Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Унебаўзяцьця Найсвяцейшай Панны Марыі
Зембін, Менскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Зембiн. Графiчная рэканструкцыя былога дамiнiканскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Выгляд на пачатак XXcт.

Зембін на рэчцы Зембінка (прыток Гайны), адно з найстаражытнейшых мястэчкаў Барысаўскага павету. Першае пісьмовае згаданьне пра яго датуецца 1526 годам. Ужо ў той час тут месцілася вялікая сядзіба, якой валодалі Радзівілы.

Цягам стагоддзяў належаў шэрагу знакамітых шляхецкіх родаў. Уладальнікамі мястэчка ў розны час былі Радзівілы, Кішкі, Саковiчы, Патоцкія, Война-Ясэнецкiя, Храптовiчы, Лiхадзiеўскiя да Хэлхоўскiя.

За 1640 ў Зембiне быў заснаваны кляштар ордэна дамініканаў. Фундатарамi былi ўладальнікi мястэчка — падкаморы ашмянскi Адам Саковіч і яго жонка Мар'яна (Marcjanna), народжаная Тышкевіч. Манахам быў аддадзены драўляны Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, збудаваны ў 1609-м.

У 1790 драўляны касцёл згарэў, і хутка пачаў будаваццца новы мураваны. Верагодна, што праект новага касцёла ўжо тады існаваў і дазвол на яго будаўніцтва быў атрыманы.

У 1793, пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай і анексіі Расійскай імперыяй, Зембін адбіраецца ў яго тагачаснага ўладальніка Яўхіма Храптовіча (маёнтак быў секвестраваны ў дзяржаўную казну). Але будаўніцтва касцёлу працягвалася.

У лісце першага мінскага біскупа Якуба Дадэркі за 1799 паведамляецца, што, нягледзячы на мноства перашкодаў, будаўніцтва касцёла ўжо вядзецца і не толькі "падрыхтаваныя матэрыялы, але і зроблены па плану фундаменты і нават сцены касцёла вышынёю на 2 аршыны пабудавалі".

15.08.1809 у дзень Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пад гэтым жа тытулам адбылося асвячэнне касцёла.

Але ўжо праз тры гады, за часам вайны Напалеона з Расіяй, салдаты, што праходзiлi праз мястэчка, разрабавалі ўсё, што траплялася на шляху: дамы жыхароў, царкву, дамініканскі кляштар з вялiкай бiблiятэкай. Касцёльны будынак і яго маёмасць былі моцна пашкоджаныя.

Поўнае апісанне касцёла ад 23.08.1813 : "Касцёл франтонам стаіць да вуліцы, мае ў даўжыню 52 сажні, у шырыню 34. З боку галоўнага фасада трохвугольны франтон завяршаецца крыжам жалезным, каля якога знаходзяцца каменныя вазоны. Дах касцёла гонтавы, над прэзбітэрыем — купал, у якім вісіць сігнатурка, завяршаецца жалезным крыжам. Купал знізу пакрыты гонтаю, а зверху бляхаю пакрыты."

Зембін, РБ Зембiн. Графiчная рэканструкцыя былога дамiнiканскага касцёла. Выгляд на пачатак XXcт. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фота - Aliaksandr Shaban 2017г Зембiн. Былы дамiнiканскi касцёл. Сучасны стан. Арыгiнальныя фота - Aliaksandr Shaban 2017г. Зембiн. Графiчная рэканструкцыя былога дамiнiканскага касцёла. Выгляд на пачатак XXcт. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фота - Сергей Плыткевич

Пасля Паўстання 1830 Зембінскі дамініканскі кляштар рашэннем Калегіі № 1712 ад 12.08.1832 быў зачынены, аднак, касцёл застаўся парафіяльным у падпарадкаванні Менскай рыма-каталіцкай Епархіі.

Праз сто год, у 1932 савецкая ўлада зачыніла касцёл i з тых часоў будынак паступова руйнаваўся — цяпер ад яго засталася толькі франтальная сьцяна са скульптурай Панны Марыі і горы цэглы паміж рэшткамі астатніх сьцен. Велічны касцёл, які мае статус помніка рэспубліканскага значэння, знаходзіцца ў аварыйным стане.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Зембiн. Галоўны фасад былога дамiнiканскага касцёла. Фота пачатку XXст. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 235 стар. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/235 Зембiн. Галоуны фасад былога дамiнiканскага касцёла. Фота 1914г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 2: Djecezja minska. Z. 14 (219): Dekanat borysowski. Warszawa — Petersburg, 1914. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/219 Зембiн. Выява iнтэр'ерау былога дамiнiканскага касцёла. Фота 1914г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 2: Djecezja minska. Z. 14 (221): Dekanat borysowski. Warszawa — Petersburg, 1914. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/220 Зембiн. План былога дамiнiканскага касцёла. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 236 стар. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/236


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com