Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Рынкавая (Уваскрасенская) царква
месца Шклоўскае (Рыжкавiчы), Магілёўскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Шклоў — магдэбурскае месца гістарычнай Аршаншчыны, колішняя сталіца графства. Ян Караль Хадкевіч меў тытул "граф на Шклове і Мышы пан Віленскій".

Першы пісьмовы ўпамін пра Шклоў змяшчаецца ў "Запісках" З. Гербэрштэйна і датуецца 1520г. Даўняе паселішча знаходзілася на месцы сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка. У выніку ваенных спусташэнняў адбыўся перанос Шклова на цяперашняе месца. Але за сваю гісторыю Шклоў некалькі разоў "пераязджаў" з месца на месца. Адносна нядаўна лiчылася, што існавалі толькі Стары і Новы Шклоў. Вось толькi на cтарашклоўскiм гарадзішчы самыя познія знаходкі датаваліся сярэдзінай XVI ст.. а ў самім жа горадзе не было знойдзена ні адной рэчы старажытнее XVIII стагоддзя.

Белае пляма знiкла пасля таго, як у вёсцы Рыжкавічы археолагi знайшлi замчышча былога месца Шклоўскага, ля пабудаванага Хадкевiчамi замка. Драўляная Уваскрасенская царква доўгі час была галоўным шклоўскім храмам. Пасля пажару 1690 года "згарэла з усімі скарбамі, кнігамі, начыненнем, званамі, нічагусенькі не засталося..."

У 1701 г. "Шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых". Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідcтва, так званае магілёўскае барока.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772г.) Шклоў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Гістарычныя крыніцы гэтага перыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзейнічае адпаведна Уваскрасенскі манастыр. У 19 стагоддзі гэты духоўны прыстанак у Шклове вядомы тым, што ігуменам Шклоўскага Уваскрасенскага манастыра двойчы прызначаўся знакаміты Арэст - Летапісец. "Запіскі ігумена Арэста" знаходзяцца ў адным шэрагу з такімі вядомымі артэфактамі па гісторыі Магілёўшчыны, як Хроніка Быхаўца, Баркулабаўская хроніка, "Магілёўская хроніка" і іншыя.

Шклоў, РБ Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль - А. Невар. 2017г Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль - А. Невар. 2017г Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - А. Грудзiна 2017г. Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - А. Грудзiна 2017г. Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - А. Грудзiна 2017г. Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Графiчная рэканструкцыя рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - А. Грудзiна 2017г.

Пры "савецкай уладзе" у 1930-я храм быў адабраны у вернікаў. З успамінаў мясцовага жыхара (А.А.Рэвякі), хата якога знаходзілася непадалёк ад адпаведнага храма : "У мясцовых жыхароў была вельмі моцная рэлігійнасць. Пры закрыцці тутэйшай Уваскрасенскай царквы ў гады ваяўнічага атэізму 30-х годоў жыхары баранілі храм і нават скінулі са званіцы аднаго з актывістаў-бязбожнікаў. Царкоўныя абразы і кнігі вернікі абаранілі і захоўвалі ў сваіх хатах."

У пачатку вайны (лета-восень 1941 г.) на Рыжкаўскім ускрайку фашысты зрабілі габрэйскае гета. Людзей размяшчалі не толькі па хатах, а і проста на прыдняпроўскім лузе побач з будынкам Уваскрасенскай царквы. Царкоўны будынак быў адзіным прытулкам для гэтых змучаных людзей у непагадзь. Пад час вайны, нямецкія акупанты, таксама выкарыстоўвалі будынак царквы як майстэрню па рамонту зброі і іншых гаспадарчых патрэб".

У пасляваенны час мураваны будынак Уваскрасенскай царквы са званіцняй па-ранейшаму ўзвышаўся над наваколлем. Шклоўскія старажылы сцвярджаюць, што ў 50-х гадах на будынку храма яшчэ знаходзілася нават шыльда, якая паведамляла аб архітэктурнай каштоўнасці пабудовы. Але дзесці ў пачатку 60-х гадоў царкву ўзарвалі. (выкарыстаны асобныя фрагменты з артыкула Грудзіна А.П., Крыніца: НАША СЛОВА № 18 (1065) 2.05.2012г.)

У 2003г. на месцы былога храма праводзіліся археалагічныя даследванні навукоўцамі з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук В. Ляўко. Курганы, што на месцы былога храма, як i курганы былога касцёла і кляштара дамініканцаў, што знаходзяцца непадалёк, як i рвы, на якiх некалі мясціўся старажытны замак - Усе гэтыя мясціны патрабуюць далейшых навуковых даследванняў.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Паваенныя фотаздымкі Уваскврасенскай царквы захаваліся ў архіве Міхаіла Кацара (публікацыя Антона Астаповiча). Агульны выгляд Шклова на панараме з малюнка XVIIIст.(пасля пажару 1769 г.). Сумяшчэнне аб'ектаў з агульнай панарамы месца Шклоўскага з сучасным аэрафотаздымкам ад Мiколы Волкава.

Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Выява рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Паваенны фотаздымак (1940-я гг.) Архіў Міхаіла Кацара. Апублiкавана - Facebook-старонка Антона Астаповiча. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/92/Sklou%2C_Zamkavaja._Шклоў%2C_Замкавая_%281940-49%29.jpg Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Выява рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Паваенны фотаздымак (1940-я гг.) Архіў Міхаіла Кацара. Апублiкавана - Facebook-старонка Антона Астаповiча. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/fb/Sklou%2C_Zamkavaja._Шклоў%2C_Замкавая_%281940-49%29_%282%29.jpg Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Выява рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Паваенны фотаздымак (1940-я гг.) Архіў Міхаіла Кацара. Апублiкавана - Facebook-старонка Антона Астаповiча. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/e/e3/Sklou%2C_Zamkavaja._Шклоў%2C_Замкавая_%281940-49%29_%283%29.jpg Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Выява рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Паваенны фотаздымак (1940-я гг.) Архіў Міхаіла Кацара. Апублiкавана - Facebook-старонка Антона Астаповiча. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/00/Sklou%2C_Zamkavaja._Шклоў%2C_Замкавая_%281940-49%29_%284%29.jpg Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Агульная панарама з малюнка XVIIIст.(пасля пажару 1769 г.) Фрагмент з выявай рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Апублiкавана - Артыкул на старонцы Мiколы Волкава ў Livejournal (http://wouk.livejournal.com/20882.html). Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/0d/Sklou._Шклоў_%28XVIII%29.jpg Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Сумяшчэнне аб'ектаў з агульнай панарамы месца Шклоўскага на малюнку XVIIIст.(пасля пажару 1769 г.) з сучасным аэрафотаздымкам. Апублiкавана - Артыкул на старонцы Мiколы Волкава ў Livejournal (http://wouk.livejournal.com/20882.html) Месца Шклоўскае (Рыжкавiчы). Сучасны фотаздымак на месцы рынкавай (Ўваскрасенскай) царквы. Апублiкавана - фота пазычана з неабсяжных прастораў iнтэрнэта


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com