Каляндар
нацыянальных свят, знамянальных дат і падзей у гісторыі Беларусі

Даты нацыянальный памяці

22 студзеня 1863 Пачалося паўстанне Каліноўскага
3 сакавіка 1067 Дзень памяці загінулых у бою. Бітва на Нямізе
25 сакавіка 1918 Дзень Волі. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
3 красавіка 1918 Дзень дзяржаўнасьці беларускае мовы
15 ліпеня1410 Дзень адзінства з суседзямі Грунвальд
11 жніўня 1918 Дзень нацыянальнага герба і сцяга.
8 верасня 1514 Дзень беларускай вайсковай славы. Бітва пад Воршай
27 лістапада1920 Дзень герояў. Слуцкi збройны чын

Каляндар Беларусі. У гэтым раздзеле можна даведацца якое свята ці знамянальная дата адзначаецца сёння, на гэтым тыдні, у гэтым месяцы.

Раздзел дапаўняецца па меры напаўнення сайта.

Нацыянальныя святы Беларусі

"Памяць — гэта наша сіла. Тыя, хто жывы, атрымоўваюць мандат ад тых, хто змоўк назаўжды."
Чэслаў Мілаш, лаўрэат Нобелеўскай прэміі

У кожнага народа і дзяржавы ёсць святы, якія датычацца ключавых момантаў яго станаўлення і гісторыі. За гэтымі знамянальнымі датамі стаяць гістарычныя падзеі, памяць пра якія захавалася ў стагоддзях. Гэтыя падзеі вызначылі ход гісторыі на гэтай зямлі. Яны склаліся ў доўгі лагічны ланцуг, вядоўцу ў сённяшні дзень. Бітва на Нямізе, Грунвальд, бітва пад Воршай — гэтыя падзеі вызначылі межы краіны на захадзе і ўсходзе. Паўстанне Каліноўскага, БНР і Слуцкі збройны чын — выказалі імкненне да аднаўлення ўласнай дзяржаўнасці і незалежнасці. Гэтыя падзеі заклалі грунт існавання сучаснай Рэспублікі Беларусь.

Адзначая нацыянальныя святы, беларусы аддаюць даніну памяці продкам, якія змагаліся і паміралі за гэтую зямлю. У гэтыя дні нітка, што злучае мінулае і сучаснае, робіцца асабліва адчувальнай.

Знамянальныя даты і падзеі ў гісторыі Беларусі

Апроч нацыянальных святаў ёсць шмат дат, злучаных з людзьмі і падзеямі, якія варта помніць. Зацверджанне Статута, каранацыя Міндоўга, падпісанне Берасцейскай уніі, расстрэл Тарашкевіча, бітвы шматлікіх войн і войны Грамадзянскія — гэтыя і шмат іншыя падзеі варта памятаць. На нашай зямлі нараджаліся і паміралі людзі — ваяры і паэты, пісьменнікі і навукоўцы — якія пакінулі на ёй свой след. Яны фарміравалі нацыю і культуру Беларусі.

Ликбез: гісторыя Беларусі. Кратко. Інтэрактыўна. Як мае быць. Must have.