўраваны ўжо сынам берасцейскага ваяводы (генералам артылерыi Вялiкага Княства Лiтоўскага) Антонам Салагубам, яго жонкай Барбарай (з Радзiвiлаў). Хутчэй за ўсё, менавiта ў гэты час касцёл набыў барокавы дзьвухвежавы фасад "добрай работы", падобны на фасад iвянецкага францiшканскага касцёла (пабудаванага непадалёк пасля 1740).

У адной з вежаў жонка генерала Брыгiта Салагубава паставiла вялiкi гадзiннiк з меладычным боем праз чвэрць гадзiны. Касцёл i закрыстыi былi накрыты дахоўкай, вежы i гзымсы на фасадзе - бляхай, у дзесяць вокан усталявалi налiбоцкае шкло.

Інвэнтар ад 1767 паведамляў, што на хорах касцёла, таксама дэкараваных ляпнiнай з гербамi фундатараў, стаяў вялiкi арган, якi абыйшоўся Брыгiце Салагубавай у 350 талераў. На хорах знаходзiлiся таксама два катлы-барабаны i трубы, якiмi карысталiся пры розных урачыстасцях (пра iх патурбаваўся Канстанцiн Рдултоўскi).

У закрыстыi захоўваўся архiў Салагубаў, але з-за вiльгацi быў перанесены ў кляштар. Вялiкi касцёльны цвiнтар быў абнесены мураванаю сцяною з вялiкай брамай з боку мястэчка. Адзначым, што ў той час далёка не кожны парафiяльны касцёл меў такую агароджу.

Івянец, РБ Iвянец (Валожынскi раён). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла св. Тройцы. Выглад па апошняй перабудове станам на сярэдзiну XIXст. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г. Iвянец (Валожынскi раён). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла св. Тройцы. Выглад па апошняй перабудове станам на сярэдзiну XIXст. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г. Iвянец (Валожынскi раён). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла св. Тройцы i эвалюцыя зменаў вонкавага выгляду бажнiцы на працягу стагоддзя. 
		1Выглад па апошняй перабудове XIXст. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г.; 
		2.Выгляд пачатку XXст. пасля пажару 1888г.; 3.Выгляд царквы (пасля 1914г.) на месцы разабранага касцёла, была разабрана ў 1952г.; 4.Сучасны стан. Царква Ефрасіннi Полацкай, пабудаваная ў 1998г. Iвянец (Валожынскi раён). Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя фарнага касцёла св. Тройцы i эвалюцыя зменаў вонкавага выгляду бажнiцы на працягу стагоддзя. 
		1Выглад па апошняй перабудове XIXст. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г.; 
		2.Выгляд пачатку XXст. пасля пажару 1888г.; 3.Выгляд царквы (пасля 1914г.) на месцы разабранага касцёла, была разабрана ў 1952г.; 4.Сучасны стан. Царква Ефрасіннi Полацкай, пабудаваная ў 1998г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Івянец апынуўся ў складзе Расейскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Менскага павета. Неўзабаве пасля Паўстання 1863 кляштар францысканаў быў скасаваны, а iвянецкiя касцёлы зачынены (1868), парафiя пры гэтым была перапiсана да Каменя.

Толькi амаль праз паўстагоддзя царскi урад дазволiў адчынiць каплiцу на могiлках, дзе пазней (1905-1907) быў пабудаваны касцёл св. Антонiя. А былыя iвянецкiя касцёлы былi пераабсталяваны праз некаторы час пад праваслаўныя цэрквы.

У 1880-1885 былы фарны касцёл св.Тройцы стаў Царквой св. Тройцы, але праз тры гады (1888) згарэў дашчэнту (падобны ж пажар у Нясвiжы былога бернардзiнскага касцёла наводзiць на думку аб наўмысных падпалах).

Але варта ўзгадаць, што яшчэ раней стан будынка быў такi, што касцёльныя рэчы пераносiлi ў суседнi па-францысканскi касцёл св. Мiхала Арханёла. Сцены былой бажнiцы прастаялi да пачатку XX ст., i выявы аднаго з нешматлiкiх твораў беларускай готыкi захавалiся на нешматлiкiх фота таго перыяду.

Пазней парэшткi былi разабраны на будматэрыялы, каб збудаваць на гэтым месцы драўляную царкву-мураўёўку, лёс якой склаўся трагiчна, але ўжо ў пасляваенны савецкi час. Свята месца пуста не бывае - i ў 1998 на гэтым месцы паўстала царква ў гонар св. Ефрасіннi Полацкай ў рэтраспектыўна-рускiм стылi.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Iвянец (Валожынскi раён). Выява фарнага касцёла св. Тройцы. Фота пачатку XXст. (1900-я гг.) Крынiца - Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Апублiкавана - Uladzimir Parfianok, эл. архіў галерэі NOVA. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Выява фарнага касцёла св. Тройцы. Фота пачатку XXст. (да 1913г.) Апублiкавана - форум globus.tut.by Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Выява фарнага касцёла св. Тройцы. Фота пачатку XXст. (да 1913г.) Апублiкавана - Сайт Івянца Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Выява царквы пабудаванай на месцы былога фарнага касцёла св. Тройцы. Фота першай паловы XXст. (1919-1939гг.) Крынiца - Івянецкі музэй традыцыйнай культуры, Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Выява фарнага касцёла св. Тройцы. Фота пачатку XXст. (да 1913г.) Апублiкавана - Сайт Івянца Крынiца - Harel Shvarzberg, Eilat Gordin Levitan, Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Выява царквы пабудаванай на месцы былога фарнага касцёла св. Тройцы. Фота перыяду акупацыi падчас падзей Другой Сусветнай вайны (1941-1944гг.) Крынiца - аукцыён ebay de, Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). План Iвянца 1908г. у накладаннi на сучасны аэрафотаздымак Гугл з пазначэннем месцазнаходжання былога фарнага касцёла св.Тройцы i царквы св. Ефрасіннi Полацкай на яго месцы у наш час (А. Nеvar 2018г.) Iвянец (Валожынскi раён). План Iвянца 1908г. Апублiкавана - KARTY.BY Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Iвянец (Валожынскi раён). Cучасны здымак з вышынi птушынага палёту, на якiм вiдаць усе храмы горада ў адным кадры. Аўтар - о.Лех Боханек, апублiкавана - www.iwieniec .eu. Электронны рэсурс - http://www.iwieniec.eu


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com