Статьи

  • Откровения националиста С. Карпов
    "Белорусский националист — объект договоренности. Когда его обсуждают два «ненационалиста», то их консенсус — в том, что националист — это все, что в состоянии породить их коллективная фантазия. Определять националиста тезисно не нужно. Он — наш бабай..."

  • Национальная идентификация
    "Культурный контекст, корни, имя и кровь - это, наверно, и есть основные критерии национальной идентификации."

  • Patria Propria "Где черта между нами?" Б. Гройс
    "Все идут к истокам, ищут культурную идентичность. Все пытаются определиться и найти свое место через обращение к очень простым формулам своей культурной идентичности. Определение происходит в глобальном пространстве конкуренции..."

  • Белорусоцентристский взгляд на историю А. Тарас
    "Например, наши местные "янычары", добровольные слуги Москвы, говорят "освободили Вильню", я говорю - "захватили". Факт один и тот же — объяснение диаметрально противоположное..."

  • Русский Мир: "Никакой белорусской традиции нет"
    Замдиректора центра украинистики и белорусистики МГУ им. Ломоносова про Беларусь

  • Могла ли БНР удержаться? А. Чайчыц
    "Не удержались демократические Грузия, Армения и Азербайджан, провозгласившие независимость от России, несмотря даже ни на какое выгодное географическое положение, ни на какой горный ландшафт. Они были слишком далеко от Европы, да в Чёрном и Каспийском морях не было британского флота..."

  • Эссе на заданную тему
    "— Как вы себе представляете "идеальный" школьный учебник по истории Беларуси?
    Грустная такая постановка вопроса. Слово "идеальный" как бы намекает, что таким он будет только в мечтах. Ну, помечтаем..."

  • Беларусь. Культурный контекст обращение к медиа-реурсам
    О создании трендового культурного контекста, войти в который без минимальных знаний истории своего народа будет некомфортно

  • Беларусь или Белоруссия. Краткий обзор мнений, правовых актов и языковых норм.

  • СРЭБНАЯ СТРАЛА Ў ЧЫРВОНЫМ ПОЛІ Старажытныя беларускiя шляхоцкiя роды. У. Крукоўскi
    "Шляхта. Ваяўнічае і авантурнае, гордае і непаслухмянае, бунтарскае, загадкавае племя. Як здарылася, што слова "шляхта" і ягоныя вытворныя — шляхціч, шляхоцкі, шляхотны — з часам набылі іранічнае, нават зьдзеклівае гучаньне?"

  • Наши фамилии Ян Станкевич
    Статья написана в 1922 году и напечатана в №4 журнала "Беларускi Сьцяг" в августе-сентябре 1922 года.

  • Хорошая горькая книга В. Мартинович
    "У "Мове" я паспрабаваў сабраць у незвычайным сюжэце маё разуменне багажу праблем, звязаных з нашай ідэнтычнасцю, з культурай, мовай і гісторыяй. З тутэйшасцю, з правінцыйнасцю, з гатоўнасцю адмовіцца ад свайго... "

  • Катажына Бонда — каралева польскага дэтэктыву
    "У мяне 100%-е беларускае паходжаньне. Я гэта ведаю, і гэта не падлягае ніякім сумневам і дыскусіям. Я ні з кім на гэты конт не зьбіраюся спрачацца. Але ў мінулым, я не буду гэтага хаваць, я лічыла інакш. "

  • Tawarystwa amatarau kazak
    "Большой миф национальной идеи (необходимый для существования нации) состоит из маленьких сказок. Сказка в нашем контексте — это сведения, почерпнутые из исторических хроник и академических трудов, ставших классикой. Но не нашедших отражения в школьном учебнике."

  • Тутэйшая краёвасьць — истоки белорусского национализма

  • Ave Holywar
    "Рыцарям холивара с глубоким уважением посвящается. Благодаря вам, знакомство с историей своего края превратилось из скучного чтения толстых книжек в захватывающий процесс. "Болеем за наших". Реально круче, чем хоккей. Реально познавательней, чем школьный учебник. ... "

  • "Незалежнасць — гэта..." Уладзімір Арлоў
    "Незалежнасьць — гэта калі ад нараджэньня да скону пачуваесься сваім чалавекам на сваёй зямлі. Незалежнасьць — гэта калі з тэлеперадач і газэт раптам зьнікаюць лісты нястомна-таямнічых вэтэранаў і вусьцішныя паведамленьні пра нацыяналістаў... "

  • К этимологии терминов "православный" и "православие"
    "Это направление христианства в греко-язычном христианском мире получило название "ортодоксия", что в переводе на русский язык означает "истинная вера". Естественно, возникает вопрос: каким образом "истинная вера" трансформировалась в "православие"? "

  • ДНК, гаплогруппы и золотые цыбулины
    "Мы с огромным уважением относимся к любым профессиональным исследователям — генетикам, социологам и всем остальным. Однако попытки обосновать генетическими маркерами наличие цыбулин на униатских храмах вызывают некоторое недоумение. "

  • Зварот да Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь от профессоров
    "— любымі сіламі і сродкамі спыніць далейшае руйнаванне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, бо гэта немінуча прывядзе іх да этнічнага вымірання ў бацькоўскім доме.. "


  • Беларуский талер с Погоней
    "#################################### . "

  • Нация — элита vs крестьяство
  • Иностранный компонент в белорусской культуре

  • Генеалогия Руси, Александр Гальченко
    От глобализма к национальной самоидентификации. Таков тренд. Работа А. Гальченко на большом объеме фактического материала аргументирует иную от полит-РПЦ-корректного взгляда точку зрения.

  • Some link

Катажына Бонда
каралева польскага дэтэктыву


Катажына Бонда

"Я хацела разварушыць мурашнік і паказаць, што не існуе ніякай чыстай крыві."
Читать полностью на Polskie Radio Dla Zagranicy

В: Вас называюць "каралевай польскага дэтэктыву". У беларусаў і палякаў каралі часта былі адныя і тыя ж. А Вы да ўсяго гэтага нарадзіліся ў Гайнаўцы й скончылі Беларускі ліцэй. Ці ёсьць у Вас беларускія карані?

К. Бонда: У мяне 100%-е беларускае паходжаньне. Я гэта ведаю, і гэта не падлягае ніякім сумневам і дыскусіям. Я ні з кім на гэты конт не зьбіраюся спрачацца. Але ў мінулым, я не буду гэтага хаваць, я лічыла інакш.

Я сапраўды вучылася ў Беларускім ліцэі, але пайшла я туды не з-за нацыянальнай сьвядомасьці. Гэта быў чысты разьлік. Беларускі ліцэй быў значна лепшы, чым так званы Польскі ліцэй у Гайнаўцы. Дома мы размаўлялі па-польску, і я была вымушаная вучыць алфавіт ужо ў ліцэі... я вучыла ўсё ад самага пачатку. Я тады дала рады, навучылася. Мае настаўнікі сьмяяліся з мяне: "Бонда, ты ніколі гэтаму не навучышся, бо ў цябе цьвёрды акцэнт".

В: З кожным годам на Падляшшы зьмяншаецца колькасьць беларусаў. Кажуць, што так адбываецца з-за пачуцьця сораму мясцовых беларусаў. Бо для маладых беларускасьць — гэта вельмі часта правінцыйнасьць. І адмаўляючыся ад беларускасьці, яны пазбаўляюцца непажаданага багажа. У Вас такога не было?

К. Бонда: Гэта вельмі складаная тэма. Тое, што ўплывае, ці ў некага беларускае паходжаньне, ці не, вырашае месца, адкуль ён родам. Я гэта выкарыстала ў маёй найноўшай кнізе "Акулярнік".

Калі парэшткі тваіх продкаў ляжаць у гэтай зямлі, і калі гэта была іх зямля, і яны жылі там, плюс вера, а ў мяне і з боку мамы, і таты продкі былі праваслаўнымі. Гэтых двух элемэнтаў, на маю думку, дастаткова, каб сказаць, што мае карані сапраўды беларускія. Бо гэты народ жыў на той зямлі, адкуль я родам. Для мяне гэта, з аднаго боку, складана, а зь іншага — нязвыкла.

Я заўсёды адчувала нейкую выключнасьць — гэтую экзотыку, якая заўсёды была са мною, на падсьвядомым узроўні. Спачатку я думала, што гэта з-за таго, што я з Гайнаўкі, то бок з Падляшша. Усе гэтыя элемэнты я выкарыстоўваю ў кнізе й надаю іх літаратурным героям.

Я хацела разварушыць мурашнік і паказаць, што не існуе ніякай чыстай крыві.

Калі я зьбірала матэрыялы й шукала элемэнты, якія пазьней выкарыстала ў кнізе, то я сутыкалася зь гісторыямі іншых людзей. Нехта кажа, што ён змагарны паляк, маўляў, "Польшча для палякаў", "чыстая кроў" і г.д. Я пра ўсё гэта кажу іранічна. Нават трошкі падсьмейваюся. А ў той жа час у гэтага чалавека чыста беларускае прозьвішча, якое выразна сьведчыць аб ім.

Я такім чынам падміргваю чытачу. Мы жывем у часы глябалізацыі, адбываецца ўніфікацыя, усё становіцца ўнівэрсальным. Але насамрэч самае прыгожае — гэта лякальнасьць. Не мае значэньня — калі.

Я адкрыла для сябе ўсе рэчы, якія канчаткова разбурылі маё ўспрыняцьце гэтай справы, ва ўзросьце 38 гадоў. Гэта даволі позна. Я жыла ў зусім іншым сьвеце. Я магу вас запэўніць, што гэта шмат што зьмяняе. Рэчаінасьць і яе ўспрыняцьце цалкам зьмяняюцца.

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.