Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі   Па-за межамі РБ

Касцёл Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў
Любяшоў, Украіна

Гісторыя і рэканструкцыя

Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў

Першы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Любяшоў змяшчаецца ў Літоўскай метрыцы і датуецца 18 верасня 1484 ("Дэкрэт аб падзеле маёнткаў Альбяза, Любяшова, Біскупіча і Роснага з сёламі паміж М. Даркгевiчам і Я. Давайновiчам"), што ўскосна сведчыць аб тым, што паселiшча нашмат старэй, паколькі Любяшоў ужо быў, развіваўся і нават праз суд дзялілі яго навакольныя маёнткі.

Пад 1516 паселішча таксама узгадваецца ў судовым дакуменце "Пастанова па скаргах княгіні Пятрухны Глінскай і яе сястры Варвары Станковіч на іх зяця Юрыя Рачка, суддзю Бельскага, які ўхіляецца ад падзелу Любяшова і іншых маёнткаў, што засталіся па іх маці". Гэта хіба што першая згадка пра род Глінскіх, які ўвайшоў у беларускую літаратуру дзякуючы Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу і яго гумарыстычнаму твору "Пінская шляхта".

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай Любяшоў, як i ўся тэрыторыя былога Пiнскага княства, адміністрацыйна ўваходзіць у склад Пінскага павета Берасцейскага ваяводства. У 1565-1566 Пiнскае княства пасля ад'езду тагачаснай яго ўладальнiцы каралевы Боны Cфорцы ў Італію, было перададзена яе сыну Жыгімонту Аўгусту, які пераўтварыў яго ў староства.

Па некаторых звестках крыху раней, у 1547 Любяшоў пераходзіць у валоданне графа Льва Абразцова i далейшым, пасля падпісання Люблінскай уніі 1569, Любяшоў разам з навакольлем, перайшоў у склад Кароны Польскай, што не стыкуецца аднак з тым, што на мапах ён пазначаны ў складзе Берасцейскага ваяводства Вялiкага Княства Лiтоўскага.

У складзе Расейскай Iмперыi i ў II Рэчы Паспалiтай - Любешыў у складзе Пiнскага павета Мiнскай Губернii i Пінскага павета Палескага ваяводства адпаведна.

Да i пасля далучэння Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi ў склад СССР з 17.09.1939 па 04.12.1939 спачатку ў складзе БССР, але ўжо з 18.01.1940 Любешыў - раённы цэнтр Валынскай вобласцi УССР.

Але вернемся ў 1686 - Пінскі падкаморы і маршалак, адначасова вялікі крайчы літоўскі, вялікі падчашы літоўскі, надворны і вялікі маршалак літоўскі, а напрыканцы жыцця граф - Ян Караль Дольскі заснаваў у Любяшове калегіум айцоў піяраў, які зрабіўся значным адукацыйным цэнтрам у эпоху асветніцва (у 1788г. тут вучыліся 75 юнакоў), здабыў славу важнага еўрапейскага вучылішча.

Любяшоў, Украіна Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г. Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г. Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. 3D-мадэль by А. Nеvar 2018г.

Калегіум прымаў у свае лавы не толькі шляхецкіх дзяцей, але і звычайных сялян, навучаліся тут каталікі побач з праваслаўнымі, пратэстантамі і іудэямі, у сценах вучэльнi не мела месца дыскрымінацыя ані паводле рэлігійнай, ані паводле нацыянальнай прыналежнасці.

Цiкава, што ў 1753-1758 у Любяшоўскім піярскім калегіуме навучалiся браты Тадэвуша Касцюшкi - Юзаф i Андрэй Тадэвуш Банавентура.

З даследванняў Р. М. Шеретюка дазнаемся, што будаўніцтва першага драўлянага касцёла ў гонар святога Апостала Яна Евангелiста пачалося 10 красавіка 1689 Антоніем Машынскiм.

Унутры яго размяшчаліся пяць алтароў. Заснавальнік распарадзіўся перанесці ў гэты касцёл цудатворны абраз Божай Маці, які дагэтуль знаходзіўся ў радавым маёнтку Дольскіх у Целяханах.

А ўжо будаўніцтва мураванага касцёла піяраў у Любяшове адбылося больш чым праз паўстагоддзя (1745) і працягвалася доўгіх 17 гадоў.

Папа Рымскі асабіста кантраляваў гэтае будаўніцтва, паколькі ў Любяшове амаль 20 гадоў знаходзілася рэзідэнцыя яго нунцыя, то бок амбасадара.

У 1762 будаўнiцтва было скончана. У плане любяшоўскі Касцёл Святога Яна Евангеліста ўяўляў сабой крыж, меў па баках дзве капліцы і чатыры франтоны, кожны з якіх завяршаўся вялікім жалезным крыжам.

Перад касцёлам знаходзіліся дзве каменныя калоны, на якіх стаялі каменныя фігуры Маці Божай (ласкавай) і Іосіфа (Абручніка). Побач знаходзілася драўляная званіца, у якой было чатыры званы: самы вялікі звон меў вагу 1677 фунтаў, сярэдні-300, менш-206 і самы маленькі - усяго 60.

Касцёл i кляштарныя пабудовы моцна пацярпелi падчас падзей Першай сусветнай вайны. У міжваенны перыяд на тэрыторыі Другой Рэчы Паспалітай, у склад якой уваходзілі і землі Валыні, праводзіліся дастаткова маштабныя працы па рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў.

На першых вядомых фота Любешава (1910-1914), дзе будынкi зафiксаваны яшчэ без атрыманых падчас вайны пашкоджанняў, касцёл ужо быў без вежаў i некаторага зафiксаванага на абмерным чарцяжы дэкору. Калi вежы былi разабраны (i цi былi ўвогуле дабудаваны) - невядома.

Таксама трэба ўзгадаць пра шматлiкiя роспiсы iнтэр'ераў касцёла. Пакінуў вышэй згаданы даследчык і памяць пра поўныя драматычнага выразу статуі маці Божай і святога Іосіфа, ацалелыя падчас бамбардзіроўкі касцёла без малейшых пашкоджанняў.

Такім любяшоўскі касцёл выглядаў у 30-я гады ХХ ст.

Аднак у савецкі час ён быў зруйнаваны. Уладамі было прынята рашэнне не аднаўляць яго, а цалкам знесці, што i адбылося 17 ліпеня 1969.

Такім чынам, на сёння ад будынка касцёла Св. Яна Евангелiста нiчога не засталося, а ў ацалелых памяшканнях слаўнай ў мінулым піярскай навучальнай установы размясціліся раённая друкарня, рэдакцыя газеты ды Аддзел адукацыі і навукі.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Выява касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў на панараме мястэчка. Фота пачатку XXст. (да 1918г.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота пачатку XXст. (1914-1918гг.) Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay de i сайт Пятра Краўчука Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Author - dr. Kozubowski; Апублiкавана - Minszczyzna w zbiorach Stanislawa bar. Dangla Крынiца - Вiртуальны музей Museum Tomatorum. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi фасадаў i iнтэр'ераў касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота першай паловы XXст. (1920-1922гг.) Крынiца - wbc.poznan.pl; Апублiкавана - артыкул ВолиньPost. Электронны рэсурс - http://zaxid.media Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота першай паловы XXст. (1929г.) Author - Stanislaw Bochnig; Крынiца - IS PAN 0000011105, IS PAN..., IS PAN 0000011111, IS PAN 0000011132. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота першай паловы XXст. (1929г.) Author - Stanislaw Bochnig; Крынiца - IS PAN 0000011127, IS PAN 0000011126, IS PAN 0000011124, IS PAN 0000011129, IS PAN 0000011133, IS PAN..., IS PAN 0000011114. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота першай паловы XXст. (1929г.) Author - Stanislaw Bochnig; Крынiца - IS PAN..., IS PAN 0000011119, IS PAN 0000011121, IS PAN..., IS PAN..., IS PAN.... Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Выява iнтэр'ераў касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Выява другой паловы XIXст. (1873г.) Author - Jozef Sosinski wg Wandalina Czarneckiego (Rysowal na miejscu Czarnecki); Апублiкавана - Tygodnik Ilustrowany. Nr. 274, 29.03.1873. S. 158; From: POLIART Beata Kalke (Tworog, Poland) Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi iнтэр'ераў касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота пачатку XXст. (1910-1914гг.) Author - dr. Kozubowski; Апублiкавана - Minszczyzna w zbiorach Stanislawa bar. Dangla Крынiца - Вiртуальны музей Museum Tomatorum. Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org/wiki/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Калаж з выявамi iнтэр'ераў касцёла Св. Яна Евангелiста кляштару пiяраў. Фота першай паловы XXст. (1922 г.) Крынiца - фотаархiў Ягелонскага Унiверсiтэту ў Кракаве; Апублiкавана - артыкул ВолиньPost. Электронны рэсурс - http://www.hroniky.com/ Любешыў, або Любяшоў (Валынская вобласць Украiны, былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Піншчыны) Выявы фасаду i плана кляштару пiяраў. Крынiца - Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР том 2, стр.92; Элетронны рэсурс - http://ua.vlasenko.net/


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com