Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Магілёўскі край

Кароткі нарыс з гісторыі края

Самая ўсходняя частка Беларусі — край, праз які праходзілі шматлікія войны на нашай усходняй мяжы.

Да XIV ст. — землі былых Мсціслаўскага і Полацкага княстваў, паступова далучоныя да ВКЛ за часам Гедыміна (1316-1341) і Ольгерда (1345-1377). Мсціслаўскія землі апошнімі з сучасных рэгіенаў РБ увайшлі ў склад Вялікага княства Літоўскага.

Як парубежнае ваяводзтва ВКЛ, ягоная гісторыя поўнілася пакутнымі і гераічнымі падзеямі.

Пакутнымі, як Трубяцкая рэзьня часоў Крывавага Патопу 1654-67, калі маскоўскае войска вынішчыла жыхароў Мсціслаўя "...все панове обывателе воеводства Мстиславского... до города Мстиславского з жонами, з детьми, з справами и зо всеми маетностями заехавшы спровадили". Пакутнымі, як дзікунскае знішчэньне Магілева войскам Пятра I пад час Паўночнай вайны 1700-1721 (ВКЛ і Масковія былі хаўруснікамі супраць Швэцыі)

Гераічнымі, як Магілёўскае паўстаньне 1661, калі жыхары горады вынішчылі 7-тысячны акупацыйны маскоўскі гарнізон без дапамогі рэгулярнага войска.

І калі сеньня Гародня дае ўраджаньне аб майстэрстве рамесьнікаў заходняй Беларусі, то Масква — аб майстрах усходніх ваяводстваў. Трапіўшыя туды альбо на заробкі, альбо ў палон, яны вызначылі дэкаратыўны стыль усходняй сталіцы — майстэрства вольных цэхавых чальцоў значна адрознівалася ад выніку працы мясцовых прыгонных. Злотнікі, цэніньнікі, рэзьбары — ім прысвечана шыкоўнае выданьне "Беларусы Масквы XVII ст.". Так, Клім Міхайлаў "іншаземец са Шклова", галоўны рэзьбар Крамля аздабляў "беларускай рэзьзю" іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра.

Пры большасьці вернікаў усходняга хрысьцінства, пасля Падзелаў Рэчы Паспалітай і захопа ВКЛ, у Магілеве была створана Магілёўская архідыяцэзія (не належыць аніякай мітраполіі, падпарадкавана непасрэдна Апостальскаму Прастолу). І горад стаў цэнтрам рымска-каталіцкай царквы ўсёй Расейскй імперыі.

Магілёўскі край. Гебры гістарычных ваяводстваў, да якіх належылі гэтыя землі і герб горада Ваяводствы Вялікага княства Літоўскага на мапах XVII ст. Зьнішчэньне Магілева войскам Пятра I, хаўрусніка ВКЛ пад час Паўночнай вайны са Швэцыяй 1700-1721 Беларускія майстры ў Масвке XVII ст. Рэзьбары — Клім Міхайлаў, іншаземец са Шклова, са таварышчы. Іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага манастыра

Аб'екты страчанай спадчыны


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com