Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касьцёл бернардынскі
м. Глуск, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Глуск (Глуск Пагарэлы, зараз в.Гарадок) згадваецца ў пiсьмовых крынiцах XIV-XV ст. як вотчына старажытнага княжацкага роду Гальшанскiх. Пра час пабудовы замка i заснавання Глуска-Дубровiцкага сведчыць каралеўскi прывiлей ад 20 снежня 1522 г.

Падчас вайны 1654-1667 гг. у пачатку сакавiка 1655 г. атрад казакаў Iвана Залатарэнкi разбурыў Глуск. Вельмі шмат тады загінула жыхароў. Дарэчы, археолагі знайшлі іх пахаванні, размешчаныя проста на тэрыторыі замка, пад валамі. Моцна пацярпелы горад канстытуцыяй сойма ад 19.05.1655 г. быў вызвалены ад падаткаў. Працы па аднаўленні і рэканструкцыі Глускага замка пасля вайны ажыццяўляў ягоны гаспадар князь Аляксандр Гіляры Палубінскі. Была ўзведзена фактычна новая магутная фартэцыя з дзвюма мураванымi вежамi, землянымi валамi, пяццю бастыёнамi i ровам, запоўненым вадой.

Цiкава, што вывез Палубінскі для Глуска 80 гармат з... Берасця! (бо з’яўляўся адміністратарам берасцейскай каралеўскай эканоміі). Берасцейскі замак, які пераўтвараўся ў бастыённую фартэцыю таксама ў другой палове XVII стагоддзя, па канфігурацыі такі ж, як і Глускі. Аляксандр Палубiнскi у 1662г. фундаваў сродкi на пабудову драўлянага касцёла св. Антонiя кляштару бернардзiнцаў.

У 1667 г. сойм пацвердзiў выдзяленне А. Палубiнскiм "месца на касцёл, кляштар i сад" айцам бернардзiнцам у Глуску-Дубровiцкiм. У тым жа годзе быў пабудаваны новы мураваны касцёл (Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі). З 1744г. тут дзейнiчае Глуская парафiя (ў Бабруйскiм дэканаце). З 1781г. створана парафiяльная школа (у 1790г. было 15 вучняў). У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793г.) Глуск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Бабруйскім павеце.

м. Глуск, РБ Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - М. Волкаў 2017г Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - М. Волкаў 2017г Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. 3D мадэль - А. Невар. 2017г. Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Графiчная рэканструкцыя былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. 3D мадэль - А. Невар. 2017г.

Кляштар бернардзiнцаў скасаваны у 1832г., але касцёл застаўся парафiяльным. Пасля рэформы 1861 г. Глуск - цэнтр воласці Бабруйскага павета, у 1864г. - горад, які налічваў каля 3 тысяч жыхароў, касцёл, 2 царквы і 5 сiнагог. У 1935 годзе пры "савецкай" уладзе касцёл, як пазней і праваслаўны храм, быў адабраны ў вернiкаў, а ўсе яго багатае ўбранне было знiшчана i расцягнута.

Назаўсёды зніклі гравюры мастака еўрапейскага маштабу Аляксандра Тарасевіча, якi ў Глуску нарадзіўся і тварыў У 17-м стагоддзі. Былы касцёл ператварыўся ў склад стружкавай арцелі, з адпаведным да яго стаўленнем, дзе неўзабаве адбыўся пажар. Падчас Другой сусветнай вайны немцы ў былым касцёле зрабілі склад боепрыпасаў, а пры адступленні ў 1944г. склад ўзарвалі.

Судзячы па выяве на пасляваеннай карцiне I. Булгакава, у вынiку выбухаў абрынулicя купал i скляпеннi над алтарнай часткай. Пазней парэшткi касцёла былі утылiзаваны на будматэрыялы. Зараз тут месцiцца гарадскі стадыён. Да нашых дзён захаваліся замкавыя валы і рэшткі бастыёнаў. З 1996 года некалькi cезонаў археалагічныя даследаванні сістэматычна праводзiлiся пад кіраўніцтвам І. Ганецкай

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Арыгінальныя выявы касцела захавалісь н фотаздымках, змешчаных у Zyskar F. J. "Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji", на рэсурсы Glusk Online; абмерныя пляны пабудовы выкарыстаны па выданьню Cлюнькова И.Н. "Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи".

Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Выява былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. Фота пачатку XXст. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/c/c5/Church_of_Bernardine_%28Hlusk%29_XX.jpg Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Выява былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. Фота 1914г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 2: Djecezja minska. Z. 15: Dekanat ihumenski, Dekanat bobrujski. Warszawa — Petersburg, 1914. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/b/b0/Hluski_zamak._Глускі_замак_%281914%29.jpg Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Выява (з паўночнага боку) былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. Фота 1930-х гг. Апублiкавана на старонцы Glusk Online. Электронны рэсурс - http://www.gluskonline.net/_ph/6/2/809650902.jpg?1502387844 Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Карцiна I. Булгакава з пасляваеннай фотаграфii Выгляд (з паўночнага боку) былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. Апублiкавана на старонцы Glusk Online. Электронны рэсурс - http://www.gluskonline.net/_ph/6/2/69162765.jpg?1502387827 Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Абмеры пабудоў кляштара бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка. 1833г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -154 стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/d/d8/Hlusk._Глуск_%281833%29.jpg Глуск (Глуск-Дубровiцкi). План мястэчка Глуска. 1833г. (РГИА) Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия - М.:Прогресс-Традиция-2009г. -35 стр. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0c/Hlusk._Глуск_%281833%29_.jpg Глуск (Глуск-Дубровiцкi). Накладанне мапы Глуска другой паловы XVIIIст. на сучасны ?аэрафотаздымак ад Yandex. Чырвоным пазначаны контур былога касцёла бернардзiнцаў на тэрыторыi Глускага замка, сiнiм - мураваны кляштарны корпус. Фотамантаж - А.Невар. 2017г. Глуск (Глуск-Дубровiцкi). План замка, размяшчэнне раскопаў i шурфаў. Апублiкавана - Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў 2 т. Т. 1 2009г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com