Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Беззаганнага Зачацьця Найсвяцейшай Панны Марыі
Быхаў, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Быхаў. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Авгусцiна. Выгляд на пачатак XX ст.

Быхаў упершыню згадваецца ў "Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх" (канец XIV ст.), у 1430 г. сярод гарадоў, якія падтрымалі абранне Свідрыгайлы вялікім князем.

Узнік на месцы ўмацаванага гарадзішча. належаў князям Друцкiм, Гаштольдам, потым усе маёнткі Гаштольдаў адышлі да вялікага князя Жыгімонта I Старога. Быхаў быў ператвораны ў цэнтр дзяржаўнага староства, здадзенага ў заклад князю І. Саламярэцкаму, які пазней перадаў горад Геранiму Хадкевічу.

У 1561 г. Быхаў перайшоў да яго сына Яна, "графа на Шклове, Быхаве, Глуску і Мышы", распачаўшага тут будаўніцтва быхаўскіх гарадскіх ўмацаванняў і Быхаўскага замка. А ўжо яго сын Ян Караль Хадкевіч (апошні ўладальнік Быхава з роду Хадкевічаў) заснаваў тут касцёл, фундаваўшы ў 1619 кляштар для канонікаў латэранскіх з драўляным касцёлам Святога Казіміра.

У гады ваенных лiхалеццяў тыя пабудовы не захавалiся i ў 1765 (па iншым звесткам у 1768г.) тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Авгусцiна..

Па вядомым фота касцёла i стылевым асаблiвасцям (эклектычныя спалучэннi рысаў позняга барока - ранняга класiцызму) можна меркаваць, што касцёл быў перабудаваны ў XIXст. i змянiў свой першапачатковы выгляд. Станам на 1744г. парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772г.) Быхаў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (у 1796-1805гг. заштатны горад Беларускай губерні). 16 жніўня 1781г. ён атрымаў герб: "у чырвоным полі дзве скрыжаваныя чыгунныя гарматы". На 1783г. у Быхаве было 534 будынкі, працавала павятовае вучылішча. У 1781г. з'явіўся генеральны план, згодна з якім горад набыў рэгулярную структуру.

Пасля здушэння вызваленчага Паўстання 1830-31 расейскія ўлады канфіскавалі Быхаўскі маёнтак у Сапегаў. Кляштар быу скасаваны ў 1843, у ягоных будынках размясцілася жаночая гімназія. Пазней у кляштарным корпусе працавала расійская вязніца.

Касцёл застаецца парафiяльным. Напрыканцы ХIХ - пачатку XX стагоддзя ў Быхаве дзейнічала цэркваў праваслаўных тры (з якіх адна мураваная), рымска-каталіцкі касцёл, сінагога і да дзясятка малітоўных яўрэйскіх дамоў. У горадзе праводзіліся тры нязначныя кірмашы ў год.

За савецкім часам бальшавікі зачынілі касцёл (ў 1928г), а потым ўзарвалі касцельную званіцу. У часы другой сусветнай былы касцёл моцна не пацярпеў, але святыню зруйнавалі ў 1960-я гады.

Быхаў. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд з вышынi палёту квадракоптэра. Арыгiнальнае фота - Алег Караваеў, 2015г.; 3d мадэль, фотамантаж by А.Невар, 2019г. Быхаў. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; 3d мадэль, фотамантаж by А.Невар, 2019г. Быхаў. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; 3d мадэль, фотамантаж by А.Невар, 2019г.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Быхаў. Выява былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1911г., , крынiца - Уладзімер Ліхадзедаў, прыватная калекцыя, апублiкавана - Бел. вiкiпедыя Быхаў. Выява былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1905г., аўтар - Astankovic M., крынiца - Семенов В. Полное географическое описание нашего Отечества. Т. 9: Верхнее поднепровье и Белоруссия. С.-Петербург: Изд. А. Девриена, 1905., апублiкавана - бел. вiкiпедыя Быхаў. Выява былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1911г., крынiца - Swiat. Nr. 38, 1911. S. 15., апублiкавана - бел. вiкiпедыя Быхаў. Выява былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1939г., аўтар - Аляксей Вінэр, крынiца - Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі Быхаў. План былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. 1930s., крынiца - Swiat. Nr. 38, 1911. S. 15., апублiкавана - Беларускі дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва. Быхаў. Выява званiцы былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1917г., крынiца - Юры Шкапляроў, эл. архіў, апублiкавана - бел. вiкiпедыя Быхаў. Выява званiцы былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна. Выгляд на пачатак XXст.; Фота 1905г., аўтар - Astankovic M., крынiiца - Семенов В. Полное географическое описание нашего Отечества. Т. 9: Верхнее поднепровье и Белоруссия. С.-Петербург: Изд. А. Девриена, 1905., апублiкавана - бел. вiкiпедыя Быхаў. Выява панарамы горада з боку ракi між 1648 і 1654гг.; крынiiца - Волкаў М. Панарама Старога Быхава другой паловы XVII ст. [Panorama of Stary Bychau from the Second Part of 17th Century] // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – №5. – С. 16-24., апублiкавана - старонка М. Волкава на www. wouk.livejournal. com Быхаў. План горада 1781г. Крынiца - Быхаўскі краязнаўчы музэй, апублiкавана - бел. вiкiпедыя Быхаў. Сумяшчэнне плана горада 1781г. з сучасным аэрафотаздымкам з пазначэннем былога касцёла канонiкаў латэранскiх пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Св. Казiмiра i Св. Аўгусцiна (касцёл i званiца пазначаны чырвоным). Фотамантаж by А.Невар, 2019г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com