Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл кармэлітаў
Чавусы, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Чавусы. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла кляштару кармелiтаў (пазьней Уваскрасенсага сабора).

Першае пісьмовае ўзгадванне пра вёску Чавусавічы датуецца 1581г. З 1589г. яны уваходзілі ў склад Магілёўскай эканоміі. У 1604г. паселішча атрымала статус мястэчка. У 1634г. кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў Чавусам Магдэбурскае права і герб.

Паводле даследванняў, кляштар кармелiтаў быў заснаваны Мiкалаем Казiмiрам Падбiпента ў 1653г. Усе пабудовы першапачаткова былi драўлянымi. У 1747г. быў узведзены мураваны будынак храма і комплекс жылых кляштарных пабудоў.

Храм быў пабудаваны ў стылі позняга барока i дамiнаваў над навакольлем. Ён меў тры ярусы і яго фасад упрыгожвалі дзве вежы. Жылыя пабудовы былі аднапавярховымі і асаблівых упрыгожванняў не мелі, прымыкалі да сцен храма, бліжэй да алтарнай часткі.

У выніку першага Падзелу Рэчы Паспалітай 1772 Чавусы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам павету Магілёўскай губэрні. У 1778г. расейскія ўлады зацвердзілі план забудовы места і надалі яму новы герб. На 1803 год у Чавусах быў 461 будынак, дзейнічалі 4 царквы i касьцёл пры кляштары кармэлітаў. У 1803г. пры кармеліцкім кляштары ў Чавусах дзейнічала вучэльня, у якой навучалася 40 хлопчыкаў.

Пасля паўстаньня 1830 (у 1832 годзе) кляштар быу скасаваны, а касцёл зачынены. Некаторы час храм знаходзіўся ў запусценні. Пазней яго перадалі пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы і асвяцілі як Уваскрасенскі сабор. Менавіта у гэтыя часы і з'явіўся над яго дахам "купал на круглым барабане". Сабор узiмку не ацяпляўся. Па гэтай прычыне ў пачатку XX ст. побач з саборам збудавалі "цёплую" або "зімовую" царкву ў адзін ярус вышынi прасценькай архітэктуры.

Чавусы, РБ Чавусы. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла кармелiтаў. Выява да перабудовы пад Уваскрасенскi сабор. 3D мадэль - А. Невар. 2017г. Чавусы. Графiчная рэканструкцыя былога касцёла кармелiтаў, пазней Уваскрасенскi сабор. 3D мадэль - А. Невар. 2017г.

Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады сабор быў перааснашчоны ў клюб. А ў часы Другой Сусветнай вайны абодва храмы былі зруйнаваныя.

Цяпер лiтаральна на месцы былога кармелiцкага касцёла размяшчаецца рэстаран. Па звычаю, тут вам распавядуць аб сутарэннях, пра старыя падземныя хады.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графічная рэканструкцыя выпраўлена па выявах і зьвестках са старых паштовак і з акадэмічнага выданьня Семенов В. "Россия. Полное географическое описание нашего Отечества.", Т.9, пляны абраны з выданьня "Полное Собрание Законов Российской Империи. Собрание первое. Книга чертежей и рисунков. (Планы городов)." 1839

Чавусы. Выява былога касцёла кармелiтаў, пазней Уваскрасенскi сабор. Фота 1905г. Апублiкавана - Семенов В. Полное географическое описание нашего Отечества. Т. 9: Верхнее поднепровье и Белоруссия. С.-Петербург: Изд. А. Девриена, 1905г.  Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Чавусы. Праектны план перабудовы. Апублiкавана - Полное Собрание Законов Российской Империи. Собрание первое. Книга чертежей и рисунков. (Планы городов).; 1839, Санктпетербургъ, Въ Типографіи II Отделенія Собственной Е. И. В. Канцеляріи. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/ Чавусы. Накладанне праектнага плана перабудовы мястэчка на сучасны аэрафотаздымак цэнтра горада. By А. Nеvаr. 2017г


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com