Arch-спадчына

Графічнае адраджэньне страчанай архітэктурнай спадчыны

Пры інфармацыйнай падтрымцы history-belarus.by

Край:   Берасьцейскі   Віцебскі   Гарадзенскі   Гомельскі   Магілёўскі   Менскі

Езуіцкі касцёл св. Іосіфа
Віцебск, Віцебскі край

Гісторыя і рэканструкцыя

Вiцебск. Графiчная рэканструкцыя былога езуіцкага касцела св. Юзефа. Першы варыянт — гiпатэтычная рэканструкцыя да перабудовы 1842г, другі і трэці — рэканструкцыя перабудовы пад праваслаўны Мiкалаеўскi сабор 1842 i 1872гг.

З даследваньняў I. М. Слюньковай вынiкае, што першыя езуiцкiя мiсiянеры (каталiцкiя святары Дреноцый i Мiхаiл) былi пакiнуты ў Вiцебску пасланьнiкам Папы Рымскага да Маскоўскага цара Iвана IV (Жахлiвага) — кіраваўшага за часам Стэфана Баторыя, — па прашэньнi мясцовых каталiкоў.

Менавiта езуiты паклалi пачатак каталiцкаму храмаваму будаўнiцтву ў горадзе. Дакументальныя зведкi сведчаць, што рэзiденцыя ордэна была створана ў 1639г. па iнiцыятыве смаленскага ваяводы Аляксандра Корвiн-Гансеўскага — былога камэнданта спакоранага маскоўскага Крамлю, — фундаваўшага езуiтам 1000 кв. мiль зямлi на Смаленшчыне i прыстань на Дзвiне.

Дзеля стварэньня касцёла, школы i кляштарных пабудоў кароль і в. князь (а таксама Маскоўскі цар у 1610-1613) Уладзiслаў IV — сын Жыгімонта III Вазы, заваёўніка Масквы, — у 1640г. дараваў асабiстыя землi для стварэння калегii. Iншымi фундатарамi сталi жонка смаленскага ваяводы Паца, падстолiй Вiцебскага ваяводства Андрэй Гурко, вiцебскi гарадскi суддзя Юры Гамалiнскi.

У 1640-1644гг. на тэрыторыi Нiжняга Замку быў узведзены першы драўляны касцёл, асвячоны ў гонар св. Юзафа. Пры касцёле езуiтаў дзейнiчалі школа і аптэка.

Падчас Крывавага патопу 1654-67 i захопу Вiцебску маскоўскiм войскам, езуiты былi сасланы на пасяленне ў Масковiю. Касцёл перабудоўваецца пад царкву РПЦ.

Пасля вызваленьня гораду храм зноў стаў касцёлам. З 1682г. рэзiдэнцыя ператворана на калегiю, якую ухвалiлi cеймавай канстытуцыяй ў Варшаве у 1690г. Калегiя валодала 7 маёнткамi i 24 вескамi.

Падчас Паўночнай вайны 1700-1721 па загаду "нашего союзника против Швеции" Пятра I за 1708 годам Вiцебск быў спалены. Згарэлi i драўляныя пабудовы езуiцкай калегii. Новы мураваны касцёл будаваўся ў 1713-1731 па фундацыi ваяводы Віцебскага Марціяна Міхала Агінскага i яго жонкi Тэрэсы, а таксама на сродкi вiцебскай шляхты. Кансекрацыя святынi адбылася ў 1751г. пасля завяршэньня аздабленьня iнтэр'ера.

У 1762 г. касцёл ізноў пацярпеў ад пажару, але быў адноўлены праз тры гады. Увесь гэты час кiраўнiком будаўнiцтва з'яўляўся Базыль Часновiч. З 1756г. пры калегiуме дзейнiчала семiнарыя для дзяцей збяднелай шляхты, друкарня, тэатр.

Будаўнiцтва мураванага калегiума працягвалася да 1799 i было скончана ўжо пасля падзелаў Рэчы Паспалiтай. На мяжы стагодьдзяў быў перароблены алтар. Кіраваў працамі італьянскі дойлід Каэтано Ангіяліні, выкладчык тэорыі архітэктуры ў калегіуме. У 1804-1820 у будынку месьцiлася павятовае вучылiшча

У 1820 г. езуіты былі выгнаныя з Расейскай Iмперыi, калегіум і касцёл былі зачыненыя. Праз два гады (у 1822) будынкі касцёла і калегіума перададзены уніяцкім манахам-базыльянам, якiя зрабiлi тут сваю катэдру, а пасля скасаваньня Берасьцейскай царкоўнай уніі і забароны унiяцтва (1839) комплекс быў перададзены РПЦ.

У 1842-1843 былы касцёл быў нязначна перабудаваны i пераасвячоны як Мiкалаеўскi сабор. Асноўныя змены датычылiся значнага панiжэння вышынi каньку даху i замену фiгурных "барокавых" франтонаў на прамавугольныя "класiцыстычныя".

У 1872 Мікалаеўскі сабор быў падвергнуты значнай перабудове (у сценах і купале былі выяўлены расколіны) па праекту Н. М. Чагіна.

Першапачаткова барочны храм набыў рысы псеўдарускага стылю — да непазнавальнасьцi змянiлася форма купалоў i аўтэнтычны выгляд помніка, аднак яго значэнне ў арганізацыі прасторы і сілуэтнай панарамы цэнтра Віцебска як і раней заставалася істотным.

За савецкіім часам сабор быў зачынены, адбыліся канфіскацыі царкоўнай маёмасці (у 1922 і 1930).

Падчас вызваленьня Віцебска ад фашысцкіх захопнікаў сабор, як і многія іншыя будынкі горада, сур'ёзна пацярпеў ад снарадаў наступаючых савецкіх войскаў, што добра вiдаць па фота, зробленых падчас акупацыі і пасля вызваленьня горада. Па пасляваеннай ацэнцы сабор быў разбураны на 40-50%. Пасля вайны тут размяшчаўся склад аддзела сацыяльнага забеспячэньня.

У 1949 г. будынак храма не быў ўключаны ў спіс помнікаў архітэктуры.

Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля першай перабудовы 1842г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г. Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля другой перабудовы 1872г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г. Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля другой перабудовы 1872г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г.
Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля першай перабудовы 1842г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля другой перабудовы 1872г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля другой перабудовы 1872г. Графiчная рэканструкцыя. 3D-мадэль, фотамантаж by А. Невар, арыгiнальны фотаздымак by Юрась Шепелев - 2015г.

Ад 3 сакавіка 1957 г. Віцебскі АблВыканкам пад кіраўніцівам Н. І. Шабельніка прыняў рашэнне аб "разборцы сцен былога сабора" i 12 сакавіка 1957 Мікалаеўскі кафедральны сабор быў узарваны.

Апошнiм часам чыноўнікі неаднаразова казалі аб планах па аднаўленьнi былой святынi. У прыватнасьці, у верасні 2008 рэшткі падмуркаў Свята-Мікалаеўскага сабора былі ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Тэрыторыя комплекса не забудавана, дагэтуль тут месцiцца аўтастаянка.

Старыя фотаздымкі, выявы, пляны

Графiчныя рэканструкцыi зроблены на падставе захаваўшыхся архiўных дакументаў (абмерныя чарцяжы, планы, схемы, праекцыi ў супастаўленнi з захаваўшымiся старымi фотаздымкамi i iншымi выявамi (малюнкамi Томаша Макоўскага, Юзафа Пешкi, Напалеона Орды i iнш.).

Характэрныя прыклады нашаей архітэктуры можна знайсьці у старых выданьнях — А. Г. Киркор. "Живописная Россия" Том 3, часть 1 и 2, 1882; "Россия. Полное географическое описание" Т. 9 "Верхнее Поднепровье и Белоруссия", 1905; "Беларусы ў фотаздымках" І. Сербаў, 1911.

Дадатковая iнфармацыя — паводле апiсанняў даследчыкаў (гл. падзел Аб праекце).

Езуiцкi касцёл Св. Юзафа у Вiцебску. Фрагмент акварэлi Юзафа Пешкi. Пачатак 19ст. Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля першай перабудовы 1842г. Фотаздымак - 1860-х гг. (памiж 1865-69гг.) Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org/ Мiкалаеўскi сабор (былы езуiцкi касцёл Св. Юзафа) у Вiцебску пасля першай перабудовы 1842г. Фота сярэдзiны 19ст. Вiцебск. Фасад былога касцела Св. Юзафа пасля перабудовы 1842г. i да другой перабудовы 1872г. (альбом чарцяжэй 1878г.), Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010 Стр. 211 Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org Вiцебск. Галоўны фасад Мiкалаеўскага сабора (былога касцела Св. Юзафа пасля перабудовы 1842г.). Архiтэктар М.М.Чагiн, 1870-я гг. Апублiкавана - Альбом чарцяжоу з архiву РДГА (Ф. 1293. Оп. 166. Витебская губ. Д. 77). Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org Вiцебск. Бакавы фасад Мiкалаеўскага сабора (былога касцела Св. Юзафа пасля перабудовы 1842г.). Архiтэктар М.М.Чагiн, 1870-я гг. Апублiкавана - Альбом чарцяжоу з архiву РДГА (Ф. 1293. Оп. 166. Витебская губ. Д. 77). Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org Вiцебск. План былога касцела Св. Юзафа пасля перабудовы 1842г. i да другой перабудовы 1872г. (прыстасаванне касцёла езуiтау. Архiтэктар Г.Г. Валлерт, 1841г., РДГА), Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010 Стр. 171 Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org Вiцебск. План езуiцкага кляштара. (1841г., РДГА), Апублiкавана - Слюнькова И. Н. Храмы и монастыри Беларуси XIX века в составе Российской империи: Пересоздание наследия. М.: Прогресс-Традиция, 2010 Стр. 171 Электронны рэсурс - https://be-tarask.wikipedia.org Па-езуіцкі касьцёл сьв. Язэпа. Здымак 1941 г. Фота © Tomasz Wisniewski www.szukamypolski.com  Электронны рэсурс - https://radzima.org/be/object/7412.html Былы кляштарны комплекс езуітаў. Здымак Юркоўскага пач. ХХ ст. Фота © Tomasz Wisniewski www.szukamypolski.com  Электронны рэсурс - https://radzima.org/be/object/7412.html


Страчаная спадчына. Хрысцiянскiя святынi

3D-мадэляваньне i фотамантаж стварае пiнчук Аляксандр Невар, архiтэктар па адукацыi.
Даведацца аб праэкце больш і падрабязьней ...

Пошта:
###########gmail.com