Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Францысканскі касцел св. Антонія
Губіна (Камень), Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Губiн (суч. Губiна). Графiчная рэканструкцыя касцела Св. Антонiя былога францысканскага кляштара. Выгляд на перыяд пачатку XXст.

Веска Губiна знаходзiцца ў азёрным краі нездалёк ад Лепеля па дарозе на Улу. Гicтарычны Губін здаўна знаходзіўся ва ўладанні роду Пакашаў, тут пэўны час месьцілася іхняя рэзідэнцыя.

Дзякуючы ксяндзу Язафату Жыскару (1868 - 1919), які даследаваў гісторыю каталіцкіх парафій на беларускіх землях, а таксама айцу-капуцыну Яну Фібеку, якi пасёньня займаецца яе вывучэньнем, да нас дайшлі некаторыя звесткі пра тутэйшыя сьвятыні.

У 1714 полацкі стольнік Ян Пакаш будуе ў Губіне касцёл пры якім дзейнічаў кляштар францысканцаў. Касцёл кансекраваны пад тытулам св. Антонiя. Крыху пазней, у 1759, побач з касцёлам быў пабудаваны мураваны двухпавярховы кляштар. У касьцёле было 3 алтары, галоўны зь якіх у імя Марыі Панны. Зьвяртаў на сябе ўвагу бочны алтар Найсьвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай. Пры плябаніі існавала бібліятэка і багаты архіў айцоў францішканаў.

Да Расейскай Iмперыi мясцовасць патрапiла ў вынiку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793.

Цягам Паўстаньня 1830 францысканскія кляштары актыўна падтрымлівалі інсургентаў — там захоўваецца зброя для паўстанцаў, знаходзяць прытулак параненыя. Пасьля здушэньня паўстаньня царская ўлада скасавала дзейнасьць Ордэна ў межах імпэрыі. Частка маемасьці францішканцаў была перададзена каталіцкім касцёлам.

Даўней парафіяльны касцёл быў ў Камені. Ад 1833 парафія была перанесена ў Губіна. Уладары Губіна пасля Пакашаў - Сялявы і Шырыны, працягваюць падтрымліваць ужо парафiяльны касцёл. На пачатку XX ст. у Губіне шматлікіх манахаў замяшчае адзіны ксёндз. Парафія раскінулася вельмі шырока, да яе далучана некалькі скасаваных парафій: Чашнікі, Кублічы, Бела-Камень. Налічвала 1815 вернiкаў.

Зараз жа ўсё часцей маёнткі занепадаюць. Сядзелі тут калісьці заможныя роды Рэутаў, Корсакаў, якім каралі даравалі вялікія ўладанні, сёння ад іх тут бачым толькі руіны. Тое старажытнае, калісці пышнае Паазёр'е сёння свеціцца пусткамі.

У 1929г. у Губінскім касцёле правялі апошнюю службу, пасля чаго храм зачынілі. З вежаў знялі крыжы і ператварылі былую святыню ў клюб.

Губіна (Камень), РБ Губiна (Камень). Графiчная рэканструкцыя касцела Св. Антонiя былога францысканскага кляштара. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, Арыгiнальнае фота - A. Kuzmin. 2017г. Губiна (Камень). Графiчная рэканструкцыя касцела Св. Антонiя былога францысканскага кляштара. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, Арыгiнальнае фота - A. Kuzmin. 2017г. Губiна (Камень). Графiчная рэканструкцыя касцела Св. Антонiя былога францысканскага кляштара. Выгляд на перыяд пачатку XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, Арыгiнальнае фота - A. Kapchikov. 2017г.

Будынку пашчасцiла захавацца не пашкоджаным i не зруйнаваным падчас Другой сусветнай вайны, ён ужо быў прыстасаваны пад свіран, але на пачатку 1960-х мясцоваму калгасу спатрэбiлася цэгла для будаўнiцтва кароўнiка.

"Старшыня калгаса звярнуўся да вайскоўцаў… Прыехала шмат салдат і камандзіраў. Сабралі каля канторы вяскоўцаў, сагналі дзяцей з дахаў, вывелі за аселіцу, а вёску ачапілі. Прагучаў моцны выбух... Далей калгаснікі ўзяліся за справу — хтосьці разбіваў глыбы, хтосцi цягаў цэглу да кучы. Працавалі амаль тыдзень i нарыхтавалі дастаткова будматэрыяла. Друз вывезлі на гразкія дарогі ў Макараўшчыну і ад клуба да шашы на Улу..." (А. Собаль "Губенскi касцёл супраць савецкай армii")

З некалі былога велічнага касцёла засталіся толькі вежа і рэшткі муроў, якія так і не змаглi разбурыць.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Губіна (Камень), Францысканскі касцел св. Антонія. 1913 Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 404. Электронны рэсурс - be-tarask.wikipedia.org Губіна (Камень), Францысканскі касцел св. Антонія. 1913 Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 404. . Электронны рэсурс - be-tarask.wikipedia.org Губіна (Камень), Францысканскі касцел св. Антонія. Інтэр'ер. 1913 Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 404. . Электронны рэсурс - be-tarask.wikipedia.org Губіна (Камень), Францысканскі касцел св. Антонія. Сучасны стан. Арыгiнальнае фота - A. Kuzmin.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com