Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі
Смаляны, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Панны Марыі былога кляштару дамiнiканцаў.

Смаляны (Смальяны) — вёска на паўночны захад ад Оршы, на рацэ Дзярноўцы. Першы пісьмовы ўспамін пра Смальяны як маёнтак у Аршанскім намесніцтве датуецца 1484 годам.

У розныя часы Смальяны знаходзіліся ў валоданні князеў Курбскіх, Астрожскіх, Сангушкаў. * Сангушкі — валынскі княскі род гербу "Пагоня Літоўская" (у двух чвэрцях гербавага поля Пагоня, у двух — Калюмны), буйныя магнаты Княства Літоўскага. Яны лічыліся сваякамі каралеўскай дынастыі Ягелонаў. У XV-XVI ст., як і іншыя нашчадкі Гедыміна і Альгерда, страцілі правы ўдзельных князёў, аднак здолелі захаваць значныя маёнткі на правах уплывовых магнатаў.

Да 1626 князь С. Сангушка-Ковельскі збудаваў тут мураваны замак, які атрымаў ўласнае імя — "Белы Ковель" (ад м. Ковель на Валыні, спадчыны Сангушкаў).

Статус мястэчка Смальяны мелі з 1678 года. У 1680 жонка Геранiма Сангушкi, суражскага старасты i тагачаснага ўладальнiка Смалян, Канстанцыя Сапежанка выдзелiла пляц зямлi памерамi 100x100м памiж рынкавай плошчай i iтальянскiм садам манахам дамiнiканцам, з умовай пабудовы тут касцёла.

У 1729 другi сын Геранiма i Канстанцыi — Павел Кароль Сангушка пасля смерцi сваёй жонкi Марыі Ганны Любамірскай пабудаваў (цi перабудаваў) на гэтым месцы драўляны касцёл і кляштарны будынак. Мураваны жа касцёл быў узведзены ў 1786 ужо ў часы знаходжання ў складзе Расейскай Iмперыi пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) з фундацыi сына Паўла Караля — князя Гераніма Сангушкі, валынскага ваяводы i генерала расейскай армii.

Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасова з касцёлам, аднак будаўніцтва яго было скончана толькі на пачатку XIX ст. Да 1832 у кляштарным будынку жылі манахі-дамініканцы, тут жа месцiлася і невялікая парафіяльная школа.

Пасля Паустання 1830 кляштар быў свасаваны, а касцёл пераўтвораны ў парафіяльны, у кляштарным жа будынку размясцілася плябанія. Да канцу XIX ст. будынкі былога кляштара прыйшлі ў заняпад. У 1898 на прыватныя ахвяраванні парафiян пабудовы плябаніі былі капітальна адрамантаваны.

У наступным годзе пад кіраўніцтвам дойліда Даўкшы былi умацаваны падмуркі касцёла і ўпрыгожаны яго інтэр'еры. У 1903 на двары плябаніі былі пабудаваны новыя вазоўня і лядоўня. У 1930-я касцёл у Смальянах быў зачынены, у памяшканьнях былога кляштара месьцілася польская школа.

У 1930-я кляштарны будынак перададзены машынна-трактарнай станцыі і да 1989 выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго знішчэньня (таблiчка на помнiку мiж iншым сцвярджае, што ён ахоўваецца дзяржавай).

Касцёл — помнiк архiтэктуры позняга барока (некаторыя лiчаць яго ўзорам вiленскага барока). Гэта трохнававая 2-х вежавая базiлiка з трансэптам (хоць i выяўленым толькi ў верхнiм сячэньнi, а на нiжнiм ярусе ён выкананы у адным аб'ёме з бакавымi капэламi) i паўкруглай апсiдай з бакавымi сакрыстыямi.

Па меркаваньнi Т.Габрусь па сваёй архiтэктонiцы касцёл шмат у чым паўтарае дамініканскі касцёл Апекі Маці Божай у Друi. Нягледзячы на багатае мінулае зараз тыповага мястэчка Смаляны, маючага некалi акрамя помнiкаў культавага дойлiдства i сядзiбы нават мураваны замак, суворы час ўнёс свае карэктывы.

Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - A. Stryzhych, 2017г. Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - A. Stryzhych, 2017г. Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - A. Stryzhych, 2017г. Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Zmicier Saviel'eu, 2017г. Смаляны. Графiчная рэканструкцыя касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. 3D-мадэль, фотамантаж - by А. Nеvar, арыгiнальнае фота - Zmicier Saviel'eu, 2017г.

На сёньняшнi дзень усе гэтыя помнікі, акрамя адной драўлянай царквы, уяўляюць сабой сумнае вiдовiшча. Смаляны маглі б стаць турыстычнай Мекай Усходняй Беларусі, але нават гэтыя маляўнічыя руіны знаходзяцца у вельмi занядбаным стане.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Lorem ipsum dolor sit amet, consectetur adipiscing elit,

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Смаляны. Выява касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. Старажытнае фота да 1918г. Апублiкавана - Асіноўскі С. Орша. Залатыя стрэлы на блакітным полі. Менск: Полымя, 1997. С. 299. Электронны рэсурс - wikipedia.org Смаляны. Выява касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў на панараме мястэчка з боку замка з акварэлi Напалеона Орды. 1877г. Апублiкавана - форум Глобус Беларусi (fgb.by) Электронны рэсурс - wikipedia.org Смаляны. Выява касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў з панарамы мястэчка. Фота да 1945г. Апублiкавана - Алёна Лабанава (Radzima,org) Электронны рэсурс - wikipedia.org Смаляны. Выява iнтэр'ераў касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. Фота пачатку XXcт., размешчана на iнфармацыйным стэндзе непасрэдна перад касцёлам Смаляны. План касцёлу Найсвяцейшай Дзевы Марыі былога кляштару дамiнiканцаў. Апублiкавана - Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока . Менск: Ураджай, 2001.— 231 стар. Электронны рэсурс - http://orda.of.by/.lib/gabrus/mh/231 Смальяны. Руіны касцёла 2016. Фотаздымак Стэльмах Аляксандр. Электронны рэсурс - http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?p=80330&highlight=#80330 Смальяны. Руіны касцёла 2016. Фотаздымак Стэльмах Аляксандр. Электронны рэсурс - http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?p=80330&highlight=#80330


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com