Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў
Магілёў, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў, пазьней Васкрасенская царква з дабудаваным драўляным купалам. Выгляд на перыяд пачатку XXст. .

Мніхі Ордэну езуітаў з'явіліся ў Магiлёве ў 1678 , і месцiлiся спачатку ў драўляным касцёле і калегіуме. Мураваны калегіум пачалі будаваць у 1686 у Старым горадзе, каля Каралеўскай брамы.

У 1697 П.Талстой, стольнік Пятра І, сведчыць у сваім дзёньніку: "...в Могилеве же вновь строят езуиты кляштор каменный, то есть монастырь немалый, построено уже много того монастыря каменным строением".

Падмурак мураванага касцёла быў закладзены ў 1699 , на год раней, чым у Менску муры касцёла вс. Тамаша Аквінскага, але будаўніцтва працягвалася даўжэй, да 1723 , а вежы, як звычайна, былі завершаны яшчэ пазней. Святыня кансэкравана ў 1725 у гонар св. Францішка Ксаверыя і святых Анёлаў-ахоўнікаў.

Будаўніцтва комплексу працягвалася да 1820. З ім звязаны імёны архітэктараў-езуітаў Язэпа Алендзкага (1756-1757), прафэсара матэматыкі Войцаха Абранпольскага (1786-1796) і іншых.

Касцёл — трохнававая базыліка без трансепта з двухвежавым фасадам-нартэксам. Цэнтральная нава завяршалася не апсідай, а роўным з ёю па вышыні прэзбітэрыем, па баках якога размяшчаліся трохі перакошаныя ў плане прамавугольныя закрыстыі. Купал адсутнічаў, пра што сведчыць малюнак Юзафа Пешкі і архітэктурныя абмеры пачатку ХІХ ст.

Пасьля Падзелаў Рэчы Паспалітай 1772-95 і Паўстньня 1830 году касцёл быў перададзены РПЦ і перароблены пад Васкрасенскую царкву (1833).

Магілёў, РБ Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by darriuss - 2016 Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by darriuss - 2016 Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by P. Labanau - 2016г. Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by P. Labanau - 2016г. Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by P. Labanau - 2016г. Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by fly.belarus - 2016г. https://www.instagram.com/p/BA1jbFWEkyN/?taken-by=fly.belarus Магілёў. Графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў.. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by fly.belarus - 2016г. https://www.instagram.com/p/BA1jbFWEkyN/

У 1848 над дахам надбудавалі несапраўдны купал, які даволі ўдала паўтараў завяршэнні вежаў і ўзбагачаў сілуэт святыні (яго можна бачыць на здымках пачатку ХХ ст.). Стылістыка галоўнага фасада адпавядала пераходнаму этапу ад сталага да позняга барока: ордэрная пластыка адначасова насычаная і строгая. Гарызантальныя цягі, унізе амаль класічныя, уверсе набываюць усхваляванасць і складаныя абрысы, што стварае ўражанне барацьбы канструкцыі і формы.

Вежы маюць толькі адзін ярус над узроўнем карніза цэнтральнай навы ў выглядзе даволі масіўных чацверыкоў, завершаных складанымі шмат'яруснымі барочнымі купалкамі маляўнічага абрысу. (Апісаньне паводле даследваньняў Т.В.Габрусь "Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока", Мiнск, 2001г.)

Касцёл св. Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў перажыў Другую Сусветную вайну і быў зруйнаваны за савецкім часам у 1950-я гады.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Магілёў. Выява былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў, перабудаванага пад праваслаўную Васкрасенскую царкву (з надбудаваным драўляным купалам). Старое фота пачатку XXст. Магілёў. Выява былога езуiцкага касцёла Святога Францыска Ксаверыя і Анёлаў-Ахоўнікаў на акварэлi Юзафа Пешкi. Малюнак пачатку XIXст. Крынiца - З Фондаў УК Музэй гісторыі Магілёва Электронны рэсурс — be-tarask.wikipedia.org Магілёў, вуліца Шклоўская ў бок пляцу Тэатральнага. Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў.
		Алег (Давід) Лісоўскі, Магілёў на імпэрскіх паштоўках, Фотагісторыя Магілёва Магілёў. Панарама з боку рэчкі Дубравенка. Электронны рэсурс — Radzima.org Магілёў, рог пляцу Тэатральнага і вуліцы Шклоўскай . Касьцёл Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў і калегіюм езуітаў.
		Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.
		Электронны рэсурс - wikipedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com