Статьи

  • Откровения националиста С. Карпов
    "Белорусский националист — объект договоренности. Когда его обсуждают два «ненационалиста», то их консенсус — в том, что националист — это все, что в состоянии породить их коллективная фантазия. Определять националиста тезисно не нужно. Он — наш бабай..."

  • Национальная идентификация
    "Культурный контекст, корни, имя и кровь - это, наверно, и есть основные критерии национальной идентификации."

  • Patria Propria "Где черта между нами?" Б. Гройс
    "Все идут к истокам, ищут культурную идентичность. Все пытаются определиться и найти свое место через обращение к очень простым формулам своей культурной идентичности. Определение происходит в глобальном пространстве конкуренции..."

  • Белорусоцентристский взгляд на историю А. Тарас
    "Например, наши местные "янычары", добровольные слуги Москвы, говорят "освободили Вильню", я говорю - "захватили". Факт один и тот же — объяснение диаметрально противоположное..."

  • Русский Мир: "Никакой белорусской традиции нет"
    Замдиректора центра украинистики и белорусистики МГУ им. Ломоносова про Беларусь

  • Могла ли БНР удержаться? А. Чайчыц
    "Не удержались демократические Грузия, Армения и Азербайджан, провозгласившие независимость от России, несмотря даже ни на какое выгодное географическое положение, ни на какой горный ландшафт. Они были слишком далеко от Европы, да в Чёрном и Каспийском морях не было британского флота..."

  • Эссе на заданную тему
    "— Как вы себе представляете "идеальный" школьный учебник по истории Беларуси?
    Грустная такая постановка вопроса. Слово "идеальный" как бы намекает, что таким он будет только в мечтах. Ну, помечтаем..."

  • Беларусь. Культурный контекст обращение к медиа-реурсам
    О создании трендового культурного контекста, войти в который без минимальных знаний истории своего народа будет некомфортно

  • Беларусь или Белоруссия. Краткий обзор мнений, правовых актов и языковых норм.

  • СРЭБНАЯ СТРАЛА Ў ЧЫРВОНЫМ ПОЛІ Старажытныя беларускiя шляхоцкiя роды. У. Крукоўскi
    "Шляхта. Ваяўнічае і авантурнае, гордае і непаслухмянае, бунтарскае, загадкавае племя. Як здарылася, што слова "шляхта" і ягоныя вытворныя — шляхціч, шляхоцкі, шляхотны — з часам набылі іранічнае, нават зьдзеклівае гучаньне?"

  • Наши фамилии Ян Станкевич
    Статья написана в 1922 году и напечатана в №4 журнала "Беларускi Сьцяг" в августе-сентябре 1922 года.

  • Хорошая горькая книга В. Мартинович
    "У "Мове" я паспрабаваў сабраць у незвычайным сюжэце маё разуменне багажу праблем, звязаных з нашай ідэнтычнасцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасцю, з правінцыйнасцю, з гатоўнасцю адмовіцца ад свайго... "

  • Катажына Бонда — каралева польскага дэтэктыву
    "У мяне 100%-е беларускае паходжаньне. Я гэта ведаю, і гэта не падлягае ніякім сумневам і дыскусіям. Я ні з кім на гэты конт не зьбіраюся спрачацца. Але ў мінулым, я не буду гэтага хаваць, я лічыла інакш. "

  • Tawarystwa amatarau kazak
    "Большой миф национальной идеи (необходимый для существования нации) состоит из маленьких сказок. Сказка в нашем контексте — это сведения, почерпнутые из исторических хроник и академических трудов, ставших классикой. Но не нашедших отражения в школьном учебнике."

  • Тутэйшая краёвасьць — истоки белорусского национализма

  • Ave Holywar
    "Рыцарям холивара с глубоким уважением посвящается. Благодаря вам, знакомство с историей своего края превратилось из скучного чтения толстых книжек в захватывающий процесс. "Болеем за наших". Реально круче, чем хоккей. Реально познавательней, чем школьный учебник. ... "

  • "Незалежнасць — гэта..." Уладзімір Арлоў
    "Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі. Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў... "

  • К этимологии терминов "православный" и "православие"
    "Это направление христианства в греко-язычном христианском мире получило название "ортодоксия", что в переводе на русский язык означает "истинная вера". Естественно, возникает вопрос: каким образом "истинная вера" трансформировалась в "православие"? "

  • ДНК, гаплогруппы и золотые цыбулины
    "Мы с огромным уважением относимся к любым профессиональным исследователям — генетикам, социологам и всем остальным. Однако попытки обосновать генетическими маркерами наличие цыбулин на униатских храмах вызывают некоторое недоумение. "

  • Зварот да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь от профессоров
    "— любымі сіламі і сродкамі спыніць далейшае руйнаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, бо гэта немінуча прывядзе іх да этнічнага вымірання ў бацькоўскім доме.. "


  • Беларуский талер с Погоней
    "#################################### . "

  • Нация — элита vs крестьяство
  • Иностранный компонент в белорусской культуре

  • Генеалогия Руси, Александр Гальченко
    От глобализма к национальной самоидентификации. Таков тренд. Работа А. Гальченко на большом объеме фактического материала аргументирует иную от полит-РПЦ-корректного взгляда точку зрения.

  • Some link

Уладзімір Арлоў, 1990

27 ліпеня 1990 г была прынятая дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. З гэтай нагоды публікуем знакамітае эсэ Уладзіміра Арлова, напісанае за паўгоду да тых падзеяў.

Незалежнасьць — гэта...

Владимир Орлов (25 августа 1953, Полоцк) — историк, поэт, вице-президент Белорусского ПЕН-центра. Его произведения переведены на 25 языков.

На сайте представлена его шикарная книга "Краіна Беларусь".

Лауреат премии Ленинского комсомола Беларуси, премии Франтишка Богушевича Белорусского ПЕН-центра, премии Европейский поэт свободы, премии имени Владимира Короткевича, награждён медалью Франциска Скорины.

"Я напісаў эсэ літаральна за нейкую гадзіну. Усё, што я выклаў на паперы, тады насілася ў паветры. Гэта быў зрэз думак і мараў тагачасных незалежнікаў. Гэтыя мары, безумоўна, шмат у чым былі наіўныя, але разам з тым і плённыя. Яны настройвалі тых людзей на адну хвалю.

Я памятаю, як я чытаў гэтае эсэ ў адной зь перадач Беларускага тэлебачаньня і за кулісамі заплакалі жанчыны: рэдактарка, памочніца рэжысэра, дзяўчаты з грымёркі… І потым, калі я сышоў са студыі, адна зь іх спыталася: "Няўжо ўсё гэта будзе?" І я так упэўнена сказаў: "Абавязкова будзе!"

Незалежнасць — гэта...

Незалежнасьць — гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.

Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскару, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова «імавернасьць», і ты па-французку растлумачыш яму.

Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у працэсе гэтай падрыхтоўкі рабіць табе «велосипед», і табе ніколі не загадаюць гастрыць сапёрную рыдлёўку, каб акапацца ў Баку ці ў Тбілісі.

Незалежнасьць — гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выходныя ў Вену, і ты з чыстым сумленьнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашай вандроўкаю ніхто не будзе высьвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве жыдом, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык зь якой мэтаю.

Незалежнасьць — гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі й ведаеш, што паставіш сьвечку й пакладзеш кветкі, а ня станеш удзельнікам выпрабаваньня балёнчыкаў з нэрвова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка.

Незалежнасьць — гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдзкую бітву, якая ўратавала твой народ ад сьмерці, і кажуць праўду пра тую ўладу, што растраляла твойго дзеда й задушыла голадам тваю бабулю.

Незалежнасьць — гэта калі ты пазбаўлены магчымасьці пачуць, як твой прэзыдэнт вучыць з экрану суайчыньнікаў: «Хто как хаціт, той так і гаварыт», бо твой прэзыдэнт — чалавек пісьменны і хоць адну мову ўсё ж ведае.

Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават ў начы ня сьпяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасьць, каб учыніць сярод вас крывавую разьню й пусьціць пад адхон цягнік перабудовы.

Незалежнасьць — гэта калі ніхто ня страшыць цябе, што твой народ ня зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо ня мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галяндцаў ці бэльгійцаў, якія ня маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата.

Незалежнасьць — гэта калі на Божай пасьцелі ведаеш, што пасьля таго, як ты памяняеш гэты сьвет на лепшы, на месцы царквы ці касьцёла, дзе цябе хрысьцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басэйн імя XVIII зьезду КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць твае косьці, не зьнясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры й адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова.

Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі.

Я веру, што калі-небудзь так будзе.

Бо іначай проста ня варта жыць.

Люты, 1990 г.

Читать полностью оригинал статьи на
Радые Свабода
Новы Час Online

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.