Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл св. Вінцэнта
Смілавічы, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў.

Місіянеры, лазарысты, Кангрэгацыя місій, вікенційцы (лац.: Congregatio Missions) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя* , заснаваная Св. Вікенціем дэ Полем у XVII стагоддзі. Галоўныя кірункі дзейнасці — пропаведзь Евангельля сярод бедных, каталіцкая адукацыя, місіянерская дзейнасць. (*Кангрэгацыя — хаўрус кляштароў, прыняўшых адзін агульны устаў, мніхскі ордэн.)

Заснавальнiца кляштарнага комплексу Марцыбела Завішанка з Агінскіх, асадзiла айцоў з аб'яднання ксяндзоў місіянераў у 1747г. першапачаткова пры драўляным касцёле.

Род Завішаў, стараст і ваяводаў Менскіх, з якога паходзіла Марцыбела, даволі знакавы для Менскага краю Яны былі фундатарамі забудовы амаль усяго сучаснага менскага Верхняга гораду, Менскі стараста Кшіштоф Завіша — аўтар эпаса "Carolomachia" 1605, прысвечанага Яну Каралю Хадкевічу.

Марыя Магдалена Радзівіл, гербу Завішаў "Лебедзь", была фундатарам першага выданьня вершаў Максіма Багдановіча "Вянок".

Узвядзеньне мураванай святынi i кляштарных пабудоў пачалося з 1767г. У 1774 г. пабудаваны двухпавярховы мураваны кляштарны будынак, пры якiм да 1831 г. дзейнічала місіянерская школа. Кансекрацыя касцёла ў гонар св. Вінцэнта адбылася ў 1785 г.

Значныя ахвяраванні на кляштар зрабіў гетман Міхал Казімір Агінскі, які багата абсталяваў касцёл. У крыпце касцёла вяліся пахаванні Агінскіх, пазней - Манюшкаў.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай мiсiянеры працягваюць сваю дзейнасць, але пасля паўстання 1830 царскім загадам ад 19.07.1832 г. кляштар скасаваны, але касцёл заставаўся парафіяльным.

Смілавічы, РБ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Графiчная рэканструкцыя касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў. 3D мадэль - А.Невар 2016г.

Пасля паўстання 1863 лiквiдавана парафiя, у 1866 касцёл перадаюць РПЦ. У 1867г. храм пераасвячоны як Траецкая царква, але з-за адсутнасцi фiнансавых сродкаў і збяднеласці прыхаджан паступова прыходзiць у заняпад.

З 1922г. будынак стаяў спустошаны i ў сярэдзiне 1930-х. зруйнаваны канчаткова.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Выява касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў . Фота 1910г. (да 1918г.) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Выява касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў . Фота 1900г. (да 1918г.) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Выява касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў з акварэлi Напалеона Арды 1864г. . Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Выява касцёла св. Вінцэнта былога кляштара мiсiянераў з акварэлi Напалеона Арды 1864г. . Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Сiтуацыйны план былога кляштара мiсiянераў 1834г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -162стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Cмiлавiчы (Чэрвеньскi раён). Абмеры пабудоў былога кляштара мiсiянераў 1834г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -162стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com