Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Базыльянская царква св. Ануфрыя
м. Сялец, Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Мястэчка Ануфрыева (з 1976 вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Графiчная рэканструкцыя саборнай Ануфрыеўскай царквы былога базылiянскага манастыра.

Ануфрыеускi базылiянскi манастыр вядзе сваю гiсторыю ад праваслаўнага манастыра, заснаванага князем Сiмеонам (Лугвенам) Альгердавiчам у 1407, на месцы з'яўлення свайму сыну Юрыю св. Ануфрыя, якi паказаў дарогу дадому заблукаўшаму ў лесе . Пазней Юрый прывёз з Афона iкону св. Ануфрыя. Гэтая iкона, разам з выявамi фундатараў манастыра захоўвалiся ў найбольш старой з пабудоў манастыра - невялікай драўлянай царкве св. Ануфрыя.

У пачатку XVII ст. манастыр прыняў Берасьцейскую унiю і ў 1617 далучыўся да Ордэну базыліянаў. Да пачатку XIX ст. манастыр быу базылiянскiм i кiраваўся архiмандрытам. Манастырская архiмандрыя па багацьцю даходаў саступала толькі Полацкай.

Дакладны час пабудовы мураванай Ануфрыеўскай царквы, рэшткi якой, разам з рэшткамi келейнага манастырскага корпуса захавалiся да нашых дзён датуецца другой паловай XVIII - першай чвэрцю XIX ст-ст. Сама царква мае рысы як барока, так i класiцызму, так што яе пабудова (перабудова) упiсваецца ў гэты пераходны перыяд.

Згодна з iнвентаром 1823г. у манастыры былi дзве царквы, старая драўляная з 5 алтарамi i новая. Пасля пабудовы новага мураванага храма старую царкву св. Ануфрыя было вырашана не аднаўляць і на будучыню выкарыстоўваць як пахавальную капліцу "для далейшай кансервацыі парэшткаў там складзеных архіепіскапаў і многіх іншых знатных асоб".

Храм быў канчаткова дабудаваны у 1825 годзе, і 29 жніўня таго ж года яго асвяцілі ў імя св. Ануфрыя. Падоўжана-восевая кампазiцыя, распаўсюджаная ў рэнесансны перыяд, апранута ў познебарочную стылiстыку з элементамi класiцызму.

Новая мураваная царква і прымыкаючыя да яе манастырскiя карпусы ўтваралі адзіны фасад, звернуты да двара манастыра. З іншага боку, насупраць царквы, двор замыкалі пастаўленыя ў адну лінію стайні і карэтная з размешчанай паміж імі крытай ўязной брамай. У манастырскай браме з унутранага боку знаходзілася спецыяльная дошка, на якую павінен быў, паводле статуту, запісаць сваё імя кожны манах, які выходзіць за межы манастыра.

Манастыр на свае сродкі ўтрымліваў прыходскую школу. У 1803г. "на манастырскай вопратцы і харчаваннi" утрымлiвалася 10 дзяцей, якіх вучылі рускай і польскай граматыцы і спеву. Філіяльных цэркваў манастыр не меў. У астатніх уніяцкіх прыходах, размешчаных у гаспадарчых маёнтках архимандрыi былі свае царквы, якія абслугоўвала белае уніяцкае духавенства.

У будынку манастыра, як прадпісваў базыліянскі статут, захоўваўся манастырскі архіў і была абсталявана бібліятэка — 228 кніг, у тым лiку рукапiсныя. Гэта былі працы па тэалогіі, філасофіі, гісторыі, праву.

Базылiянскi манастыр быў зачынены падчас скасаваньня Берасцейскай царкоўнай унii ў 1839 г., маёмасць аддана праваслаунай царкве, але праваслаўны манастыр хутка спыніў сваё існаваньне. Ягоны храм спачатку служыў царквой для "пахатных жаўнераў" ваенных пасяленняў, а пазьней стаў прыхадскiм i праiснаваў да ўсталявання "савецкай" улады, якая пераўтварыла манастырскi корпус пад школу.

Значныя руйнаваннi храм атрымааў падчас Другой сусветнай вайны. Пасля былая святыня не аднаўлялася i з таго часу працягваецца паступовае руйнаванне. Помнiк рэспублiканскага ў жудасным заняпадзе - цылiндрычныя скляпеннi абрынулiся недзе ў 1980-я, у хуткiм часе гэты ж лёс чакае вежу-званiцу i сцены над праёмамi — паўсюль вiдаць шырокiя расколiны.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява галоўнага фасада былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Фота 1939г. Аўтар - Аляксей Вінэр. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 «Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі». Урублеўскі В., Волкаў М. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява фасадаў былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Фота галоўнага фасада - аўтарства А.Вiнэра, 1939г., фота з боку алтарнай часткi -1980-я гг. Апублiкавана - I. М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г., стар.-440-441) Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/440 Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Сучасны стан. Фота - Katsyaryna Sidarenka Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява фасада прфчтавога будынка былога базылiянскага манастыра. Фота 1939г. Аўтар - Аляксей Вінэр. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 «Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі». Вадзім Урублеўскі, Марыя Нецьвятаева, Дзяніс Лісейчыкаў. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява бакавога фасада былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Фота 1939г. Аўтар - Аляксей Вінэр. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Калекцыя лічбавых копіяў № 19 «Дакумэнты з фондаў Царкоўна-гістарычнага музэя Менскай духоўнай акадэміі». Вадзім Урублеўскі, Марыя Нецьвятаева, Дзяніс Лісейчыкаў. Электронны рэсурс - https://wikipedia.org Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). План былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Апублiкавана - Збор помнікаў гісторыі і культуры. Магілёўская вобласць 1986г.) №1769 Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/spik/mog/319 Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява iнтэр'ераў былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Фота 1980-я гг. Апублiкавана - I. М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г., стар.-442) Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/442 Ануфрыева (вёска Сялец, Мсцiслаўскага раёна). Выява iнтэр'ераў былой саборнай Ануфрыеўскай царквы базылiянскага манастыра. Сучасны стан. Фота - Nadezhda Jakusheva


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com