Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Траецкая манастырская царква
Белая Царква, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Белая Царква. Графiчная рэканструкцыя Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Выгляд на пачатак XXст. па апошняй перабудове.

Белая Царква — вёска на беразе возера Чарэйскае (раней возера Галаўля). Верагодна, атрымала сваю назву ад белага колеру атынкаваных сцен манастырскай царквы, пабудаванай канцлерам ВКЛ Львом Сапегай у 1599 (па некаторым iншым звесткам закладзенай яшчэ па фундацыі Багдана Сапегі напрыканцы XV ст.). Троіцкая царква была добрым прыкладам архітэктуры позняга барока

Драўляны манастыр пры царкве Св.Троiцы на беразе возера быў заснаваны Смаленскім біскупам (ад 1475 — мiтрапалiт Кiеўскi i ўсяе Русi) Мiсаiлам яшчэ у 1454. Калі ў 1495 Багдан Сапега стаў уладальнікам Чарэйскага княства, уладыка Місаіл перадаў яму правы патранату над Чарэйскім манастыром св. Тройцы з перадачай гэтага права ў род князёў Сапегаў.

Чарэйскі манастыр быў мужчынска-жаночым, што характэрна для глыбокай даўніны. Пазней стаў мужчынскім, але калі гэта адбылося, дакладна невядома.

Напрыканцы XVI ст. Чарэйскі манастыр "спусцеў", i менавiта з імем вялікага канцлера ВКЛ звязана яго ўзнаўленне. Атрымаўшы Чарэю, Леў Сапега "дзеля большай хвалы Божья, да душеўнаму свайму збавеньню, на памяць сабе, продком i родзiчом" пабудаваў на востраве другі ужо мураваны манастыр і царкву пры ім (закладзены ў 1597-98 ).

Асабістым унёскам Льва Сапегі ў новабудаваны манастыр былі напрастольны срэбраны крыж (да рэвалюцыйных падзей 1917 захоўваўся ў Магiлёўскiм царкоўна-археалагiчным музеi), плашчаніца, цудатворны вобраз Черейской маці Божай.

У манастырскім запісе ад 20.01.1599 Леў Сапега абавязваўся скончыць пачатыя будынкі царквы і манастырскага корпуса, пакінуць за сабой і нашчадкамі права патранату над абодвума манастырамі і не ўводзіць там "акрамя грэчаскай" аніякай іншай веры, а насельнікам манастыра даў права выбіраць са свайго асяродьдзя толькі такога ігумена, які будзе "закону гречэскага" (тэрмін "праваслаўе" існаваў толькі ў Маскоўскім царстве і тычыўся толькі маскоўскай царквы).

Але ўжо ў 1601 першый жа настаяцель ігумен Ісаія прыняў Унію і перавёў Троiцкi манастыр ва уніяцкую веру, засяродзіўшы ў сваіх руках кіраванне Чарэйскiм манастыром i Ануфрыеўскiм (каля Мсцiслава).

З цягам часу Чарэйскі манастыр прыйшоў у заняпад. У 1804 годзе, напрыклад, у Троiцкiм манастыры былі толькі 4 манахі і 1 клірык. Ад 1834 манастыр скасаваны, а царква засталася прыхадской.

Белая Царква, РБ Белая царква. Графiчная рэканструкцыя Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Выгляд на пачатак XXст. па апошняй перабудове. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Сергей Плыткевич Белая царква. Графiчная рэканструкцыя Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Выгляд на пачатак XXст. па апошняй перабудове. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Сергей Плыткевич Белая царква. Графiчная рэканструкцыя Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Выгляд на пачатак XXст. па апошняй перабудове. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Сергей Плыткевич

За савецкім часам, у 1929 годзе, царкву зачынiлі, скінулі ў возера звон (верагодна там ён знаходзiцца і цяпер). Мелiся нават зруйнаваць сам будынак: чаплялі тросы, цягнулі трактарамі, але не атрымалася з-з вельмі таўстых і моцных сцен. У выніку зрабілі ў яе сценах склад.

Сёньня тамтэйшыя мешканцы мараць аб аднаўленні храма, у 2016 падпісаныя дакументы, і зруйнаваны будынак царквы адышоў да Новолукомльскага прыходу (паводле артыкула СБ "Белая церковь с чёрной отметиной" ад 19.12.2016).

Настаяцель айцец Аляксей робіць усё магчымае, каб перарэгістраваць яе як аб'ект, які падлягае рэканструкцыі, інакш аднаўленне будзе немагчыма.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Белая царква. Галоўны фасад Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Фота пачатаку XXст (не пазней 1916г.). Аўтар - K. Skarevic (К. Скарэвіч) Электронны рэсурс - orda.of.by Белая царква. Бакавы фасад Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Фота першай чвэрцi XXст. (не пазней 1939г.). Апублiкавана - Матар'ялы Віцебскае экспедыцыі Юркі Віцьбіча (ARCHE. № 4, 2009) Электронны рэсурс - https://commons.wikimedia.org Белая царква. Выява Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Фота другой паловы XXст. Апублiкавана - Энцыклапедычны даведнiк Архітэктура Беларусі 1993 г. Электронны рэсурс - orda.of.by Белая царква. План Tроiцкай царквы Троiцкага (Белацаркоўскага) манастыра. Апублiкавана - Збор помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць, стар. 444, I.М. Слюнькова (Манастыры усходняй i заходняй традыцый. Спадчына архiтэктуры Беларусi - М.:Прогресс-Традиция 2002г. 408 стар.) Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/408 Белая царква. Траецкая царква, сучасны выгляд. Арыгінальнае фота — Katsyaryna Sidarenka, 2014.  Электронны рэсурс - wikipedia.org


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com