Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымке history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы
Асвея, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Асвея (Верхнедзвiнскi раёон) Графiчная рэканструкцыя касцёла пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў. Місіянеры, лазарысты, Кангрэгацыя місій, вікенційцы (лац.: Congregatio Missions) — каталіцкая мужчынская кангрэгацыя* , заснаваная Св. Вікенціем дэ Полем у XVII стагоддзі. Галоўныя кірункі дзейнасці — пропаведзь Евангельля сярод бедных, каталіцкая адукацыя, місіянерская дзейнасць. (*Кангрэгацыя — хаўрус кляштароў, прыняўшых адзін агульны устаў, мніхскі ордэн.)

Асвея — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, размешчана на паўднёвым мысе Асвейскага возера. Першы пісьмовы ўпамін пра Асвею («Асьвей») змяшчаецца ў дамове паміж вялікім князем Аляксандрам і маскоўскім царом Іванам III і датуецца 1503г. У 1505г. Аляксандар перадаў паселішча ваяводу полацкаму Станіславу Глебавічу, пазьней яно перайшло ва ўладанне роду Кішкаў. У XVI ст. Асвея — цэнтр воласці Полацкага ваяводства. З 1600 г. многія землі па рэках Сар'янка, Росіца і Заходняя Дзвіна пераходзяць ва ўладанне канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі, i ў 1606г. ваявода віцебскі Станіслаў Кішка прадаў маёнтак канцлеру Льву Сапегу.

Двойчы ў 1616 і 1633 гадах Асвея пацярпела ад маскоўскіх захопнікаў. У сярэдзіне XVII стагоддзя Асвея належала Казіміру Львовічу Сапегу. А з 1656г. – Казіміру Паўлавічу Сапегу. У 1695 годзе мястэчка атрымала статус горада. У XVII—XVIII стагоддзях праз Асвею праходзіў гандлёвы шлях з Масковii ў Інфлянты, Жамойць, Прусію, двойчы на год (2 траўня і 28 чэрвеня) тут праводзіліся кірмашы. З 1689 па 1758гг. тут знаходзiлася езуiцкая мiсiя.

У канцы першай паловы XVIII стагоддзя маршалак Вялікага княства Літоўскага Іван Сапега саступіў Асвею Ежы Мiкалаю Гiльзену, смаленскаму епіскапу. Гэтыя ўладанні новы гаспадар атрымаў яшчэ перад сваім прысвячэннем у сан епіскапа (16 лютага 1746г. у Варшаве). Польскі гісторык Густаў Монтейфель адзначае, што Ежы Мікалай Гильзен «быў рады пасяліцца ў Асвейскiх уладаннях, бо ўласнай рэзідэнцыі не меў».

Сапраўдны росквіт Асвеі пачынаецца з 1749 г., калі яе ўладальнікам становіцца менскі ваявода Ян Аўгуст Гильзен, аўтар «Кронікі інфлянцкай». Браты Гильзены - Ежы і Ян былi ініцыятарамі будоўлi знакамітага палаца, рамантычнага парка ля яго, фундавалi сродкi на касцёл i кляштар мiсiянераў i запрасiлi сюды сясцёр міласэрнасці, якія заснавалі шпіталь (1759г.). Пасля cмерцi Яна Аўгуста Гильзена (1767г.) яго жонка Канстанцыя Гільзен, выконваючы волю мужа, фундатавала сродкi на будоўлю мураванага касцёла. Мураваны шпiталь быў пабудаваны таксама пад яе патранажам.

Асвея, РБ Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Графiчная рэканструкцыя касцёла Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - Сяргей Харэўскі. 2017г. Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Графiчная рэканструкцыя касцёла Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў. 3D мадэль, фотамантаж - А. Невар. Арыгiнальнае фота - Сяргей Харэўскі. 2017г. Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Парэшткi на месцы касцёла былога кляштара мiсiянераў. Фота - Сяргей Харэўскі. 2017г.

Касцёл пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы, пабудаваны ў 1782г. (ужо пасля далучэння да Расейскай імпэрыі ў вынiку першага падзелу Рэчы Паспалiтай) па праекту архiтэктара Антонiя Парака, быў мураваны, у стылi барока. Перад касцёлам стаяла сажнёвае ўкрыжаванне, насупраць амбоны — алтар з фігурай Пана Езуса. Асвейскі касцёл меў размалёваны звод, у зале было шмат ляпных упрыгожванняў: у алтары стаялі фігуры апосталаў. На той час у асвейскай парафіі налічвалася 3120 вернікаў. Пасля смерці сына Яна Аўгуста - Юзафа, асвейскi маёнтак з 1786 г. пераходзіць да графоў Шадурскiх, адзін з прадстаўнікоў якіх, Уладзіслаў, разарыў гэты маёнтак.

У часы Расейскай імперыі статус Асвеi панiжаецца, яна зноўку становiцца мястэчкам, цэнтрам воласці Дрысенскага павета. З 1836г. кляштар скасаваны, касцёл становiцца парафiальным (фарным). Зруйнаваны ўжо пры савецкай уладзе у 1937г. пад падставамi "палохаюцца дзеці", "старыя дурнеюць, спакушаюць моладзь" ... Перад выбухам быў зладжаны пагром: з касцёла цягнулі ўсё, што было магчыма. Усё іншае – харугвы, вянкі, іконы, розныя прыналежнасці – пабілі і папалілі на вогнішчы прама перад касцельным ганкам. За дзень да выбуху апавясцілі жыхароў бліжэйшых дамоў, каб заклеілі шкло на вокнах... Выбух абрынуў толькi дах i скляпеннi, сцены расцягвалi ўжо трактарамi...

Да нашага часу тут захаваліся парэшткi палаца Гільзэнаў і Шадурскіх (1782) і шпіталь місіянэраў, якi з'яўляецца адным з самых старых помнікаў архітэктуры ў раёне. Таксама помнiкам з'яўляецца Асвейскі парк з рэшткамі некалі знакамітага палаца. На месцы касцёла ўтварыўся штучны пагорак з цэглы і будаўнічага друза, на якім месцамі бачны рэшткі падмуркаў і сценаў.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Страыя фотаздымкі касцела захаваліся у выданьні Zyskar F. J. "Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych." T. 1. Таксама выяву будынка можна пабачыць на акварэлi Напалеона Орды.

Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Графiчная Выява касцёла Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў. Фота 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 24: Dekanat drysko-siebieski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 430  Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/9/9b/Asvieja._Асьвея_%281913%29.jpg Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Графiчная Выява iнтэр'еру касцёла Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў. Фота 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 24: Dekanat drysko-siebieski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 429 Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/a/a6/Asvieja._Асьвея_%281913%29_.jpg Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Выява касцёла Найсвяцейшай Тройцы былога кляштара мiсiянераў з акварэлi Напалеон Орды. 1875г. Электронны рэсурс - https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/f/f5/Asvieja._Асьвея_%28N._Orda%2C_1875%29.jpg Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Былы кляштар мiсiянераў. Сучасны стан. Фота - Сяргей Харэўскі. 2017г. Асвея (Верхнедзвiнскi раён) Былы кляштар мiсiянераў. Сучасны стан. Фота - Сяргей Харэўскі. 2017г.


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com