Асобы. Список [ А-Я ]

Ян Станкевич

Статья в разработке

Ян (Янка) Станкевіч (26 лістапада 1891, в. Арляняты, Ашмянскі павет - 16 ліпеня 1976; Псеўданімы: Брачыслаў Скарыніч) - беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч. Доктар славянскай гісторыі і філалогіі (1926).

У 1-ю сусветную вайну ў дзеючай расійскай арміі. Удзельнік з'езда беларускіх нацыянальных арганізацый у Мінску (сакавік 1917), з'езда настаўнікаў Мінскай губерніі (май 1917). З снежня 1917 у Вільні, удзельнік стварэння Беларускага навуковага таварыства, у студзені 1918 абраны ў склад Віленскай беларускай рады, удзельнічаў у сесіі Рады БНР у Мінску (24-25.3.1918). У лістападзе 1918 кааптаваны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля прыходу ў Вільню Чырвонай Арміі працаваў у літаратурна-выдавецкім аддзеле Наркамасветы Літоўска-Беларускай ССР, загадваў беларускім выдавецтвам "Веда". У час польска-савецкай вайны 1919-1920 гадоў член Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны, прэзідыума Беларускай цэнтральнай школьнай рады.

Скончыў Віленскую беларускую гімназію (1921), Карлаў універсітэт у Празе (1926). Доктар славянскай філалогіі і гісторыі (1926). Працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Варшаўскім універсітэце (1928-1932) і Універсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні (1927-1940). Друкаваўся ў часопісе "Крывіч", заходнебеларускіх выданнях.

Я. Станкевіч быў паслом Сейму Польшчы (1928-1930). Як палітык з'яўляўся прыхільнікам польска-беларускага збліжэння, за што яго не раз крытыкавалі беларускія групоўкі.

У 1940 Янка Станкевіч выехаў у Варшаву, дзе далучыўся да дзейнасці Беларускага камітэта. Я. Станкевіч супрацоўнічаў з В. Іваноўскім, наладзіў кантакты з польскім антыфашысцкім падполлем, стварыў канспірацыйную групу пад назвай Партыя беларускіх нацыяналістаў (ПБН). Стратэгічнай мэтай гэтай дзейнасці з'яўлялася адбудова беларускай дзяржаўнасці ў апоры на Польшчу.

З восені 1941 Я. Станкевіч жыў у Менску, куды перамясціўся і ЦК ПБН, нядоўга працаваў у школьным аддзеле Мінскай управы. Станкевіч быў членам Беларускай народнай самапомачы, Беларускай незалежніцкай партыі, навуковага аддзела Беларускай цэнтральнай рады, адным з заснавальнікаў Беларускага навуковага таварыства. Выкладаў гісторыю Беларусі ў падафіцэрскай школе паліцыі ў Мінску.

З 1944 Я. Станкевіч апынуўся на эміграцыі. У Германіі ён аднавіў дзейнасць Беларускага навуковага таварыства. З 1949 Я. Станкевіч жыў у ЗША, удзельнічаў у працы Беларуска-амерыканскага задзіночання, Беларуска-амерыканскага звязу, выдаваў часопіс "Веда", "Незалежнік", супрацоўнічаў з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва і яго выданнем "Запісы", часопісам "Сяўбіт", газетай "Бацькаўшчына" (Мюнхен), "Беларус" (Нью-Ёрк) і інш. Заснавальнік (разам са С. Станкевічам) Вялікалітоўскага фонду імя Л. Сапегі.

Ян Станкевич. История Беларуси и "Черная сотня"
http://pawet.net/library/o_philology/stank/35/%D0%98%D1%81%D1%82%D0%BE%D1%80%D0%B8%D1%8F_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_%D0%B8_%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B9%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_'%D0%A7%D0%B5%D1%80%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%8F'.html


be-x-old.wikipedia.org
be.wikipedia.org
pl.wikipedia.org
uk.wikipedia.org
ru.wikipedia.org

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.