Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Езуiцкі касцёл Св. Міхаіла Арханёла
Мсціслаў, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла.

Летапісны заснавальнік горада, князь смаленскі Расціслаў Мсціслававіч (унук Уладзіміра Манамаха), назваў яго ў гонар свайго бацькi Мсціслава Вялікага. Першы пісьмовы ўспамін змяшчаецца ў грамаце князя смаленскага Расціслава, якая датуецца 1136-1150. Але старажытнае паселішча ўзнікла на Замкавай гары шчэ ў ХII ст.

З сярэдзіны XІV ст. Мсціслаў далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага за часам в.князя Альгерда.

ХVII ст. пачалося з вайны з Масквой 1609-1618, у выніку якой быў заняты Крэмаль і вазвёрнуты Смаленск. За часам вайны у Мсціслаўскім крае з'яўляюцца каталіцкія манахі, якiя прымаюцца за пабудову касцёлаў, кляштароў і школ (да 1600 г. тут быў толькі адзін касцёл, у Сакольне). Цягам ХVII ст. у Магілёўшчыне было пабудавана 26 касцёлаў, 4 з іх былі ўзведзены ў Мсціславе. Ад 16.08.1634 кароль і в. князь Уладзіслаў Ваза надаў Мсціславу Магдэбургскае права і герб.

Першы ў горадзе касцёл Св. Мікалая быў пабудаваны езуітамі ў 1614 пры спрыяньні старасты Пятра з роду Пацаў. Зацвярджэньне рэзідэнцыі езуітаў у Мсціславе адбылося на сойме 1690 года; тады ж Мсцiслаўская шляхта заклікала закласьці ў горадзе місіянерскі дом і школу.

Цягам Паўночнай вайны 1700-1721, ў 1708 годзе, шведскія войскі зруйнавалі горад. Місія езуiтау таксама была разрабавана і спалена.

Пасля вайны горад пачаў адбудову. Будаўніцтва касцёла пад тытулам Св. Міхаіла Арханёла, Св. Барталамея і Св. Ксаверыя пачалося ў 1730 г, скончана ў 1749.

У касцёле меліся дзве сакрыстыі. Вiзiтацыя 1818 дае ўяўленне аб касцёле — павернуты фронтам да рынку, ўнутры і звонку атынкаваны, у сярэдзіне маляваны роспiсамі, з дзвюма вежамi, гонтай крыт, капліца пабочная, адна жалезнай бляхай, а другая гонтай крыты. Вежы таксама абедзве жалезнай бляхай крыты. У адной вежы гадзіннiк з боем знаходзiцца, пяць званоў.

Згадваецца адрамантаваны ў гэтым жа годзе арган "аб 12 галасах" i апісаньне ўсіх сямі алтароў. Касцёл — трохнававая базылiка з двухвежавым фасадам-нартэксам i прота-трансэптам (у рудыментарнай форме), апсiда прэсбiтэрыя мае паўкруглае завершанне, перакрыта конхай з распалубкамi, навы перакрыты крыжовымi скляпеннямi.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Мсціслаў апынуўся ў складзе Расейскай імперыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (з 1773 цэнтр павета Магілёўскай губерніі).

Пасля Паўстаньня 1830 указам імператара будынкі касцелу і калегіі былi адданы РПЦ пад Тупiчаўскi манастыр. У 1836 распрацаваны праект рэканструкцыi былога касцёла пад Мiкалаеўскi сабор — над дахам надбудаваны паўсферычны купал на круглым барабане (узведзены ў 1842), зьмянілася зьвяршэньне вежаў , перабудавуаны франтоны.

У 1877 манастыр быў зачынены, а царква былога Мікалаеўскага манастыра стала гарадскiм саборам.

Пры наведваньні ў 1913 Мсціслава біскупам Магілёўскім і Мсціслаўскім адзначалася, што "Мсціслаўскі сабор і па вонкавым выглядзе, і па ўнутранаму ўбранню і незвычайнай чысціні пакідае ўражанне вельмі радаснае".

Мікалаеўскі сабор лічыўся ў спісе помнікаў архітэктуры Беларускай ССР у 1926 і 1949. У аналагічным спісе, складзеным у 1953, Мікалаеўскі сабор ужо адсутнічаў.

Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - I. Golushko, 2017г. Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - I. Golushko, 2017г. Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - I. Golushko, 2017г. Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Варыянт з формай купалоў пасля перабудовы. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Denis Kostyukevich, 2017г. Мсціслаў. Гiпатэтычная графiчная рэканструкцыя былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Варыянт з формай купалоў пасля перабудовы. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Denis Kostyukevich, 2017г.

Пасля Другой Сусветнай вайны наплову зруйнаваны будынак быў часткова адноўлены і заняты раённым домам культуры. Пасля тут месцiлася школа-інтэрнат. У 1995-1996 пачалася рэстаўрацыя, але хутка скончылася фiнансаваньне, будынак не быў нават закансерваваны належным чынам i з тых часоў паступова стаў разбурацца.

Улетку 2017 абрынулася калона з часткай арак, якiя трымаюць скляпеньнi, што апынулiся такiм чынам у аварыйным стане. Ураджэнец Мсціслава Дзяніс Касцюкевіч (Denis Kostyukevich) двойчы звяртаўся да міністраў культуры з просьбай выратаваць будынак, нават зрабіў кранаючы відеэ-зварот. Але — "вылучыць сродкі з рэспубліканскага бюджэту на вышэйадзначаную гісторыка-культурную каштоўнасць не ўяўляецца магчымым".

З моманту першага відэазвароту не прайшло i паўгады, i падобна на тое, што праз год ратаваць ужо не будзе чаго — ужо абвалілася частка сцяны з усiмi cкляпеннямi, дах пакуль абапiраецца толькi на процiлеглую сцену i распалубкi апсiды.

Фонд "Адраджэньне Мсціслаўля"

Дзяніс Касцюкевіч разам з суполкай "Адраджэньне Мсціслаўля" намагаюцца спыніць заняпад спадчыны. На старонке суполкі можна знайсьці падрабязную інфармацыю пра гісторыю і сучасны стан кацёла, прафесійныя відэа-агляды, а таксама кантактную інфармацю удзельнікаў.

Дабрачынны рахунак Фонду — р/с BY73 BAPB 31352908100160000000, в РКЦ № 19 в г.Мстиславль филиала ОАО "Белагропромбанк - Могилевское областное управление", код BAPВBY27458 , УНП 790613221. Пасведчаньне аб рэгістрацыі № 07-014 ад 18.12.2015 года.

Справа вартая дапамогі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Мсціслаў. Выява галоунага фасада Мiкалаеўскага сабора (былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла ) 1910г. Апублiкавана - Известия императорской археологической комиссии. Выпуск 36. СПб., 1910г. Электронны рэсурс - wikipedia.org Мсціслаў. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла, прыстасаванага пад Дом культуры ў часы СССР. Арыгiнал фота - з суполкi Возрождение Мстиславля - https://www.facebook.com/mstislavlinfo/photos/a.401270540045292.1073741827.401267993378880/751159975056345/?type=3&permPage=1 Мсціслаў. Выявы былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла ў розныя перыяды яго iснавання: 
1. Першапачатковы выгляд касцёла (1730-1830гг.) гiпатэтычная рэканструкцыя, арх. В.Мацюшка 
2. Рэканструяваны i прыстасаваны пад Мiкалаеўскi сабор (1836-1930-я гг.)
3. Рэканструяваны i прыстасаваны ў савецкiя часы пад Дом культуры 1930-я - 1990-я гг.
4. Сучасны стан пасля распачатай i няскончанай рэcтаўрацыi напрыканцы 1990-х - пачатку 2000-х гг.
 Выявы з гicтарычнай даведкi па аб'екту 19-91 Памятник арх-ры XYIII-XIXвв. - комплекс б.Иезуитского монастыря в г.Мстиславле, графiчная частка (АРК,Комплексные Научные Исследования. Т.1, Минск-1991г.) Мсціслаў. Фасады былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла, перапланаванага пад праваслаўны сабор. (1836 г. РГИА) Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010, стр. 317  Электронны рэсурс - wikipedia.org Мсціслаў Мсціслаў. План перапланiроўкi былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла, перапланаванага пад праваслаўны сабор. (1836 г. РГИА) Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. ? М.: Прогресс-Традиция, 2010, стр. 317  Электронны рэсурс - wikipedia.org Мсціслаў. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла (будынак з купалам злева ад цэнтра здымка) на панараме горада. Выгляд з замкавай гары. 1872г. Апублiкавана - Tygodnik Ilustrowany. Nr. 245, 7.09.1872. S. 109. Электронны рэсурс - wikipedia.org Мсціслаў. Выява былога езуiцкага касцёла Св. Міхаіла Арханёла. Сучасны стан — здымак Nastasia Vladimirovna 2017


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com