Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл езуіцкі
Бабруйск, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. Езуiтаў асадзiў у Бабруйску стараста П. Трызна ў 1623г. пры фарным касцёле. З 1630г. дзейнiчае бабруйская езуiзкая рэзiдэнцыя з калегiяй, пабудаваны новы драўляны храм. Была спалена падчас падзей вайны 1648-1651гг. казакамi. Толькi у 1681г. аднаўляецца рэзiдэнцыя, адбудоуваецца кляштар i дзейнiчаюць класы граматыкi "нiжэйшай школы".

У 1732г. (па другiх звестках 1735г.) — пачатак будаўнiцтва мураванага храма, фундаванага на сродкі рэчыцкага суддзі Францішка Дзерналовіча (Franciszka Dernalowicza). Будаўніцтва святыні вялося пад кіраўніцтвам архітэктараў езуітаў Казіміра Мацелякоўскага — у 1735-36 гг. і Томаша Жаброўскага (T. Zebrowskiego) — у 1745-46 гг.

Аздоба касцёла вялася пад кіраўніцтвам архітэктараў езуітаў Габрыэля Лянкевіча — у 1747-48 гг. і Францішка Каро — ў 1757-58 гг. У 1747г. кансекрацыя святынi. У 1773г. ордэн езуiтаў быў скасаваны, кляштар лiквiдаваны. Пасля скасаваньня Ордэну па ўсей Эўропе, езуіты захавліся толькі на парэштках ВКЛ, захопленых Рассіяй. У гэты час і Лянкевіч (1785—1798) і Каро (1799-1802) былі генеральнымі вікарыямі Ордэну (выканаўцамі абавязкаў генерала).

У 1798г. былы езуiцкi касцёл быў моцна пашкоджаны. Калi ў 1810г. паўстала пытанне перабудовы i прыстасавання старых камянiц пад патрэбы фартэцыi, быдынкi кляштара езуiтаў узгадвалiся як парэшткi, прыдатным для выкарыстання быў прызначаны толькi былы касцёл, якi да непазнавальнасцi "рэканструявалi" пад цэйхгаўз (склад амуніцыі), разабраўшы на цэглу франтон, вежы-званiцы i амаль палову вышынi муроў цэнтральнага нэфа.

Пасля пабудовы ў 1818-1819гг. новага цэйхгаўза, былы будынак касцёла езуiтаў, згодна з новым генпланам, планавалi ўвогуле зруйнаваць з пабудовай на гэтым месцы новага трохпавярховага будынку артылерыйскага арсеналу, але з-за адсутнасцi сродкаў гэты праект быў адкладзены на невызначальны тэрмiн i не быў ажыццёўлены.

Бабруйск, РБ Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Уладзіслаў Хiлькевiч Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Уладзіслаў Хiлькевiч Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Уладзіслаў Хiлькевiч Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - С. Плыткевіч Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; арыгiальнае фота - Уладзіслаў Хiлькевiч

Да 1993 году будынак выкарыстоўвауся пад гаўпвахту. На дадзены момант былая святыня ня мае функцыянальнага прызначэння i паступова руйнуецца, час ад часу ўзгадваючысь у хронiке надзвычайных здарэнняў і пажараў.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графічная рэканструкцыя грунтуецца на абмерных чарцяжах будынка (пасля перабудовы 1818-19гг.), зьвестках з выданьня "Градостроительное искусство Беларуси", плянах горада напрыканцы XVIIIст. з архіва РГВИА.

Бабруйск. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла. 3D мадэль, фотамантаж - А.Невар, 2016г; Параўнанне галоўнага фасада касцёла з абмерных чарцяжоў з сучасным станам будынка (пасля перабудовы 1818-19гг.) Бабруйск. Панарама горада да будаўнiцтва фартэцыi Выява былога езуiцкага касцёла. (званiца вежы з правага боку фота) Фота да 1810г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/2/2e/Babrujsk%2C_Biarezina._Бабруйск%2C_Бярэзіна_%281810%29.jpg Бабруйск. План горада напрыканцы XVIIIст. (РГВИА) Апублiкавана - Чантурия Ю. В. Градостроительное искусство Беларуси. Минск. Издательство - Белорусская наука-2005г. Стр. 66. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/chanturia_uv/gib/66


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com