Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Бернардынскі касцёл св. Веранiкi
Селішча, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Селiшча. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд на пачатак XXст.

Селiшча — вёска Ушацкага раёна на беразе аднаймённага возера. Першы пісьмовы ўпамін пра Селішча як двор, уладаньне Я. Корсака датуецца 1552 годам (рэвізія Полацкага ваяводства). У 1674г. харунжым ВКЛ Адамам Слушкам тут быў заснаваны драўляны кляштарны комплекс ксяндзоў-бернардынцаў. З 1680 маёнтак Селiшчы належыў Корсакам-Сяліцкім, потым Францкевічам.

У першай траціне XVIII ст. Селішчам валодалі полацкi падсудак Язафат Антоні Сялява з жонкай Элеанорай, на ахвяраваннi якiх, а таксама на грошы падчашніка і ратмістра полацкага Яна Язэпа Рагозы з 1726 на беразе возера бернардынцы пачалi узводзiць "аграмадныя" мураваныя касцёл i кляштарны комплекс, будаўнiцтва якога расцягнулася да пачатку XIX cт.

Касцёл — гэта трохнававая базіліка з трансептам і паўцыркульнай 2-яруснай апсідай на высокім цокалi. Ён мае план у верхнiм сячэннi ў выглядзе лацiнскага крыжа (без купала). Да касцёла з паўночнага боку далучаўся 2-павярховы будынак кляштарнага корпуса пад высокім вальмавым дахам.

Па сваёй архiтэктонiцы святыня паўтарае славуты полацкi касцёл езуiтаў: звонку прамавугольную, а знутры — паўкруглую алтарную частку. У iнтэр'еры было 5 алтароў. Высокімі мастацкімі якасьцямі вылучаўся алтар Св. Антонія са скульптурнай групай у завяршэньні (анёл, які топча д'ябла) паміж 6 карынфскімі калонамі.

У галоўным алтары быў змешчаны прывезены з Кублішчынскага касцёла абраз Божай Маці ў сярэбранай рызе, перад якім меліся ўкленчаныя выявы фундатараў храма. Над нартэксам на магутнай арцы месціліся хоры, на якіх стаяў старажытны барочны арган, што ўражваў вернiкаў пышнасцю аздобы.

У касцёле была вельмі багатая закрыстыя, якая захоўвала не адну памятную рэч з іншых касцёлаў. Тут былі арнаты, шчодра вышываныя золатам і срэбрам, а таксама арнаты, пашытыя са слуцкіх паясоў.

Па здушэньні вызвольнага Паўстаньня 1830 ўлады Расейскай імпэрыі скасавалi кляштар (у 1832), але касцёл застаўся парафіяльным, а былы кляштар стаў плябаніяй пры касцёле.

У сярэдзiне XIXст., пры кс. Валентыновічы, быў праведзены рамонт i зроблена рэканструкцыя — зменена форма i завяршэнне вежаў, дабудаваны адзiн ярус з iншай формай купала.

Падчас Паўстаньня Каліноўскага 1863 у селішчанскім касцёле збіралася людзі, неабыякавыя да лёсу Бацькаўшчыны. Тут абмяркоўвалі падрыхтоўку да паўстання, шылі вопратку для паўстанцаў, спявалі жалобныя песні.

Да 1868 у Селішчы працавала парафіяльная школа і існавала каталіцкае таварыства дабрачыннасьці. Прыкладна ў той жа час да яго была перанесена частка лiтургiчных прылад з зачыненага і перададзенага РПЦ дамiнiканскага касцёла св. Геранiма ў суседнiх Ушачах.

Селiшча. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд на пачатак XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фота - Vladimir_CKB 2017г. Селiшча. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд на пачатак XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фота - Vladimir_CKB 2017г. Селiшча. Графiчная рэканструкцыя касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд на пачатак XXст. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальныя фота - Vladimir_CKB 2017г.

У 1930-я савецкія ўлады зачынілі касцёл. Ён быў апошнім — пасьля яго на Ушаччыне ўвогуле не было аніводнага дзеючага храма ні адной з канфесій. Толькі з пачатку 1990-х пачалося адраджэньне рэлігійнай дзейнасці ў краі.

Касцел св. Веранікі значна пацярпеў цягам Другой Сусветнай вайны. З тых часоў касцёл працягвае паступова разбурацца пад шыльдай "Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ". Але, нават у такiм занядбаным стане, ён вабіць турыстаў i фатографаў, заступнiцай апошнiх як раз i з'яуляецца св. Веранiка, у гонар якой i названа гэта велiчная святыня, якую яшчэ магчыма выратаваць i аднавiць.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Селiшча. Бакавы фасад касцёла Св. Веранiкi i былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд пасля рэканструкцыi сярэдзiны-другой паловы XIXст. Фота - пачатку XXст. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 410. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/410 Селiшча. Галоўны фасад касцёла Св. Веранiкi i былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд падчас Другой сусветнай вайны. Фота - 1943г. Крынiца - iнтэрнэт-аукцыён ebay,de Электронны рэсурс - wikipedia.org Селiшча. Галоўны фасад касцёла Св. Веранiкi i былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд да рэканструкцыi сярэдзiны-другой паловы XIXст. Фота - сярэдзiны-другой паловы XIXст. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 411. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/410 Селiшча. Выява iнтэр'ераў касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Фота да 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 409. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/408 Селiшча. Выява iнтэр'ераў касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Фота да 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 412. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/412 Селiшча. Выява iнтэр'ераў касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Фота да 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 412. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/412 Селiшча. Выява iнтэр'ераў касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Фота да 1913г. Апублiкавана - Zyskar F. J. Nasze koscioly: opis ilustrowany wszystkich kosciolow i parafji znajdujacych sie na obszarach dawnej Polski i ziemiach przyleglych. T. 1: Archidjecezja mohylowska. Z. 23: Dekanat lepelski. Warszawa — Petersburg, 1913. S. 399. S. 410. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/zyskar/nk/410 Селiшча. План касцёла Св. Веранiкi i былога бернардзiнскага кляштара. Апублiкавана - Збор помнікаў гісторыі і культуры. Віцебская вобласць. Стар. 438. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/spik/vit/438 Селiшча. Выява касцёла Св. Веранiкi былога бернардзiнскага кляштара. Выгляд з боку трасы. Сучасны стан. Фота 2014г. Апублiкавана - артыкул Bukach-а ў Глыбоцкi край. Турыстыка (http://touristup,com/n/74) Электронны рэсурс - https://lh4.googleusercontent.com/


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com