Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Базыліянская царква св. Пятра і Паўла
Глыбокае, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петра-Паўлаўскай унiяцкай царквы былога кляштару базылiянаў.

Адным з самых яскравых помнікаў "віленскага барока" з'яўляецца мужчынскі базыліянскі кляштар у Беразвеччы (цяпер раён горада Глыбокага). Польскія аўтары міжваеннага перыяду называлі царкву ў Беразвеччы найдасканалейшым узорам гэтага стылю.

Разам са св. Сафіяй ў Полацку, адбудаванай уніятамі ў 1750 пасьля знішчэньня маскоўскім войскам за часам Паўночнай вайны 1700-1721 і бажніцай Апекі Маці Божай у Оршы, храм можа служыць трэцім прыкладам варыяцыі на тэму цэнтрычнага, крыжовага ў плане, трохнававага базыльянскага двухвежавага храма.

Паводле даследванняў I. М. Слюньковай, заснаваў кляштар ваявода і стараста мсціслаўскі Юзаф (Язэп) Корсак. Ён памёр у 1643г., і ў гэтым жа годзе быў закладзены кляштар (першапачаткова драўляны). Пры iм была створана парафія і школа для дзяцей шляхты і грэка-каталіцкіх сьвятароў (спачатку 4-х класная, пазней 6-класная). Для навучэнцаў нават было пубудавана часовае жытло. Многія святары, якія працавалі ў навакольных цэрквах, выйшлі з Беразвецкай школы.

Каменны храм быў змураваны на змену драўлянаму ў 1756-1763, i разам з унутраным аздабленнем і алтарамі быў скончаны да 1768г.

Падобна Сафійскаму сабору ў Полацку і Рынкавай царкве ў Віцебску, Беразвецкi храм галоўным фасадам быў арыентаваны на поўдзень. Комплекс дапаўнялі школа, гаспадарчыя пабудовы, сад, абнесеныя мураванай сцяной з брамай, выкананай у адзіным стылi з царквой.

Заблытаным і не да канца ясным застаецца пытанне аб аўтарстве храма і кляштарных пабудоў у Беразвеччы. Дакументальна вядома аб удзеле ў яго будаўніцтве ў 1753-1756гг. вядомага архітэктара і разьбяра, які працаваў пры дамініканскім кляштары ў Вільнi — Яна Валенты Дiдэрштэйна.

Icнуе версiя аб аўтрастве Я. Глаўбiца на той падставе, што ў 1748-1765 ён працаваў у Полацку i Струнi. У той перыяд Я. Глаубiц вёў такую вялiкую i маштабную практычную працу, удзельнiчая ў будаўніцтве мноства храмаў розных канфесій, раскіданых па вялiкай тэрыторыі былога ВКЛ, што наўрад ці яго роля магла быць вызначальнай ў стварэнні беразвецкай святыні.

Як лічыў той жа Ф. Марэлоўскi, Я. Глаўбiц не быў творцам стылю, але ў дасканаласці авалодаў ім пасля знаёмства з архітэктурай Сафійскага сабора ў Полацку. Усе стылістычныя прыёмы віленскага барока, характэрныя для полацкай Сафіі, атрымалі ў Беразвецкай царкве далейшую распрацоўку.

Пасля скасаваньня Берасьцейскай унii ў 1839 годзе кляштарны комплекс нейкi час заставаўся безгаспадарчым, пазней перададзены РПЦ. У 1874 г. па патрабаваннi былога вiленскага генерал-губернатара А. Патапава мужчынскi манастыр быў скасаваны.

У 1901г. па хадайніцтву архiепiскапа Лiтоўскага i Вiленскага тут быў адчынены жаночы манастыр, а пры ім - 2-х класная настаўніцкая школа. У 1919 годзе былая царква аддадзена каталікам. Касцёл меў тытул святых Пятра і Паўла, функцыянаваў як вайсковы. (У мурах кляштара стаяў спачатку аддзел уланаў, пазней полк Корпуса Аховы Памежжа).

Глыбоцкі пробашч кс. Антоні Зенкевіч рабіў намаганьні, каб касцёл зрабіць цэнтрам грэка-каталіцкай парафіі. Гэтую ідэю не падтрымала кіраўніцтва Віленскай архідыяцэзіі, якое не падтрымлівала ідэю ўсходняга каталіцкага абраду.

У 1930-ыя гг. адбылася рэстаўрацыя комплексу былога базыльянскага кляштара, а таксама праведзены яго абмеры і фотафіксацыя. Актыўны ўдзел у гэтым прымалі Ф.Рушчыц, Я.Булгак, Ю.Клос, А.Ромер і іншыя.

Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Зьміцер Лупач - 2016г. Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Зьміцер Лупач - 2016г. Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Зьміцер Лупач - 2016г. Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. 3D-мадэль, фотамантаж by А.Невар, арыгiнальны фотаздымак by darriuss - 2015г Беразвечча (Глыбокае). Графiчная рэканструкцыя Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Зьміцер Лупач - 2016г.

У 1939 годзе, пасля аб'яднаньня Заходняй Беларусі і БССР, у касцёле і кляштары была створана вязніца НКВД. У чэрвені 1941 г., перад прыходам немцаў, на тэрыторыі турмы адбываліся масавыя забойствы вязняў. Большую частку вязняў НКВДоўцы пагналі пешшу на ўсход і расстралялі ў дарозе каля Улы.

Нацысты стварылі ў Беразвеччы турму і лагер для ваеннапалонных. Па афіцыйных дадзеных, там загінула каля 27.000 чалавек.

У 1944-м Саветы працягнулі выкарыстоўваць кляштар як вязніцу, турма строгага рэжыму знаходзіцца тут і ў наш час. 02.04.1949 кіраўніцтва Полацкага аблвыканкама, адказваючы на просьбу Глыбоцкага райвыканкама, дазволіла разабраць царкву ў Беразвеччы на цэглу, разборка расцягнулася на некалькі год.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Беразвечча (Глыбокае). Галоўны (паўднёвы) фасад Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1930-х гг. Аутар - Я.Булгак. Апублiкавана - Т. В. Габрусь Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока, Мiнск, 2001г. стар. 178. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/178 Беразвечча (Глыбокае). Паўночны фасад Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1930-х гг. Аўтар - Я.Булгак. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -487стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/486 Беразвечча (Глыбокае). Выява Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1930-х гг. Аўтар - Я.Булгак. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -488стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/488 Беразвечча (Глыбокае). Выява Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1930-х гг. Аўтар - Я.Булгак. Апублiкавана - Cлюнькова И.Н. - Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси - М.:Прогресс-Традиция-2002г. -486стр. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/slyunkova/mvizt/486 Беразвечча (Глыбокае). Выява Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1920 -1930-х гг. Апублiкавана - старонка darriuss-а у livejournal,com Электронны рэсурс - https://darriuss.livejournal.com/632417.html Kastus Shytal: Гэтая паштоўка з выявай царквы ў Беразвеччы была выдадзена ў 1938 годзе накладам 400.000 асобнікаў. Мы яе набылі! Каштавала 20 злотых. (Каля 10 рублёў). Беразвечча (Глыбокае). Выява iнтэр'ерау алтарнай часткi Петрапаўлаўскай царквы былога кляштару базылiянаў. Здымак 1930-х гг. Аутар - Я.Булгак. Апублiкавана - Т. В. Габрусь Мураваныя харалы. Сакральная архiтэктура беларускага барока, Мiнск, 2001г. стар. 180. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/180


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com