Асобы. Список [ А-Я ]

Клавдий Дуж-Душевский
белорусский националист

Клавдий Дуж-Душевский

Клавдий Дуж-Душевский
Глубокое, РБ

Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27 сакавіка 1891-25 лютага 1959) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар, педагог. Лічыцца аўтарам нацыянальнага сцяга.

Нарадзiуся мясьцечку Глыбокае Віленскай губ., У 1912 скончыў Віленскае рэальнае вучылішча, дзе далучыўся да беларускага руху.

У 1912-18 вучыўся ў Пецярбургскім горным інстытуце. Адзін з актывістаў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка.

У 1917 ўступіў у Беларускую сацыялістычную грамаду (БСГ), у чэрвені — кастрычніку 1917 член яе ЦК і прэзідыума. Удзельнік З'езда беларускіх нацыянальных арганізацый .

З красавіка 1919 ў Вільні: член Беларускага нацыянальнага камітэта, старшыня Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, узначальваў камітэт Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай вайсковай камісіі.

Восенню 1919 — дыпламатычны прадстаўнік урада Беларускай Народнай Рэспублiкi у дзяржавах Балтыі, дзяржаўны сакратар ва ўрадзе В. Ластоўскага. Выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх курсах.


Военно-Дипломатическая миссия БНР
в странах Балтии

У пачатку 1921 арыштаваны польскімі ўладамі. Пасьля вызваленьня эміграваў у Літоўскую рэспубліку (Каўнас).
1920-30 працаваў у міністэрствах беларускіх спраў, замежных спраў Літвы, адзін з кіраўнікоў Беларускага цэнтра ў Літве, Літоўска-Беларускага таварыства. У 1927 скончыў Літоўскі ўніверсітэт (Каўнас).

Выдаваў і рэдагаваў часопісы "Беларускі сцяг" (1922), "Крывіч" (1923-26), "Беларускі асяродак" (з 1933). Апрацаваў разам з В. Ластоўскім, Т. Іваноўскім лацінска-руска-беларускі слоўнік па арніталогіі. Перакладаў на беларускую мову падручнікі для сярэдніх школ.

1940 — арыштаваны савецкімі ўладамі.
1943 — арыштаваны нямецкімі ўладамі за дапамогу яўрэям; зняволены ў лагеры каля Правянішкес.
1944-46 — дацэнт Каўнаскага ўніверсітэта.
1946-47 — пад следствам у Вільні.
1952 — асуджаны на 25 гадоў зняволення як беларускі нацыяналіст. Вызвалены ў красавіку 1955. Працаваў у інстытуце "Літбудпраект".

Пахаваны ў Каўнасе.




be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.